21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лепш "кошыка" — толькі Br!

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лепш "кошыка" — толькі Br!

Крызiс на сусветных фiнансавых пляцоўках апошнiмi днямi стаў адной з самых актуальных тэмаў, якую абмяркоўваюць не толькi эксперты, але i простыя грамадзяне. Што датычыцца першых, то тут усё зразумела: як кажуць, гэта iх хлеб. У звычайнага ж чалавека свой iнтарэс, а менавiта — да чаго трэба рыхтавацца? У тым сэнсе, што кагосьцi хвалюе пытанне наконт таго, як сусветныя падзеi паўплываюць на нашу краiну. У iншага ўзнiкае больш канкрэтная праблема: у што ж выльецца цяперашняя сiтуацыя для сусветных валют, i ў вынiку — як курсавыя хiстаннi на сусветным рынку паўплываюць на зберажэннi, напрыклад, на рахунку ў банку?

Калi весцi гутарку пра тое, што цяпер назiраецца на сусветных фондавых рынках, то, паводле слоў экс-кiраўнiка Федэральнай рэзервовай сiстэмы ЗША Алана Грынспена, цяперашнi крызiс — "гэта падзея, якая адбываецца раз у сто гадоў". Банкруцтва чацвёртага па велiчынi амерыканскага iнвестыцыйнага банка Lеhmаn Brоthеrs i абвал фiнансавага рынку Злучаных Штатаў пацягнулi за сабой рэзкае падзенне кацiровак каштоўных папер у iншых развiтых краiнах свету. Як адзначаюць аналiтыкi, справа ў тым, што многiя фiнансавыя арганiзацыi за межамi ЗША ўкладвалiся ў актывы амерыканскага iнвестбанка. Да таго ж пасля банкруцтва вышэйзгаданага банка iгракi на бiржах зразумелi, што падобнае можа пагражаць амаль што кожнаму iнвестбанку, прычым не толькi ў ЗША. А за прыкладамi хадзiць далёка не трэба: летась падзенне цэнаў на нерухомасць у ЗША выклiкала абвал гэтага сектара эканомiкi i ў Еўропе. Не мiнуў крызiс i нашу блiжэйшую суседку — Расiю, дзе акцыi расiйскiх кампанiй таннеюць на дзясяткi працэнтаў. Прычым, некаторыя эксперты адзначаюць i той факт, што, маўляў, становiшча iнвестараў на расiйскiх бiржах нават горшае, чым у iншых краiнах: банкруцтва амерыканскага банка прыйшлося на той час, калi ўпалi цэны на нафту, а замежныя кампанii i фонды пачалi распрадаваць расiйскiя акцыi, спрабуючы як мага хутчэй выйсцi з рынку, якi падае.

Аднак, што датычыцца далейшага лёсу расiйскага фондавага рынку, то тут драматызаваць сiтуацыю многiя эксперты не схiльныя. Напрыклад, у гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" намеснiк старшынi Беларускай валютна-фондавай бiржы Сяргей Цiннiкаў заўважыў, што праблемы, безумоўна, на фондавых рынках ёсць, але яны дастаткова далёка ад нашай краiны i асаблiва не паўплываюць на сiтуацыю ў рэспублiцы. Адказваючы ж на пытанне наконт таго, што Беларусь — не закрытая краiна i сусветныя тэндэнцыi могуць аказаць уплыў i на нашу эканомiку, асаблiва сiтуацыя ў Расii, эксперт удакладнiў, што фондавы крызiс у суседняй дзяржаве выклiканы ў многiм псiхалагiчнымi прычынамi.

— Усё ў рэшце рэшт утрасецца, — лiчыць Сяргей Цiннiкаў. — Так, нерэзiдэнты выводзяць сродкi з расiйскага рынку, але не ўсё так страшна. Фiнансавая сiстэма ў гэтай краiне стабiльная i эканомiка працуе. А панiка пройдзе...

Мiж iншым, не спяць у шапку i ў самой Расii: там прымаюцца захады, каб змянiць да лепшага сiтуацыю. У прыватнасцi, Мiнфiнам i Цэнтрабанкам выдзяляюцца сродкi для падтрымання лiквiднасцi на расiйскiм рынку, што абяцае калi не змянiць сiтуацыю, то ва ўсякiм разе зафiксаваць. А Уладзiмiр Пуцiн выразiў упэўненасць, што ў вынiку Расiя "спакойна пройдзе" непрыемныя з’явы ў сусветнай эканомiцы. Тым не менш, учора ў Расii ў самым пачатку таргоў усе iндэксы зноў абвалiлiся — на 10 працэнтаў.

— Я спадзяюся, што Расiя не паўторыць сумны вопыт Казахстана, дзе iпатэчны крызiс ударыў па банках, — дзелiцца сваiм меркаваннем эксперт "Звязды", дэкан эканамiчнага факультэта БДУ, прафесар Мiхаiл Кавалёў. — У Расii ўжо прынялi прэвентыўныя меры: бюджэтныя сродкi ў трох буйнейшых банках — ВТБ, Ашчадбанку i Газпрамбанку — будуць цяпер затрымлiвацца крыху больш, чым раней, з наказам гэтым фiнансавым установам дапамагаць малым i сярэднiм банкам падтрымлiваць iх лiквiднасць. Таму, я думаю, лiквiднасць будзе падтрымлiвацца. Індэксы ж у Расii абвалiлiся па прычыне таго, што лiквiднасцi не хапала, i, каб атрымаць жывыя грошы, усе сталi прадаваць свае акцыi.

У Расii дастатковыя запасы грошай i дастаткова прафесiйныя людзi адказваюць за эканамiчную палiтыку. Таму, мяркую, яны ўсё разруляць. З горам папалам i амерыканцы вырашаюць праблемы, дзе сiтуацыя ў дзясяткi разоў больш складаная, чым у Расii.

— Трэба разумець, нам пакуль нiчога не пагражае?

— Нават у тым выпадку, калi б у Расii адбылося нешта больш iстотнае, то да нас гэта хваля дакацiлася б куды пазней.

У размове з кiраўнiком Цэнтра макраэканамiчных даследаванняў Iнстытута эканомiкi НАН Беларусi Аляксандрам Лучанком, мы паспрабавалi высветлiць, якiя змены чакаюць нас на валютным рынку.

— У першую чаргу крызiс у асноўным ахапiў ЗША, што прыпынiла тэндэнцыю росту курса долара ў адносiнах да еўра, — гаворыць эксперт. — Але зараз праблемы перакiнулiся i на еўрапейскi рынак, i еўрапейскi цэнтрабанк вымушаны фiнансава дапамагаць бiржам. Гэта аслабляе курс еўра. У дадзеным выпадку можна казаць пра адначасовае паслабленне курсаў еўра i долара. Аднак праблемы распаўсюджваюцца i на расiйскi рынак: частка валютных рэзерваў Расii была размешчана ў амерыканскiх банках, якiя адчуваюць праблемы. Па сутнасцi, гэта значыць, што ва ўсiх гэтых краiнах курс нацыянальных валют будзе паслабляцца. Што ж датычыцца беларускага рубля, то ў такiм выпадку ствараюцца рэальныя ўмовы для яго ўмацавання. Так што баяцца паслаблення нашай нацыянальнай валюты з-за сусветнага фiнансавага крызiсу не трэба.

— Тым не менш, курс рубля крыху саступiў долару.

— Таму што долар умацаваўся ў адносiнах да еўра, а курс еўра ў той час упаў. Аднак я не думаю, што для долара зараз вельмi спрыяльны час. А вось знiжэнне курса беларускага рубля ў адносiнах да знешнiх валют — яно агаворана ў асноўных напрамках грашова-крэдытнай палiтыкi. Такiм чынам, усё ў нас iдзе па плану i, паўтаруся, баяцца няма чаго.

— Некаторыя аналiтыкi загаварылi пра тое, што долар "узняў галаву" i ў блiжэйшай перспектыве курс еўра будзе складаць 1,2 долара за 1 еўра.

— Усё будзе залежаць ад палiтыкi новай адмiнiстрацыi i ад памеру ваенных расходаў, якiя будуць у ЗША. Прыйдзе Макейн — ён будзе праводзiць больш жорсткую палiтыку, ваенныя расходы вырастуць, а апошнiя неабходна будзе фiнансаваць. I я не думаю, што гэта дазволiць рэзка ўмацаваць долар. Калi ж пераможа Абама, ён, магчыма, будзе праводзiць больш узважаную палiтыку, i тады долар насамрэч можа ўмацоўвацца. Гэта той выпадак, калi палiтыка ўплывае на эканомiку.

— Адным словам, надзейней за ўсё мець справу з беларускiм рублём?

— Так, а калi купляць валюту, то класцi яе ў "кошык" — частка долараў, частка еўра, а калi знойдуцца юанi, то купляць i iх.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крызiс на сусветных фiнансавых пляцоўках апошнiмi днямi стаў адной з самых актуальных тэмаў, якую абмяркоўваюць не толькi эксперты, але i простыя грам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика