21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хочаце набраць вагу?.. Сядзьце на дыету

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хочаце набраць вагу?.. Сядзьце на дыету

Апошнiм часам чалавецтва моцна заклапочана тым, як пазбавiцца ад лiшняй вагi. Праблема, зразумела, сур’ёзная. Ды i ўвагi ёй надаецца шмат i пастаянна. Ва ўсякiм разе, нашмат больш, чым процiлеглай, — таму, як гэту самую праславутую вагу набраць. І што рабiць тым, хто ўсё жыццё пакутуе ад празмернай худобы? Калi вы адносiцеся да тых, пра каго кажуць "скура ды косцi", давайце разам паспрабуем вырашыць гэту праблему.

Па-першае, высветлiце, якiмi ў такiм узросце былi ваша мацi або бабуля? Цi не ў спадчыну вам перайшла недастатковая вага? Калi ўсе вашы сваячкi славiлiся худобай, то, на жаль, вагу набраць вам будзе складана, практычна немагчыма. Ну а калi ваша мама i бабуля нiколi не былi хударлявымi, дык i вам трэба папраўляцца, i нiякай, так бы мовiць, генетычнай перашкоды ў вас няма.

Па-другое, у абавязковым парадку прайдзiце комплексны медыцынскi агляд, бо прычынай худобы можа быць захворванне. Спiс немачаў, адна з праяў якiх — нездаровая худоба, даволi вялiкi. Гэта розныя гарманальныя парушэннi, у тым лiку няправiльная работа шчытападобнай залозы, нервовыя парушэннi, туберкулёз, пашкоджанне гельмiнтамi, анказахворваннi. Пасля такога пералiку лiшняе нагадваць: чым раней удасца ўстанавiць хваробу, тым больш шанцаў ад яе пазбавiцца, а значыць, набыць не толькi спакуслiвыя формы, але i здароўе.

Прычынай худобы можа быць i адсутнасць апетыту, калi колькасць прыёмаў ежы зводзiцца да аднаго ў суткi. У гэтым выпадку неабходна апетыт стымуляваць. Напрыклад, некаторыя ранiцай не могуць шмат есцi, што называецца, "не лезе". А вы паспрабуйце ўстаць на паўгадзiны раней, выпiць нашча шклянку вады, прыняць душ, сабрацца на працу i толькi пасля ўсяго гэтага садзiцеся снедаць. А каб разбудзiць апетыт перад абедам, хвiлiн за 20 да яго выпiце шклянку соку. Тут на дапамогу прыйдуць i лекавыя травы. Для павышэння апетыту ў народзе здаўна прымянялася гарчыца: штодзень трэба з’ядаць па 20—30 зярнятак свежай гарчыцы. Цудоўны сродак для набору вагi — чай i сок з люцэрны. З гэтай жа мэтай скарыстайце наступны рэцэпт: здрабнiце 300 г ядраў грэцкiх арэхаў, расцiснiце 100 г часнаку, у кавамолцы змялiце 50 г пладоў кропу, дадайце 500 г мёду i ўсё добра перамяшайце. Прымайце сумесь па 1 ст. лыжцы праз 2 гадзiны пасля яды.

Ну, спадзяёмся, са здароўем i апетытам у вас усё ў парадку, i можна пачынаць набiраць вагу. Як? Давядзецца сесцi на дыету.

Так як, за ўсё, асаблiвасць вашага метабалiзму (абмену рэчываў) — здольнасць арганiзма вельмi хутка спальваць, перапрацоўваць або выводзiць калорыi, якiя паступаюць з ежай, галоўнае — не дапусцiць выдаткоўвання энергii за кошт унутраных рэзерваў арганiзма. Таму падсiлкоўвацца трэба рэгулярна i часта — не менш за 6 разоў на дзень. Старайцеся есцi не спяшаючыся, добра перажоўваючы. Пасля яды нейкi час пажадана нiчога не рабiць, проста пасядзiце спакойна або пачытайце. У адваротным выпадку вашы намаганнi па павелiчэннi вагi будуць марнымi.

Ежа павiнна быць каларыйная i вiтамiнiзаваная, у асноўным бялковая, плюс вугляводы i крыху тлушчаў. З бялковых прадуктаў карысная курыца: курынае мяса лягчэй за ўсё засвойваецца i дапамагае фармiравацца мышачнай тканцы. З рыбы аддайце перавагу ласосю, сёмзе, фарэлi. Уключыце ў свой рацыён фасолю, гарох i iншыя бабовыя, бульбу, рыс, кукурузу, патысоны, гарбузы, алiўкi, авакада. Дапамогуць набраць вагу хлеб з вотруб’я, крупы, макарона, яйкi, тлусты кефiр, малочныя кактэйлi, цвёрдыя сыры, марожанае, пудынгi, сметанковыя сыркi, арэхi, сухафрукты, зацукраваныя ў глюкозе, сокi i нектары з садавiны i агароднiны. У вашым рацыёне абавязкова павiнны прысутнiчаць салаты з алеем — вiтамiн Е, якi змяшчаецца ў iм, дабратворна дзейнiчае на працэсы метабалiзму.

Няправiльна набiраць вагу за кошт мучных здобных вырабаў. Вы, безумоўна, паправiцеся, аднак павялiчыцца не мышачная маса, а колькасць тлушчавых адкладанняў на жываце i сцёгнах.

Ведаць тыя прадукты, якiя "поўняць", добра, але iх яшчэ трэба ўмець прымяняць. Напрыклад: выкарыстоўвайце малако замест вады, калi варыце кашу; да бутэрбродаў дадавайце авакада, сыр i салатную запраўку (нават абястлушчаная заправа i сыр прыбавяць калорый у вашу страву); змешвайце варанае мяса, пшанiчныя праросткi, арэхi, бабовыя i сыр, калi гатуеце запяканку з агароднiны, стравы на гарнiр або макарону.

Памiж асноўнымi прыёмамi ежы паспрабуйце перакусваць. Тут падыдуць сырныя палачкi, малочныя кактэйлi, злакавыя батончыкi, сухафрукты, ёгурты, хлябцы. Аднак пастарайцеся пазбавiцца ад звычкi перакусваць на хаду. Так вы не толькi не паправiцеся, а яшчэ больш пахудзееце, — ежа ў такiм рэжыме нармальна не ператраўлiваецца, з-за чаго ўзнiкаюць праблемы з кiшэчнiкам i страўнiкам.

Любая дыета падмацоўваецца фiзiчнымi практыкаваннямi, i дыета "для худых" — не выключэнне. Асноўны нюанс — практыкаваннi не павiнны быць знясiльваючымi i працяглымi. Аддайце перавагу ёзе, плаванню i звычайнай хатняй зарадцы. Калi вас непакояць худыя ногi i слабыя рукi, займiцеся адпаведнай групай мышцаў. Не забывайце пра практыкаваннi для ўмацавання мышцаў спiны: скрыўлены пазваночнiк часта перашкаджае добраму страваванню, што правакуе знiжэнне вагi.

Старайцеся гуляць як мага часцей — свежае паветра вельмi карыснае для вас. Але не забывайце, што яно павiнна быць сапраўды свежым: ад прагулак уздоўж ажыўленай шашы нiякага эфекту не будзе. Лепш за ўсё знайсцi месца для гэтага дзесьцi за горадам або ў парку. Можаце ўстанавiць для сябе традыцыю — прагулкi перад сном, яны карысныя не толькi для таго, каб папаўнець, але i для паўнацэннага сну.

Не забывайце i пра тое, што курэнне не прыбаўляе шанцаў займець стройную фiгуру. I калi вы маеце гэтую шкодную звычку, дык пастарайцеся хоць бы зменшыць колькасць цыгарэт, якiя вы выкурваеце за дзень. Зразумела, абсалютная адмова ад курэння максiмальна павялiчыць вашы шанцы. Гэта ж датычыцца i алкаголю. Ад яго ў перыяд аднаўлення вагi трэба ўвогуле адмовiцца.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам чалавецтва моцна заклапочана тым, як пазбавiцца ад лiшняй вагi. Праблема, зразумела, сур’ёзная. Ды i ўвагi ёй надаецца шмат i пастаянна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика