21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сацыялогiя электаральнасцi

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сацыялогiя электаральнасцi

Апытаннi паказалi, што пераважная большасць беларусаў не збiраецца пакiнуць свой голас пры сабе

 

Спецыялiсты Iнфармацыйна-аналiтычнага цэнтра пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта правялi сацыялагiчнае даследаванне напярэдаднi парламенцкiх выбараў у краiне. Меркаваннем патэнцыйных выбаршчыкаў цiкавiлiся ў жнiўнi, цяпер жа стала магчымым азнаёмiцца з вынiкамi выкананай працы. Як жа збiралi iнфармацыю?

 

Спецыялiсты Iнфармацыйна-аналiтычнага цэнтра пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта правялi сацыялагiчнае даследаванне напярэдаднi парламенцкiх выбараў у краiне. Меркаваннем патэнцыйных выбаршчыкаў цiкавiлiся ў жнiўнi, цяпер жа стала магчымым азнаёмiцца з вынiкамi выкананай працы. Як жа збiралi iнфармацыю?

 

 

Спецыялiсты Iнфармацыйна-аналiтычнага цэнтра пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта правялi сацыялагiчнае даследаванне напярэдаднi парламенцкiх выбараў у краiне. Меркаваннем патэнцыйных выбаршчыкаў цiкавiлiся ў жнiўнi, цяпер жа стала магчымым азнаёмiцца з вынiкамi выкананай працы. Як жа збiралi iнфармацыю?

Як паведамiў дырэктар цэнтра Алег Праляскоўскi, — метадам iнтэрв’ю "твар да твару" апытаны 2101 рэспандэнт ва ўзросце ад 18 гадоў i старэй ва ўсiх абласных цэнтрах краiны i горадзе Мiнску, раённых гарадах i сельскiх населеных пунктах. Выбарка шматступеньчатая камбiнаваная, на этапе адбору рэспандэнтаў — квотная (кантралюемыя прыкметы — пол, узрост). Статыстычная хiбнасць не перавышае трох працэнтаў. Гэта дазваляе сцвярджаць, што вынiкi даследавання з’яўляюцца дакладнымi i адлюстроўваюць меркаваннi i ацэнкi ўсяго дарослага насельнiцтва рэспублiкi ў цэлым, а таксама асноўных прафесiйных i сацыяльна-дэмаграфiчных груп.

Ну i цяпер самае цiкавае — вынiкi даследавання. Радуе, што за месяц да выбараў аб iх ведала абсалютная большасць апытаных — больш як 94 працэнты (з улiкам 14,5 працэнта, якiя нешта чулi пра гэта). Колькасць ахвотнiкаў узяць удзел у выбарах (цвёрдае "так" сказалi 62,2 працэнта апытаных i яшчэ 22,4 працэнта абралi адказ "хутчэй, вазьму ўдзел") iстотна пераважае над тымi, хто не збiраецца на ўчастак для галасавання (9,2 працэнта) або вагаецца i на момант апытання яшчэ не вырашыў адназначна, будзе галасаваць цi не (5,8 працэнта). Прычым колькасць тых, хто мае намер прагаласаваць, практычна не змяняецца па меры наблiжэння дня выбараў. У маi яна складала 80 працэнтаў, а ў лiпенi — 79,1 працэнта.

Цi дастаткова аднаго дня?

Спрэчкi аб тым, цi патрэбнае датэрмiновае галасаванне, вядуцца не першы год. Вось i мы не так даўно друкавалi лiст чытача з прапановамi наконт арганiзацыi выбараў, адна з якiх датычылася якраз такой працэдуры. Выбаршчык выказваўся за тое, каб яе, маўляў, узяць ды адмянiць. А што думаюць на гэты конт яго суграмадзяне? Пазiтыўна ўспрымае магчымасць прагаласаваць датэрмiнова больш як палова рэспандэнтаў, а вось адмоўнае стаўленне выказалi толькi 12,9 працэнта. Астатнiя ж, як вы разумееце, да гэтай праблемы абыякавыя. Больш за тое, 41,3 працэнта ўдзельнiкаў апытання хоць раз карысталiся такой магчымасцю, прычым амаль для паловы такiх грамадзян гэта было адзiнай магчымасцю прагаласаваць, бо непасрэдна ў дзень выбараў яны па тых цi iншых прычынах прыйсцi на выбарчы ўчастак не змаглi б.

Iнфармацыйная пасiўнасць?

Трое з чатырох удзельнiкаў апытання паведамiлi, што не валодаюць дастатковай iнфармацыяй аб рабоце парламента. Жаданне запоўнiць гэтыя "прабелы" выказалi амаль 70 працэнтаў апытаных. Чвэрць рэспандэнтаў адзначылi, што падчас перадвыбарнай кампанii яны даведалiся больш аб рабоце Нацыянальнага сходу, а 30,4 працэнта — аб працэдуры выбараў. Дарэчы, выбарамi, як высветлiлася, рэдка хто цiкавiцца спецыяльна — дзве трэцi праiнтэрв’юiраваных атрымлiваюць адпаведную iнфармацыю ў асноўным выпадкова. У дадзенай сiтуацыi можна гаварыць аб пасiўнасцi электарату ў плане атрымання iнфармацыi аб выбарах, якiя маюць адбыцца.

Самая дзейсная агiтацыя — у СМI

Рэйтынг эфектыўнасцi перадвыбарнай агiтацыi ў вачах выбаршчыкаў — калi меркаваць па адказах удзельнiкаў — выглядае так: на першым месцы — выступленнi па тэлебачаннi, радыё i ў друку, затым — сустрэчы з насельнiцтвам па месцы жыхарства, пасля — з калектывамi па месцы працы. Амаль кожны пяты апытаны прызнаў эфектыўнасць тэледэбатаў, iндывiдуальнай работы кандыдата i яго давераных асобаў з выбаршчыкамi, лiстовак, плакатаў ды iншых агiтацыйных матэрыялаў, дзе змешчаны бiяграфiя i праграмныя мэты патэнцыйнага дэпутата.

"Непазнавальнасць" кандыдата ў асяроддзi выбаршчыкаў многiя рэспандэнты спiсвалi не толькi на дрэнную работу самога прэтэндэнта, але i на адсутнасць iнтарэсу ў самiх выбаршчыкаў.

Больш чым палова рэспандэнтаў упэўнена, што дзяржавай створаныя роўныя ўмовы для кандыдатаў. А спосаб вылучэння кандыдата, на iх думку, не адыгрывае вызначальнай ролi ў шанцах кандыдата быць абраным. Уплывовымi ж фактарамi ўдзельнiкi апытання назвалi праграму прэтэндэнта на дэпутацкi мандат, яго асабiстыя якасцi, рэпутацыю i палiтычныя погляды. Чвэрць рэспандэнтаў палiчыла, што прадвызначыць вынiкi выбараў могуць СМI, якiя фармiруюць пэўнае меркаванне аб кандыдаце.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апытаннi паказалi, што пераважная большасць беларусаў не збiраецца пакiнуць свой голас пры сабе. Спецыялiсты Iнфармацыйна-аналiтычнага цэнтра пры Адмi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика