Дзень уз’яднання
Дзень уз’яднання
Памятная дата
17 верасня прапануюць зрабiць дзяржаўным святам З такой iнiцыятывай выступiлi ваенна-навуковае таварыства пры Цэнтральным Доме афiцэраў, Беларускi саюз афiцэраў, Беларускае грамадскае аб’яднанне "Русь" i Камунiстычная партыя Беларусi падчас арганiзаванага iмi "круглага стала". Удзельнiкi абмяркоўвалi праўду i хлусню аб Вызваленчым паходзе Чырвонай Армii i ўз’яднаннi Заходняй Беларусi з БССР (верасень 1939 года) — менавiта так яны абазначылi тэму сваёй дыскусii. "У гiсторыi беларускага народа ёсць знамянальная дата, якая з асобай сiлай раскрывае яго адвечнае iмкненне да свабоды i справядлiвасцi. Гэта 17 верасня 1939 года. У гэты дзень пачаўся Вызваленчы паход Чырвонай Армii, якi ўвайшоў у гiсторыю як блiскучая мiратворчая аперацыя, што захавала Заходнюю Беларусь ад захопу гiтлераўскiмi войскамi i прынесла заходнiм беларусам збавенне ад нацыянальнага прыгнёту з боку панскай Польшчы", — сказана ў звароце. Iнiцыятары прапанавалi зрабiць 17 верасня дзяржаўным святам — Днём уз’яднання беларускага народа — i вынесцi на чарговае пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы пытанне аб унясеннi гэтага свята ў каляндар памятных дат Саюзнай дзяржавы. — Чаму неабходна памятаць гэту дату? Ужо хоць бы таму, што яе хочуць з нашай памяцi выкраслiць, — адзначыў адзiн з удзельнiкаў "круглага стала", кандыдат гiстарычных навук, галоўны рэдактар часопiса "Беларуская думка" Вадзiм Гiгiн. — Тая дзяржава, якую мы з вамi сёння маем, у значнай ступенi была сфармiраваная 17 верасня. Зоя ВАРАНЦОВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 верасня прапануюць зрабiць дзяржаўным святам. З такой iнiцыятывай выступiлi ваенна-навуковае таварыства пры Цэнтральным Доме афiцэраў, Беларускi с |
|