21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Здароўе ў душы - любі сябе!

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здароўе ў душы - любі сябе!

"Ганна Карэнiна" Льва Талстога, "Навальнiца" Аляксандра Астроўскага, "Пакуты юнага Вертэра" Гётэ... Што аб’ядноўвае ўсе гэтыя шэдэўры мастацкай лiтаратуры? А тое, што iх галоўныя героi зводзяць рахункi з жыццём. На думку галоўнага ўрача Рэспублiканскай клiнiчнай псiхiятрычнай бальнiцы Уладзiмiра Склемы, нельга рабiць станоўчымi героямi людзей, якiя заканчваюць жыццё самагубствам, тым больш небяспечна рабiць з iх жыццёвага выбару прыклад для iншых. Той жа Гётэ настолькi дакладна i таленавiта перадаў псiхалагiчны малюнак i сцэну самазабойства, што ўслед за выхадам кнiгi i ростам яе папулярнасцi па ўсёй Еўропе пракацiлася хваля самазабойстваў сярод маладых людзей, якiя iмкнулiся быць падобнымi на любiмага героя.

"Ганна Карэнiна" Льва Талстога, "Навальнiца" Аляксандра Астроўскага, "Пакуты юнага Вертэра" Гётэ... Што аб’ядноўвае ўсе гэтыя шэдэўры мастацкай лiтаратуры? А тое, што iх галоўныя героi зводзяць рахункi з жыццём. На думку галоўнага ўрача Рэспублiканскай клiнiчнай псiхiятрычнай бальнiцы Уладзiмiра Склемы, нельга рабiць станоўчымi героямi людзей, якiя заканчваюць жыццё самагубствам, тым больш небяспечна рабiць з iх жыццёвага выбару прыклад для iншых. Той жа Гётэ настолькi дакладна i таленавiта перадаў псiхалагiчны малюнак i сцэну самазабойства, што ўслед за выхадам кнiгi i ростам яе папулярнасцi па ўсёй Еўропе пракацiлася хваля самазабойстваў сярод маладых людзей, якiя iмкнулiся быць падобнымi на любiмага героя.

Паводле iнфармацыi Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, штогод на планеце гiне 1 мiльён чалавек у вынiку завершаных суiцыдаў. Дарэчы, Беларусь уваходзiць сёння ў тройку краiн з самым высокiм узроўнем суiцыдаў: наперадзе нас па гэтым трагiчным паказчыку толькi Лiтва i Расiя. Летась у Беларусi было здзейснена 2666 суiцыдаў (27,5 выпадка на 100 тысяч насельнiцтва), у 2006 годзе — 2825, 2005-м — 3015, 2004-м — 3272 i ў 2003-м — 3467 суiцыдаў. Спецыялiсты сцвярджаюць, што пачынаючы з 2003 года суiцыдальная актыўнасць беларусаў пачала змяншацца, тым не менш узровень суiцыдаў у Беларусi па-ранейшаму значна перавышае i сярэднесусветны (16 выпадкаў на 100 тысяч насельнiцтва), i сярэднееўрапейскi (17,5 выпадка на 100 тысяч).

Існуе тэорыя, паводле якой узровень суiцыдаў напрамую залежыць ад сацыяльна-эканамiчнага балансу ў дзяржаве. На яе карысць сведчыць рост суiцыдальнай актыўнасцi ва ўсiх краiнах на постсавецкай прасторы пасля распаду Савецкага Саюза. У Беларусi пiк суiцыдаў прыпаў на 1996 год, калi завяршылi жыццё самагубствам 3632 чалавекi (36,8 на 100 тысяч насельнiцтва). З iншага боку, чаму ў такiм разе ў заможнай Японii з яе сацыяльнай уладкаванасцю ўзровень суiцыдаў не нашмат адстае ад постсавецкiх краiн i складае 24 выпадкi на 100 тысяч чалавек?

— Праблема суiцыдаў i iх прафiлактыкi не з’яўляецца выключна медыцынскай праблемай, а носiць агульнадзяржаўны i мiжведамасны характар, — расказвае кандыдат медыцынскiх навук, дацэнт кафедры псiхiятрыi i наркалогii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi Яўген Ласы. — Даследаваннi сведчаць, што толькi 60 працэнтаў людзей, якiя здзейснiлi суiцыд, звярталiся па медыцынскую дапамогу. Астатнiя ж — знаходзiлiся па-за полем нашага зроку. I як мы маглi iм дапамагчы?

Да медыцынскiх фактараў суiцыдальнай рызыкi спецыялiсты адносяць шэраг захворванняў: як псiхiчных (дэпрэсiю, шызафрэнiю, расстройствы асобы, алкагольную залежнасць i г.д.), так i саматычных (анкалагiчныя i сардэчна-сасудзiстыя паталогii, туберкулёз, ВIЧ-iнфекцыю, прыроджаныя цi набытыя калецтвы), а таксама стан пасля цяжкiх аперацый са стратай органаў цi канечнасцяў. Напрыклад, калi чалавек даведваецца, што ён хворы на рак, гэты дыягназ гучыць як прысуд, хоць прагноз у кожным выпадку — iндывiдуальны i залежыць ад лакалiзацыi i стадыi працэсу. Згодна з загадам Мiнiстэрства аховы здароўя, якi рэгламентуе работу псiхатэрапеўтычнай службы, у кожным анкалагiчным дыспансэры павiнен быць у штаце ўрач-псiхатэрапеўт. Але гэты загад, на жаль, не паўсюдна выконваецца. У РНПЦ анкалогii, напрыклад, працуюць i псiхолаг, i псiхатэрапеўт, якiя аказваюць пацыентам патрэбную дапамогу.

Кансультацыя ў псiхiятра цi псiхатэрапеўта — добраахвотная працэдура, i пацыент мае права ад яе адмовiцца. Але многiя проста не разумеюць яе неабходнасць цi апасаюцца атрымаць кляймо "псiха" на ўсё далейшае жыццё. Напрыклад, да спецыялiстаў звяртаецца толькi крыху больш за палову сем’яў, у якiх дзiця спрабавала здзейснiць суiцыд.

— Кожнаму такому дзiцяцi патрабуецца квалiфiкаваная дапамога псiхолага, нават калi спроба суiцыду была дэманстратыўная i рабiлася з мэтай шантажу. Калi дзiця дабiваецца свайго, запужваючы бацькоў, значыць, у сям’i ёсць сур’ёзныя праблемы, якiя трэба вырашаць, — папярэджвае галоўны пазаштатны дзiцячы псiхiятр Мiнiстэрства аховы здароўя Iна Пятнiцкая. — Бацькам таксама не пашкодзiць ведаць, што нярэдка дзецi вырашаюцца на суiцыд толькi таму, што баяцца пакарання з боку бацькоў. Для iх гэты страх нават больш моцны за страх смерцi. Увогуле ў 72 працэнтах спробаў суiцыдаў ляжаць канфлiктныя адносiны ў сям’i. Дзецi вельмi часта спрабуюць прыцягнуць да сябе i сваiх праблем увагу навакольных такiм чынам...

На шчасце, спробы дзяцей завяршыць жыццё самагубствам, рэдка дасягаюць сваёй мэты. Так, за першае паўгоддзе сёлета былi 272 няўдалыя спробы. Але ў 11 выпадках жыццё дзяцей абарвалася... Летась дасягнулi сваёй мэты 29 суiцыдальных спробаў, пазалетась — 24.

Сярод дарослых таксама колькасць незавершаных суiцыдаў у 10 разоў перавышае колькасць удалых спробаў. Напрыклад, жанчыны здзяйсняюць у 7—8 разоў больш спробаў, чым мужчыны, аднак пры гэтым яны выкарыстоўваюць не вельмi "надзейныя" спосабы. Пры гэтым жанчыны часцей звяртаюцца па дапамогу, а мужчыны па традыцыi ўсё хаваюць у сябе. Iм "не дазволена" плакаць на людзях...

Як можна папярэдзiць задуманае самазабойства? Самы просты спосаб — быць уважлiвымi адзiн да аднаго. Людзi, якiя задумалi суiцыд, нярэдка пачынаюць развiтвацца з навакольнымi — учынкамi цi словамi. Напрыклад, раздаваць даўгi цi дарыць падарункi без падстаў. У падлеткаў, напрыклад, дэпрэсiя праяўляецца зусiм iншым чынам, чым у дарослых. Дарослы чалавек становiцца апатычным, замыкаецца ў сабе, а падлетак, наадварот, можа праяўляць неапраўданую агрэсiю або цiкавiцца, што можа быць пасля смерцi. Бацькоў павiнны насцярожыць фразы накшталт "без мяне вам будзе лягчэй", "хутка я не буду вам надакучваць". Часцей за ўсё пра iх згадваюць толькi пасля суiцыду.

Фактарам рызыкi суiцыду спецыялiсты лiчаць таксама ўзрост: ва ўзроставай групе пасля 60 гадоў яна намнога вышэйшая. З гадамi назапашваюцца праблемы, расце расчараванне ў жыццi, з’яўляюцца саматычныя захворваннi, дзецi вырастаюць i пакiдаюць бацькоўскi дом i чалавек пакутуе ад адзiноцтва. Гэтым людзям асаблiва патрэбна ўвага...

Дарэчы, у многiх краiнах свету iснуюць пэўныя правiлы асвятлення тэмы суiцыдаў, таму што была даказана залежнасць памiж узроўнем суiцыдальнай актыўнасцi насельнiцтва i асвятленнем праблем суiцыдаў у сродках масавай iнфармацыi. Так, згодна з рэкамендацыямi Амерыканскай асацыяцыi суiцыдалогii, слова "суiцыд" не павiнна гучаць у назве артыкула, яно можа толькi згадвацца ў кантэксце, але змест журналiсцкага матэрыялу павiнен быць больш шырокi. Нi ў якiм разе нельга рамантызаваць суiцыд, здзейснены прадстаўнiкамi масавай культуры: лiдарамi поп- i рок-гуртоў, мадэлямi, кінаакцёрамi i г.д. I тым больш нельга публiкаваць у газетах месцы здзейсненага самазабойства (для беларускiх СМI — гэта звычайная норма). У многiх краiнах свету ў крымiнальным парадку караецца размяшчэнне ў iнтэрнэце любой iнфармацыi, якая можа падштурхнуць да суiцыду. Затое у расiйскiм сегменце iнтэрнэту сёння можна знайсцi ўсё што заўгодна: ад 100 спосабаў самазабойства да парад, як падмануць псiхiятра або псiхатэрапеўта цi як збегчы з псiхiятрычнай клiнiкi. Вельмi шкодныя i тыя матэрыялы, якiя дыскрэдытуюць работу псiхатэрапеўтаў, маўляў, яны дарэмна бяруць грошы.

Па словах галоўнага пазаштатнага псiхатэрапеўта Мiнiстэрства аховы здароўя Iрыны Байковай, афiцыйна псiхатэрапеўтычная служба iснуе ў Беларусi з 1992 года, аднак актывiзацыя зваротаў да ўрачоў-псiхатэрапеўтаў i псiхолагаў медыцынскiх устаноў прасочваецца толькi апошнiя 2—3 гады. Так, за першае паўгоддзе гэтага года па краiне зарэгiстравана 100 тысяч зваротаў. На думку Iрыны Байковай, у немалой ступенi на гэта паўплывала тое, што псiхатэрапеўтычная дапамога была вынесена за сцены псiхiятрычных устаноў, якiх пацыенты баяцца як агню. Сёння ўрачы-псiхатэрапеўты працуюць на базе звычайных палiклiнiк. Аднак парасуiцыды сталi прычынай звароту толькi 892 чалавек. Калi суаднесцi гэту лiчбу з агульнай колькасцю незавершаных суiцыдаў па краiне, то атрымлiваецца няшмат. Мiж iншым, статыстыка сведчыць, што кожны трэцi чалавек раней цi пазней паўтарае спробу суiцыду...

— Я хачу, каб усе ведалi: любыя жыццёвыя праблемы павiнны стаць падставай для звароту да псiхатэрапеўта, — падкрэслiла Iрына Байкова. — Мы пазбаўлены магчымасці самi шукаць "праблемных" людзей, i працуем толькi з тымi, хто да нас звяртаецца.

Трэба дадаць, што рызыку атрымаць псiхiчнае расстройства мае на працягу жыцця кожны чацвёрты чалавек. А неўратычныя расстройствы пераносiць амаль што кожны.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Ганна Карэнiна" Льва Талстога, "Навальнiца" Аляксандра Астроўскага, "Пакуты юнага Вертэра" Гётэ... Што аб’ядноўвае ўсе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика