Надзея Ермакова і Генадзь Навiцкi — кандыдаты ў Савет Рэспублiкi ад Магiлёўшчыны
Надзея Ермакова і Генадзь Навiцкi — кандыдаты ў Савет Рэспублiкi ад Магiлёўшчыны
Восем кандыдатаў у Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу вылучылi прэзiдыумы Саветаў дэпутатаў i выканаўчыя камiтэты Магiлёўскай вобласцi. Восем кандыдатаў у Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу вылучылi прэзiдыумы Саветаў дэпутатаў i выканаўчыя камiтэты Магiлёўскай вобласцi.Старшыню праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Надзею Ермакову вылучылi Чэрыкаўскi, Клiмавiцкi i Хоцiмскi раёны. Асiповiцкi, Клiчаўскi i Кiраўскi раёны — Генадзя Навiцкага, якi цяпер узначальвае Савет Рэспублiкi. У лiку кандыдатаў — вядомыя ў Магiлёўскай вобласцi гаспадарнiкi, кiраўнiкi прадпрыемстваў. Гэта генеральны дырэктар Беларускага цэментнага завода Уладзiмiр Кiсялёў, дырэктар Магiлёўскага завода лiфтавага машынабудавання Пётр Руднiк, дырэктар ЗАТ "Агракамбiнат "Зара" Магiлёўскага раёна Леанiд Маiсееў, намеснiк генеральнага дырэктара ААТ "Белшына" Павел Уцюпiн. Загадчыцу ясляў-садка № 36 Кастрычнiцкага раёна горада Магiлёва Ірыну Раiнчык вылучылi абласны цэнтр, Чавускi i Быхаўскi раёны. Кандыдатуру Алены Караед, галоўнага ўрача Мсцiслаўскай цэнтральнай раённай бальнiцы, падтрымалi Мсцiслаўскi i Крычаўскi раёны. Выбары членаў Савета Рэспублiкi ад Магiлёўскай вобласцi адбудуцца 10 кастрычнiка на пасяджэннi дэпутатаў Саветаў базавага ўзроўню ў Магiлёве. Ул. iнф.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Восем кандыдатаў у Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу вылучылi прэзiдыумы Саветаў дэпутатаў i выканаўчыя камiтэты Магiлёўскай вобласцi. Старшыню пр |
|