Вось такiя сынкi
Вось такiя сынкi
Калi з кватэры жыхаркi Гомеля знiклi хрустальныя рэчы i дарагiя ўпрыгажэннi, яна паставiла на ногi мiлiцыю. Тая добра-такi папрацавала з рознымi версiямi i даказала, што злодзей — у сям’i. А менавiта: сын, раней судзiмы, якi жыве разам з мацi. Тое ж самае было i ў Мазыры, калi хлопец 1992 года нараджэння абкрадваў сваю мацi, у што апошняя верыць нiяк не хацела. А дарэмна. Як гаворыцца, давярай, але правярай. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ. А ў кафэ "Лiмпапо" ды ў клубе "Ясны перац"скралi сотавыя тэлефоны. У першым выпадку — 30-гадовая маладзiчка з Гомеля, якая ўжо раней зведала лаву абвiнавачаных. У другiм гэта зрабiў навучэнец ГПТВ-30, якi ва Уваравiчах Буда-Кашалёўскага раёна адабраў мабiльнiк у хлопца, якому надаваў яшчэ i кухталёў. А ў Рэчыцы ў адным з рэстаранаў жанчына 34-гадовага ўзросту так танчыла, што забылася пра сваю сумачку, з якой нехта сцiбрыў яе мабiльнiк. Вось такiя "Лiмпапо"... Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. За лiшнiя праверкi — адказнасцьКiраўнiкi трох кантралюючых органаў Вiцебскай вобласцi прыцягнутыя да адмiнiстрацыйнай адказнасцi за тое, што iх падначаленыя парушылi парадак узгаднення пазапланавых праверак фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi суб’ектаў гаспадарання. Як адзначылi ў КДК вобласцi, яны парушылi патрабаваннi адпаведнага Указа Прэзiдэнта. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi з кватэры жыхаркi Гомеля знiклi хрустальныя рэчы i дарагiя ўпрыгажэннi, яна паставiла на ногi мiлiцыю. Тая добра-такi папрацавала з рознымi версi
|
|