Самы дарагі гулец БАТЭ каштуе мiльён еўра
Самы дарагі гулец БАТЭ каштуе мiльён еўра
Нямецкая газета Bild ацанiла трансферны кошт усiх гульняў асноўных саставаў 32 камандаў-удзельнiц Лiгi чэмпiёнаў у 5,3 мiльярда еўра. Лiдэрам iмправiзаванага рэйтынгу стаў асноўны склад "Барселоны", футбалiсты якога абышлiся б патэнцыяльным пакупнiкам у 392 мiльёны еўра, паведамляе тэлеканал "Спорт". У крыху меншую суму ацэненыя футбалiсты "Чэлсi" — 390 мiльёнаў. Пераможца мiнулагодняй Лiгi "Манчэстар Юнайтэд" ацэнены журналiстамi i экспертамi ў 381 мiльён. Гульцы "Рэала", якiя каштуюць 354 мiльёны, занялi чацвёртае месца. Далей у рэйтынгу iдуць: "Інтэр" (343 млн), "Лiверпуль" (301 млн), "Ювентус" (260 млн), "Рома" (255 млн), "Баварыя" (254 млн), "Арсенал" (247 млн), "Атлетыка" (215 млн), "Лiён" (201 млн), "Фiярэнцiна" (199 млн) i "Вiльярэал" (153 млн). Адразу за iспанцамi iдзе пiцерскi "Зенiт", якi ацэнены ў 140 мiльёнаў еўра. Столькi ж каштуюць усе гульцы нямецкага "Вердэра". Самымi таннымi аказалiся гульцы кiпрскага "Анартосiса" (15 млн) i барысаўскага БАТЭ, асноўны склад якога каштуе ўсяго 5 мiльёнаў еўра. У такую ж суму абыдзецца набыццё юнага плэймейкера "Баварыi" Тонi Краоса. Самым дарагiм гульцом БАТЭ, паводле разлiкаў партала transfermarkt.de, з’яўляецца Iгар Стасевiч — ён каштуе мiльён еўра. За iм iдуць Дзмiтрый Лiхтаровiч (800 тысяч еўра), Генадзь Блiзнюк (500), Максiм Жаўнерчык (450), Вiталь Радзiвонаў (400).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нямецкая газета Bild ацанiла трансферны кошт усiх гульняў асноўных саставаў 32 камандаў-удзельнiц Лiгi чэмпiёнаў у 5,3 мiльярда еўра. Лiдэрам iмправiз |
|