21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сябе паказаць — вось задача для айчыннага кінематографа

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сябе паказаць — вось задача для айчыннага кінематографа

Мiж iншым, дзеля гэтага пятнаццаць гадоў таму "Беларусьфiльм" быў сярод заснавальнiкаў Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю. Але першапачатковая задача ўсё яшчэ не вырашана ў поўнай меры, i наш хатнi кiнафорум цiкавы перш за ўсё гасцямi, якiя прывозяць сюды свае фiльмы, праглядаючы якiя, думаеш не толькi творчымi катэгорыямi, але яшчэ i матэматычнымi: на колькi гадоў мы адсталi? І кожны год напярэдаднi "Лiстападу" хочацца паразважаць, калi ж здарыцца такi момант, калi можна будзе адчуць падчас конкурсу сапраўдны гонар за беларускае гульнявое кiно. Нам абяцаюць: вось-вось... Днямi генеральны дырэктар Нацыянальнай кiнастудыi "Беларусьфiльм" Уладзiмiр Замяталiн акрэслiў шэраг умоў, пры якiх колькасць можа перайсцi ў якасць.

Сёлета "Беларусьфiльм" прадстаўляе на "Лiстапад" 18 карцiн уласнай вытворчасцi i гэта самая вялiкая колькасць за ўсю гiсторыю iснавання фестывалю. У адборачную камiсiю Мiнскага кiнафестывалю прадстаўлены прэм’еры гэтага года — мастацкiя фiльмы "На спiне ў чорнага ката" рэжысёра Iвана Паўлава, "Шчыт Айчыны" Дзянiса Скварцова, "Стая" Дзмiтрыя Зайцава. Акрамя таго, будуць паказаны 5 тэлевiзiйных стужак у адмысловым конкурсе, якi з’явiцца ў праграме фестывалю толькi з гэтага года. Правiльна — наш фестываль, што лепшае маем, тое i будзем паказваць. Вось як наша кiнадакументалiстыка летась парадавала. I будзе працягваць радаваць — 7 негульнявых беларускiх карцiн будуць змагацца за ўзнагароды ў сваiм конкурсе. Журы "Лiстападзiка" будуць пакараць 3 працы нашых анiматараў. I паспрабуйце тут сказаць, што нешта ў нас "не спрацоўвае". Прадукт ёсць. Засталося данесцi яго гледачу, якi апошнiм часам стаў разборлiвы i патрабавальны.

Зрэшты, гэта зразумела, калi ўлiчыць, колькi дзяржаўных грошай пайшло на развiццё айчыннай кiнагалiны ў апошнiя гады. Таму дзяржава — цi то вуснамi Прэзiдэнта, цi то iншага зацiкаўленага грамадзянiна мае поўнае права спытаць пра вынiк.

"Трэба ўсведамляць, што кiнастудыя — не шарыкападшыпнiкавы завод, каб выконваць планавыя паказчыкi, у прыватнасцi па эканомii энергарэсурсаў, — адзначыў Уладзiмiр Замяталiн. — Чым больш мы робiм карцiн, тым большы расход электраэнергii. Да таго ж мы знаходзiмся ў цiсках падатковага прэсу, як звычайнае прадпрыемства".

I тут узнiкаюць нюансы, напрыклад, наконт таго, як трэба лiчыць прыбытак ад кiно. Самы "гарачы" прыклад — фiльм "У чэрвенi 41-га", якi быў зняты на "Беларусьфiльме" ў партнёрстве з расiйскiм бокам. Тэлефiльм з Сяргеем Бязрукавым у галоўнай ролi быў паказаны па расiйскiм тэлеканале ГРТ. Карцiна была прададзена на год. Дорага — 700 тысяч долараў за адну серыю. Кiнастудыя акупiла выдаткi ў вытворчасць i атрымала прыбытак — на 200 працэнтаў. Гэта першае наша кiно, якое акупiлася, з гонарам заўважаюць прадстаўнiкi "Беларусьфiльма". Палову мiльёна долараў склаў умоўны прыбытак. Але кiнастудыя плацiць 18 працэнтаў ПДВ, i затым 25 працэнтаў ужо ад чыстага прыбытку iдзе на цэлы стос падаткаў — на прыбытак, на нерухомасць, i нават сельгаспадатак. Што застаецца?.. Расiйскiя кiнавытворцы працуюць у iншым становiшчы. Яны плацяць толькi 18 працэнтаў ПДВ. Пра такую дзяржаўную падтрымку кiнематографа беларускiя кiраўнiкi кiнагалiны таксама мараць.

У нас дзяржаўная падтрымка праяўляецца ў iншых рэчах. Таксама iстотных, якiя моцна могуць паўплываць на ўдасканаленне тэхналагiчнай часткi кiно, што ў сваю чаргу можа знiзiць каштарыс карцiн. "Беларусьфiльм" упершыню з 1961-га года перажывае рэканструкцыю, мадэрнiзуецца i абнаўляецца тэхналагiчна. Але гэтага, як высветлiлася, недастаткова. Таму што кiно складаецца не толькi з матэрыяльнай часткi, але i з творчай i Уладзiмiр Пятровiч Замяталiн за некалькi гадоў працы на кiнастудыi гэта зразумеў. Цяпер даносiць iншым адну простую думку: трэба дрыжаць над кожнай творчай асобай, якая гатовая працаваць у Беларусi. I сапраўды...

"Мы нiкуды не падзенемся ад рашэння кадравага пытання. Сярод 10 мiльёнаў беларусаў, пэўна ж, ёсць таленавiтыя людзi. Але iх трэба знайсцi i вывучыць. А гэтага няма каму рабiць. Сярод выкладчыкаў — былыя камсамольскiя i партыйныя работнiкi, журналiсты, усе, хто своечасова абаранiў дысертацыю, як правiла, па пытаннях фiласофii. Ва ўсiм патрэбны спецыялiсты. Калi не зразумеем гэтых рэчаў, то не падымем нi тэатр, нi кiно... У нас, на жаль, няма методыкi селекцыi i пошуку талентаў, няма школы. Калi адправiць вучыцца за мяжу, то няма гарантыi, што чалавек якi скончыў УДIК, вернецца ў нашу цудоўную краiну. У Расii ўжо ўмеюць цанiць таленты, i ўгаворваць там умеюць, i грошы для гэтага маюць. Калi чалавек зразумее, што таленавiты i гэта адкрывае перад iм магчымасцi, то хутчэй за ўсё ён не вернецца. Толькi больш выгадныя сацыяльныя i фiнансавыя ўмовы могуць яго зацiкавiць. I нават тыя спецыялiсты, якiя тут яшчэ засталiся i ўжо праявiлi сябе, збягаюць на карцiны расiйскай вытворчасцi i iншых краiн", — заўважыў генеральны дырэктар "Беларусьфiльма".

Але яшчэ адна праблема нашай кiнастудыi, на яго думку, у тым, што ў спадчыну ад кiнематографа СССР наша краiна не атрымала тое, на што мела поўнае права — iнтэлектуальны прадукт, якi быў створаны на "Беларусьфiльме". Паводле Бiшкекскага пагаднення, усё матэрыяльнае, што засталося на тэрыторыi суверэнных рэспублiк, аўтаматычна пераходзiць ва ўласнасць гэтых краiн. Гэта датычыцца i кiно. Але ў расiйскiх архiвах знаходзiцца фiльмафонд, якi быў створаны на кiнастудыi "Беларусьфiльм" за ўсю гiсторыю нашай студыi. Гэта прыблiзна каля 5000 карцiн, самых розных — мастацкiх, тэлевiзiйных, дакументальных, анiмацыйных.

"Што значыць матэрыяльнае ў дадзеным выпадку? Скрынка, у ёй рулон плёнкi. Але на плёнцы ёсць iнтэлектуальны носьбiт. Гэта ўласна i ёсць кiно. У Бiшкекскай дамове пра iнтэлектуальную ўласнасць нiчога не сказана. Здавалася б, па логiцы рэчаў Беларусь мае права прапанаваць нашаму партнёру цi брату, цi калегу вярнуць назад тое, што iм не належыць з iнтэлектуальнай уласнасцi. Што мы губляем ад гэтага? Губляем вельмi шмат. Таму што спадары дырэктары архiваў у агульнарасiйскiм бардаку гандлююць нашай прадукцыяй. I на шматлiкiх расiйскiх каналах паказваюць наша кiно. Прадаюць аўтарскае права на беларускае кiно, паказваюць у пакетах розных кабельных i не кабельных каналаў у Расii, ва Украiне, у Прыбалтыцы — дзе заўгодна. Беларусь ад гэтага нiчога не мае", — абураецца Уладзiмiр Замяталiн.

Ён мае рацыю. Усё, што было знятае, сапраўды варта вярнуць, ну хоць бы дзеля таго, каб сённяшнiя кiнамайстры маглi глядзець i вучыцца ў колiшнiх мэтраў. А зрэшты, вельмi многiя з тых, хто стаў асобай у беларускiм кiно ў былыя часы цi ўжо новыя, сёння чамусьцi не здымаюць...

Ларыса ЦIМОШЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiж iншым, дзеля гэтага пятнаццаць гадоў таму "Беларусьфiльм" быў сярод заснавальнiкаў Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю. Але першапачатко
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика