21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Штогод новы прыз, альбо Як атрымаць дарагi падарунак ад дзяржавы да дня нараджэння?

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Штогод новы прыз, альбо Як атрымаць дарагi падарунак ад дзяржавы да дня нараджэння?

Камбайнер СВК "Купалаўскi" Аршанскага раёна Уладзiмiр Жалязоўскi на леташнiх "Дажынках" атрымаў ад дзяржавы за добрую працу ў падарунак хатнi кiнатэатр. У 2006-м — маразiльнiк. Сёлета за яшчэ лепшыя паказчыкi "свецiць" яму персанальнае аўто. Дарэчы, дзень нараджэння ў камбайнера-перадавiка 21 верасня, у нядзелю. Споўнiцца яму 30 гадоў. Такiм чынам агульнае свята хлебаробаў "Дажынкi" супадае з асабiстым ягоным юбiлеем.

— Не, машыны ў мяне якраз i няма, — кажа Уладзiмiр Мiхайлавiч. — Зразумела, вадзiць умею, я ж камбайнер. Быў у мяне калiсьцi аўтамабiль.

— У чым сакрэт вашай узорнай работы?

— Нiякiх сакрэтаў. Працаваў, як i ўсе. З 5—6 гадзiн ранiцы i да, як кажуць, зорнага неба. У гадзiну ночы дадому вяртаўся. Цяжка, безумоўна, заўсёды ў пачатку. А потым — нiчога, уцягваемся. Хутка прывык да такога рэжыму. У памочнiках сёлета быў мой аднакласнiк Сяргей Жолудзеў. Разам на камбайне "КЗС-10" намалацiлi больш за 1,6 тысячы тон збожжа. Камбайну нашаму тры гады, але функцыянуе добра. А ўсяго ў нас у гаспадарцы больш як дзесяць камбайнаў на жнiве працавалi. Старшыня ў нас добры — Уладзiмiр Кавалёў. На пасадзе ён, калi не памыляюся, трэцi год. З iм прыемна працаваць — чалавек дзелавы.

Жыве наш герой недалёка ад Оршы — у вёсцы Зубава, якая мае статус аграгарадка. А нарадзiўся ў Ляўках. Жыве з жонкай i сынам у доме, што выдзелiла гаспадарка. Трымаюць скацiну — два быкi, двое парасят...

Жонка Святлана працуе ў дзiцячым садку. Сыну Ігару 13 гадоў. Магчыма, хлопец праз некалькi гадоў стане праслаўленым хакеiстам. Не толькi марыць пра гэта, а ўжо шмат чаго зрабiў. У ягонай пакуль што невялiкай спартыўнай бiяграфii ўжо ёсць перамогi — юныя хакеiсты з Зубава блiскуча выступаюць на турнiры "Залатая шайба".

Доўгiх гадоў бацькам працавiтага хлебароба. Бацька працуе вадзiцелем — возiць агранома. Мацi — загадчыца дашкольнай установы. Малодшая сястра камбайнера — медсястра ў райцэнтры.

У вольны час Уладзiмiр любiць хадзiць па грыбы ды ягады. Член БРСМ. Чалавек ён сцiплы i працавiты. Дзякуючы такiм работнiкам i жыве вёска, з кожным годам збiраецца ўсё больш збожжа. Якiя б нi былi разумнымi сучасныя камбайны i iншая тэхнiка, галоўнае, каб былi камбайнеры з вялiкай лiтары.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камбайнер СВК "Купалаўскi" Аршанскага раёна Уладзiмiр Жалязоўскi на леташнiх "Дажынках" атрымаў ад дзяржавы за добрую працу ў пада
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика