21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хмель

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хмель

Пазванiў аднакурснiк па ўнiверсiтэту, фалькларыст Сцяпан Нефiдовiч з Палесся.

— А чаму б табе не напiсаць пра хмель: простая, але вельмi патрэбная раслiна. І нават прадыктаваў дзве вытрымкi з народных песень. Прыгожа i цiкава. Прыводжу iх:

Дзе ты, хмелю, зiмку зiмаваў,

Што й не развiваўся?

Дзе ты, сынку, ночку начаваў,

Што й не разуваўся?

I яшчэ:

Хмель на тычку павiваецца,

Бацька дачкою набiваецца:

Ой, зяцю-зяцю, вазьмi

маю дочку.

Дам табе пасагу жыта

бочку,

Яшчэ прыдатку —

Бобу градку.

I куль саломы —

Пакрыць харомы...

Жартоўныя песнi. На маёй Пастаўшчыне вырошчваннем хмелю не займаюцца. Былi нейкiя эксперыменты. З дзяцiнства памятаю, што ў калгасе iмя Асяненкi, тады ён называўся калгас "Слава", а цяпер гэта сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Шыркi", былi палеткi хмелю. Але, вiдаць, нiчога эканамiчна абгрунтаванага з гэтага не атрымалася. Хмель у нас расце самахоць каля азёр, рэчак, вiецца па лозах, менавiта вiецца, у народнай паляшуцкай песнi гэта падмечана. Мацi ўспамiнае, што хмель выкарыстоўвалi пры заквашваннi бурачнiка, ён надаваў своеасаблiвы пах i смак.

А ўвогуле ж хмель, Humulus — род альбо шматгадовых альбо аднагадовых двухдомных павойных раслiн сямейства тутавых. Дзiка расце ў краiнах умеранага пояса. На Беларусi ў асноўным хмель звычайны. Даўжыня сцябла хмелю дасягае часам i пяцi метраў. Жаночыя суквеццi пры выспяваннi ператвараюцца ў зялёныя шышкi. Менавiта яны i выкарыстоўваюцца ў пiвавараннi, медыцыне. Вось пра пiваваранне. Асабiста я не вялiкi ахвотнiк пiва. Магу выпiць кухаль разлiўнога. Але заўважаю, што сучасная моладзь вельмi паважае гэты прадукт, якi не зробiш без хмелю. Што ж, у кожнага пакалення свае прыярытэты.

А колькi назваў ад хмелю пайшло! I Хмялеўскiя, i Хмяльковы. Ва Украiне ёсць нават Хмяльнiцкая вобласць, раней, праўда, была яна Камянец-Падольскай, а перайменавана цi не ў гонар Багдана Хмяльнiцкага. Так-так, быў у гiсторыi Украiны такi дзеяч, гетман. Менавiта ён паслаў у 1648 годзе лiст рускаму цару Аляксею Мiхайлавiчу з прапановаю прыняць Украiну пад уладу Расii, прасiў таксама ваеннай дапамогi. Не думаю, што ў сённяшняй Украiне гэта iмя ўсiмi прымаецца са спагадай. Войскi Хмяльнiцкага i ў Беларусi нарабiлi нямала... Але ж iмя гiстарычнае, застаецца.

Для мяне асабiста найперш слова хмель асацыiруецца з хмельнымi напоямi. Грэшны, ад маладых гадоў быў прыцягнуты да гэтай заганы. Ды што казаць, у чатырнаццаць—пятнаццаць гадоў мы лiчылiся ўжо дзяцюкамi. У любой бяседзе — хаўтурнай цi вясельнай цi якой iншай нас садзiлi за стол нароўнi з мужчынамi. I чарку мы падымалi нароўнi. У Якуба Коласа:

Там вiно шумiць i льецца,

Мова хмельная вядзецца.

Але хмельнай можа быць i трэль салаўя, i пах травы. Некалi, яшчэ салдацiкам я завiтваў у гасцiнную кватэру Яўгенii Янiшчыц i Сяргея Панiзнiка. Тут заўсёды галоднага салдата i кармiлi, часам падносiлi i чарачку. Так, для прылiку — каб толькi камандзiры не пазналi. У гэтай кватэры я чытаў вершы паэтаў яшчэ не з кнiжкi, яшчэ з лiста. I вось запомнiлася ў Яўгенii Янiшчыц:

Ты паклiч мяне.

Пазавi.

Там заблудзiмся ў хмельных

травах.

А ў час салдацкай службы неаднойчы без алкаголю даводзiлася бываць нiбыта пад хмелем. Аднойчы ў час начных стрэльбаў на палiгоне давялося выстралiць трынаццаць разоў з гранатамёта. Гранатамёт па тым часе — проста труба, у якую застаўляеш супрацьтанкавую гранату, кладзеш на плячо i страляеш. Выбух ашаламляльны. Граната дасягае цi не дасягае цэлi, што iмiтуе танк, а ты лiтаральна глохнеш, бо навушнiкаў, якiя патрэбны гранатамётчыку, iх не было. I вось вяртаемся ў часць. Камандзiр роты вывеў нас, гранатамётчыкаў, з калоны i паставiў у яе хвасце, бо мы лiтаральна хiсталiся. Iдзём. А насустрач, на палiгон рота з суседняга палка i ў ёй мой аднакласнiк Анатоль Асiненка. Убачыў мяне, выбег са строю:

— Ты што? Хмельны?

— Iдзi пастраляй, ты таксама такiм будзеш.

Ён быў таксама гранатамётчыкам.

Пад хмяльком, пад хмелем — у стане лёгкага ап’янення, калi чалавек яшчэ толькi карыстаецца тым узбуджаннем, што дае алкаголь, не адчувае заўтрашнiх пакут. У Арочкi ёсць трапны выраз:

— у стане лёгкага ап’янення, калi чалавек яшчэ толькi карыстаецца тым узбуджаннем, што дае алкаголь, не адчувае заўтрашнiх пакут. У Арочкi ёсць трапны выраз:

Калi ж iх не стала,

Пад хмелем азарту

Паклаў Фенька

Рваны гадзiннiк на карту.

Быў у Расii немалы i вельмi цiкавы паэт Яраслаў Смелякоў. Наш, беларус. У адным са сваiх вершаў ён так i напiсаў:

Пусть с родной деревенькою

малой

беспредельно разлука долга,

но из речи моей не пропало

белорусское мягкое "га".

Але гэта проста дарэчы. Быў у Смелякова сябар, паэт-песеннiк Аляксей Фацьянаў. Песнi ягоныя i сёння гучаць у кiнафiльмах, якiя так любiць старэйшае пакаленне, якiя сапраўды ўзоры мастацтва. I вось, звяртаючыся да Фацьянава, Смелякоў напiсаў:

Приходи ко мне сегодня

чуть, с устаточку, хмелен:

посмеемся — я ж охотник,

и поплачем — ты ж силен.

I яшчэ ўспомнiлася пра хмельнае, адшукаў у зборы твораў нашага выдатнага бытапiсца, пiсьменнiка з вельмi яркiм, проста прамянiстым гумарам Янкi Брыля роспавед пра тое, як шляхцюкi, уступiўшы ў калгас, праводзiлi першую калектыўную работу, сеялi:

"Расказчык адзiн за некалькi сейбiтаў п’яна крычаў на ўсялякiя галасы, з розным ды розным тварам i жэстамi, уяўна набiраў насенне ва ўяўны фартух, за аднаго шляхцюка iшоў, хiстаючыся, за другога паказваў першаму, як кiравацца на яго сiгнальны свiст i ўзнятую руку, за трэцяга — толькi стаяў i тупа, дзiка глядзеў кудысьцi... А потым сейбiты, зноў жа ў асобе аднаго Цiмоха, iшлi да ўяўнага ваза з мяхамi, дзе ў iх была пачатая цi поўная, i, як гаворыць адзiн мой знаёмы паэт, папраўлялi там галаву."

У мяне быў настаўнiк Анатоль Цiмафеевiч Ванiн, не па школе, а па суседству на вулiцы. У яго яшчэ пацаном прычынiўся я да сапраўднай гiсторыi. У яго чытаў Салаўёва, Карамзiна, дзённiкi нямецкага генерала Гальдэра. У яго яшчэ ў рукапiсах чытаў кнiгi Ермаловiча, бо Ермаловiч быў шваграм Анатоля Цiмафеевiча i летнiя адпачынкi праводзiў у яго хаце. Дык вось Анатоль Цiмафеевiч родам быў з-пад Вялiкiх Лук. Ён часта расказваў мне пра святы Ражства, якiя ў iх мясцiнах не абыходзiлiся без запечанага кумпяка i абавязковага пiва. А пiва i хмель — словы роднасныя.

А ў Аляксея Талстога, у яго рамане пра Пятра Першага ёсць словы каваля:

"По завету родителя мы и поступаем... Всего у нас вдоволь. Осенью наварим браги, такой крепкой — обруча на бочках трещат, да и выпьем, государь, твое здоровье."

Брагу рускiя, валдайскiя мужыкi варылi, як яны гаварылi, таксама з удзелам хмелю.

А закончу радкамi са свайго верша, якi напiсаўся некалi ў завейны зiмовы дзень.

Дарогай скача белая завея,

Дарога мкне, ад хуткасцi

хмялее,

I расцвiтае снежная лiлея

Шляхоў завейных маладой

зiмы.

Алесь Касцень,

г. Паставы.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазванiў аднакурснiк па ўнiверсiтэту, фалькларыст Сцяпан Нефiдовiч з Палесся. — А чаму б табе не напiсаць пра хмель: простая, але вельмi патрэбная ра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика