21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Завод на паперы

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Завод на паперы

Прадпрыемства, якому б працаваць ужо, iснуе пакуль у праектна-каштарыснай дакументацыi

Сёння алейнi не паспяваюць за ўстойлiвым ростам аб’ёмаў нарыхтоўкi i вытворчасцi алеенасення, якi назiраецца ў сельгасвытворчасцi, прызнаў на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Iван Данчанка. А прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi падчас абмеркавання выканання Праграмы развiцця алейна-тлушчавай галiны на 2007—2010 гады за восем месяцаў гэтага года канстатаваў, што праграма выканана толькi на 40 працэнтаў.  

Нягледзячы на тэндэнцыю па павелiчэннi аб’ёмаў вытворчасцi алею ў рэспублiцы, паводле слоў Івана Данчанкi, сённяшнi ўзровень ўсё ж такi не адпавядае патрабаванням i магчымасцям. У прыватнасцi, вытворчыя магутнасцi алейняў да сезона перапрацоўкi насення ўраджаю 2008 года склалi 254 тысячы тон у год пры заданнi 337,1 тысячы тон. Акрамя таго, для нарошчвання магутнасцяў па перапрацоўцы алеенасення прыцягнута толькi каля паловы ад запланаваных iнвестыцый. "Горш за iншых вядзецца работа па прыцягненнi iнвестыцый у Брэсцкай i Гродзенскай абласцях", — заўважыў старшыня канцэрна. I дадаў, што ў Брэсцкай вобласцi наогул ужо на працягу некалькiх гадоў ЗАТ "Брэстаблрапс", якое дабiлася права атрымання дзяржзаказу па рапсу i павiнна пабудаваць у Драгiчыне завод па перапрацоўцы алеенасення рапсу магутнасцю 100 тысяч тон, не выконвае сваiх абяцанняў — далей слоў справа не варушыцца. Напрыклад, сёлета ставiлася задача нарасцiць там магутнасцi да 64 тысяч тон перапрацоўкi, а вынiкаў няшмат: да гэтага часу па заводзе толькi падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя. Больш за тое, паводле iнфармацыi старшынi Дзяржкантролю Зянона Ломаця, заснавальнiкамi прадпрыемства з’яўляюцца фiзiчныя асобы, якiя атрымалi дзяржзаказ i замест перапрацоўкi рапсу занялiся яго рэалiзацыяй як камерцыйная ўстанова. Мiж iншым, вынiкi праверкi прадпрыемства перададзены ў фiнансавую мiлiцыю. У сваю чаргу, прэм’ер адзначыў, што пры неабходнасцi дакументы павiнны быць накiраваны i ў пракуратуру. I даручыў Брэсцкаму аблвыканкаму за тыдзень адпрацаваць пытанне па будаўнiцтве завода.

Гаворачы пра неабходнасць нарошчвання магутнасцяў па алее- здабычы ў краiне, Iван Данчанка ўнёс i прапановы па карэктыроўцы праграмы развiцця алейна-тлушчавай галiны на 2007—2010 гады. Напрыклад, прапануецца павялiчыць валавы збор насення рапсу да 1 мiльёна тон да 2010 года. Раней, дарэчы, ставiлася задача давесцi яго да 800 тысяч тон. Магутнасцi ж па перапрацоўцы алеенасення плануецца павялiчыць да 1 мiльёна 360 тон: у гэтай справе ў разлiк уключаюцца i дамоўленасцi з расiйскiм акцыянерным таварыствам "Садружнасць". Што датычыцца апошняга, то цяпер з АТ вядуцца актыўныя перамовы па будаўнiцтве ў Лiдскiм раёне прадпрыемства па перапрацоўцы 200 тысяч тон насення рапсу i 200 тон соi.

У канцэрне таксама разлiчваюць на тое, што да 2010 года патрэбы краiны ў бялковай сыравiне ўдасца забяспечыць максiмальна. Пры будаўнiцтве прадпрыемства па перапрацоўцы алеенасення ў Лiдскiм раёне да 2011 года ў Беларусi жывёлагадоўля будзе забяспечана соевым бялком.

Спасылаючыся на меркаванне навукоўцаў, Iван Данчанка паведамiў пра тое, што з мэтай аптымiзацыi спажываемага алею па тлушчакiслотным складзе мэтазгодныя яго наступныя суадносiны: 60 працэнтаў у харчаваннi павiнна прыходзiцца на рапсавы i льняны алей, а 40 працэнтаў — на сланечнiкавы i iншы экзатычны алей. Зыходзячы з гэтага, скарэктаванай праграмай прадугледжаны неабходны мiнiмальны аб’ём iмпарту алею, якi ў рэспублiцы не вырабляецца, а таксама максiмальна магчымае самазабеспячэнне рапсавым алеем. Акрамя таго, ва ўдакладненай праграме прадугледжваецца ўкараненне сучаснага абсталявання па рафiнацыi, вiнтэрызацыi i дэзадарацыi тлушчаў i алею, пашырэнне асартыменту i вытворчасць канкурэнтаздольнай па якасцi прадукцыi.

Як зазначыў кiраўнiк канцэрна, на рэалiзацыю праграмы мяркуецца выдзелiць 232 мiльёны долараў ЗША, з якiх каля 161 мiльёна — сродкi арганiзацый, а 27,5 — крэдыты банкаў.   Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадпрыемства, якому б працаваць ужо, iснуе пакуль у праектна-каштарыснай дакументацыi. Сёння алейнi не паспяваюць за ўстойлiвым ростам аб’ёмаў нарыхт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика