Чацвёртае запар
Чацвёртае запар
Чацвёртае паражэнне запар пацярпела мiнскае "Дынама" ў КХЛ. На гэты раз падапечныя Джыма Х’юза прайгралi маскоўскаму "Спартаку" (0:2). Нягледзячы на паражэнне, галоўны трэнер мiнчан застаўся задаволеным дзеяннямi сваiх падапечных. "Сёння мы гулялi супраць вельмi добрай каманды. Я ганаруся сваiмi хлопцамi. Нам не хапае забiтых галоў, мы набiваем сабе шышкi, але каманда гуляе з вялiкiм стараннем. Я бачу, што мы на правiльным шляху". Паводле слоў Х’юза, ён не любiць прайграваць, але "трэба быць рэалiстамi." "Я прыехаў у гэту каманду не надта рана, сам не выбiраў гэтых гульцоў, але гэта мае гульцы, i я буду iх абараняць", — падкрэслiў амерыканскi спецыялiст. Ён таксама заўважыў, што ў цэлым задаволены беларускiмi хакеiстамi, якiя выступаюць у "Дынама". Зборная Беларусi — 26-яУ агульнамедальным залiку Паралiмпiйскiх гульняў у Пекiне зборная Беларусi займае 26-е месца. У актыве нашых суайчыннiкаў 12 узнагарод: 4 залатыя, 7 сярэбраных i адна бронзавая. Лiдзiруюць кiтайцы, на рахунку якiх 187 медалёў: 80 залатых, 60 сярэбраных i 47 бронзавых. Краўчанка вылучаны на прэмiю "Лепшы атлет-2008"Беларускi мнагаборац Андрэй Краўчанка рашэннем Еўрапейскай асацыяцыi лёгкай атлетыкi вылучаны на званне "Лепшы атлет-2008". Галасаванне праходзiць на сайце ЕАА. Нагадаем, наш суайчыннiк стаў сярэбраным прызёрам Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне, а апошнiм дасягненнем спартсмена стала перамога на мiжнародным турнiры "Зоркi мнагабор’я", якi завяршыўся пазаўчора ў французскiм Таленсе. 15 разоў на п’едэсталеВыдатна выступiлi беларусы на чэмпiянаце свету па водналыжным спорце за электрацягай, якi праходзiў у Лондане. 15 разоў нашы суайчыннiкi ўзнiмалiся на п’едэстал гонару, прычым сем разоў гучаў гiмн краiны. У мнагабор’i не было роўных Мiкiту Папакулю i Ірыне Турэц. Апошняя першынствавала i ў скачках з трамплiна. Юлiя Меер-Грамыка не пакiнула сапернiцам шанцаў у слаламе, а Вольга Паўлава i Аляксандр Iсаеў — у фiгурным катаннi. Акрамя таго, беларусы святкавалi перамогу i ў камандным залiку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чацвёртае паражэнне запар пацярпела мiнскае "Дынама" ў КХЛ. На гэты раз падапечныя Джыма Х’юза прайгралi маскоўскаму "Спартаку" (0
|
|