21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У чуткі пра магчымую гiбель кампанii на ІНКА-ФУДзе заклiкаюць не верыць

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У чуткі пра магчымую гiбель кампанii на ІНКА-ФУДзе заклiкаюць не верыць

Апошнiм часам на iнфармацыйнай прасторы нашай краiны актыўна цыркулююць чуткi аб тым, што замежнае прадпрыемства — рэзiдэнт свабоднай эканамiчнай зоны "Брэст" IНКА-ФУД — на вачах становiцца ахвярай расiйскiх рэйдараў i блiзкае да банкруцтва. Адкрыты ў 2001 годзе за кошт сродкаў замежнага iнвестара аграмадны мясакамбiнат даў работу васьмi сотням брастаўчан. IНКА-ФУД працуе ў асноўным на замежнай сыравiне i арыентаваны на экспарт. Яго прадукцыя не раз заваёўвала адзнакi на розных, у тым лiку мiжнародных выставах. Цяпер прадпрыемства сапраўды перажывае не лепшы перыяд, апошнiм часам упалi аб’ёмы вытворчасцi, шмат працаўнiкоў знаходзiцца ў вымушаным водпуску.

На пытанне карэспандэнта "Звязды", у чым прычына, выканаўчы кiраўнiк кампанii намеснiк дырэктара прадпрыемства Мiхаiл Таргоўцаў расказаў:

"23 мая гэтага года Рассельнагляд увёў "часовае абмежаванне" на ўвоз ў Расiю прадукцыi прадпрыемства пасля таго, як лабараторыя Рассельнагляду ў Бранску выдала заключэнне аб выяўленнi ў адной з партый прадукцыi хваробатворных мiкраарганiзмаў. Пасля гэтага пачалася звычайная працэдура — той жа Рассельнагляд накiраваў пiсьмо ў аналагiчныя беларускiя структуры з просьбай правесцi комплексную праверку прадпрыемства. Мiнсельгасхарч такую праверку правёў, але нiякiх парушэнняў ў захаваннi тэхналогii, тым больш санiтарнага стану выяўлена не было. Расiйскi бок быў праiнфармаваны аб вынiках праверкi. Але нiякага рэагавання на дакументы з Беларусi не назiралася. Затым былi наладжаны iншыя праверкi, экспертызы, расiйскае ведамства зноў адказвала маўчаннем.

IНКА-ФУД скарацiў экспарт прыкладна на 60 працэнтаў. Магутнасцi прадпрыемства задзейнiчаны толькi напалову. Але нiкога з працаўнiкоў мы не скарачалi, мы папрасiлi iх працягнуць адпачынак за свой кошт, бо спадзяёмся, што прадпрыемства перажыве горшыя часiны, i работа ў рэшце рэшт наладзiцца ў ранейшым аб’ёме. Так, мы страцiлi вялiкую частку прыбытку. Але выпускаем такую колькасць прадукцыi, што прадпрыемства працуе рэнтабельна. Цяпер мы актыўна шукаем нiшы на рынках Казахстана, Сярэдняй Азii, Украiны. Пэўныя поспехi ў гэтай рабоце ёсць. Да таго ж мы набылi вельмi дарагую сiстэму кантролю якасцi прадукцыi, якая дазваляе вызначаць колькасць i склад мiкраарганiзмаў максiмальна дакладна. I да таго ж мы спадзяёмся на станоўчае вырашэнне пытання ў Расii, бо падстаў для iншага вырашэння проста няма".

Мiхаiл Пятровiч сказаў яшчэ, што пацвярджэнняў чуткам пра рэйдарскiя намеры, гэта значыць, наўмыснае давядзенне суб’екта гаспадарання да банкруцтва шляхам пазбаўлення рынку збыту, каб потым яго танна купiць, у кiраўнiкоў i спецыялiстаў прадпрыемства няма. Вiдавочна толькi, што расiйскi бок беспадстаўна зацягвае вынясенне вердыкта. Апошняе, вiдаць, i спарадзiла чуткi. Але IНКА-ФУД спадзяецца пераадолець вымушаны крызiс. Яго не пакiнулi сам-насам з праблемамi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi нашай краiны, беларускае пасольства ў суседняй краiне, iншыя кампетэнтныя арганiзацыi — усе стараюцца дапамагчы.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам на iнфармацыйнай прасторы нашай краiны актыўна цыркулююць чуткi аб тым, што замежнае прадпрыемства — рэзiдэнт свабоднай эканамiчнай зоны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика