21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ламаць і парушаць

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ламаць і парушаць

 

Ламаць — семантыка рытуальнага дзеяння "ламаць" у народнай культуры заўсёды асацыявалася са зруйнаваннем, разрывам; было адным са спосабаў знiшчэння цi пазбаўлення ад чагосьцi.

l У рытуальных бясчынствах, якiя выклiканы парушэннямi ў рэгламентаваных паводзiнах, дзеянне ламаць (рушыць) было адным з галоўных элементаў. Напрыклад, калi хтосьцi з аднавяскоўцаў ставiў у "непатрэбны" час агароджу, аднавяскоўцы руйнавалi яго пабудову.

l Калi ў свята Дабравешчання гаспадыня пякла цi смажыла (г.зн. парушала забарону запальваць у гэты дзень полымя ў печы, што магло справакаваць засуху летам), жанчыны прыходзiлi ў тую хату i "руйнавалi" печ: залiвалi вадой усё, што было ў печы, пры гэтым аблiвалi вадой i саму гаспадыню.

l Аблiвалi вадой i тых, хто парушыў ў пост забарону на ткацтва. Пры гэтым ламалi верацёны, калаўроты, ткацкiя станкi.

l Калi хтосьцi з аднавяскоўцаў забываўся на полi бароны, дзяўчаты павiнны былi разламаць iх на невялiкiя часткi, у адваротным выпадку на працягу года нi адна з дзяўчат гэтай вёскi не возьме шлюб.

l У сваю чаргу разламаныя рэчы заўсёды прадказвалi бяду. Так, хлеб, якi трэснуў у печы, прадказваў смерць кагосьцi з хатнiх. Каб хлеб не патрэскаўся i не разламаўся, прытрымлiвалiся шэрагу правiлаў. Адно з iх — не ўваходзiць i не выходзiць з хаты ў той час, калi хлеб знаходзiцца ў печы.

l Па хлебе варажылi аб лёсе дзiцяцi. У адзiн з блiжэйшых да нараджэння дзён спецыяльна пяклi "варажбiтны" хлеб. Яго даставалi з печы i меркавалi: калi хлеб роўны, i лёс будзе роўны, калi хлеб трэснуў, лопнуў — доля дзiцяцi будзе "няўдалая". Таксама i па вясельным караваi прадказвалi шчаслiвы цi нешчаслiвы лёс сямейнай пары.

l Паўсюдна быў вядомы звычай разрываць палатно, прызначанае для пахавання, пры дапамозе камянёў цi полымя свечкi.

l Знiшчалi, у тым лiку i ламалi, рэчы (прасцiну, навалачку, грэбень, люстэрка i г.д.), з якiмi памерлы быў у непасрэдным кантакце ў апошнiя хвiлiны жыцця.

l Каб пазбегнуць смерцi наступных дзяцей, калi памiраў нованароджаны, яго калыску трэба было абавязкова разламаць (у дадзеным выпадку спальваць рэчы забаранялася).

l Калi памiраў адзiн з блiзнят, на парозе хаты сякерай раздзялялi-разламвалi манету. Тую палову, якая падала за парог, кiдалi ў труну, другую пакiдалi ў хаце.

l Адным з самых шкодных дзеянняў у час каласавання збожжавых культур лiчыўся залом — распаўсюджаны вiд псоты, якi рабiлi ведзьмы, русалкi i iншая нячыстая сiла.

l Паўсюдна вядомы выраз "зламаць жыццё". Часам, каб нашкодзiць чалавеку, "на яго" ў лiтаральным сэнсе ламалi якую-небудзь рэч, чыталi замовы.

l У той жа час шмат рытуальных дзеянняў, якiя звязаны з лячэннем чалавека, былi заснаваны на тым, каб зламаць якую-небудзь рэч. Напрыклад, на Палессi адным са спосабаў дапамагчы дзiцяцi пачаць размаўляць, было наступнае дзеянне: над яго галавой ламалi хлебныя булкi, якiя зраслiся ў печы.

l У шлюбнай сiмволiцы i вясельных абрадах "ламалi" (разбiвалi) посуд, сiмвалiзуючы знiшчэнне, разбурэнне былога, дашлюбнага статусу жанiха i нявесты.

l Той жа сiмволiкай прасякнуты ўсе рытуальныя дзеяннi пасля першай шлюбнай ночы. У абрадах удзельнiчалi "цэлыя" рэчы (гаршчок, талерка, блiн, кашуля i г.д.), калi нявеста была цнатлiвай, i рваныя, бiтыя рэчы, калi нявеста была "нячэснай".

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ламаць — семантыка рытуальнага дзеяння "ламаць" у народнай культуры заўсёды асацыявалася са зруйнаваннем, разрывам; было адным са спосабаў з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика