21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заслужылi!

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заслужылi!

Ужо якi год СВК "Ляхавiцкi" не здае свае пазiцыi. Сёлета на рэспублiканскiм свяце "Дажынкi-2008" гаспадарка будзе прадстаўляць Брэстчыну.

Заняць першае месца ў вобласцi было няпроста, бо нават у сваiм жа раёне моцная канкурэнцыя была з боку сельгаскааператыва "Жарабковiчы". І хоць у суседзяў зямля больш высокай бальнасцi, пераможцам выйшаў "Ляхавiцкi". Землi ў гаспадарцы не з лепшых — усяго 34 балы ды i каменне даймае, а ўзялi з гектара па 74 цэнтнеры. Ды не толькi збожжа родзiць у "Ляхавiцкiм". Напрыклад, кукуруза дала зялёнай масы 500 цэнтнераў з гектара а бульба за 350 цэнтнераў. Надоi ад каровы перавалiлi за сем тысяч. Гэтыя паказчыкi гавораць, што гаспадарка — сапраўдны лiдар.

Многае залежыць ад калектыву, ад галоўных спецыялiстаў. I невыпадкова першае месца па вобласцi заняў галоўны аграном СВК Iван Вiтко.

Адзначу, што I. Вiтко i да гэтага ўжо хадзiў у пераможцах. Такое пастаянства сведчыць, што чалавек на сваiм месцы. I гэта адносiцца не толькi да агранома. Вось старшы камбайнер Аляксандр Юнiк са сваiм напарнiкам Сяргеем Казакевiчам выйшлi па вобласцi на трэцяе месца. На сваiм камбайне яны зжалi 350 гектараў, а гэта амаль трэць ад пасеянага ў гаспадарцы. Для А. Юнiка — гэта не вяршыня. У 2007 годзе ён быў першым i атрымаў на дажынках аўтамашыну. Як кажуць, год на год не прыходзiцца, але ў 26-гадовых хлопцаў жыццё наперадзе. Сёлета яны шчыравалi на палях свайго сельгаскааператыва, а затым працавалi ў "Жарабковiчах" — дапамагалi суседзям.

Асобна хочацца сказаць пра старшыню сельгаскааператыва Аляксандра Вiтко. Вось ужо больш за трыццаць гадоў, як ён звязаў сваё жыццё з "Ляхавiцкiм" i найперш дзякуючы яму ўдалося дасягнуць такiх паказчыкаў. Нягледзячы на ўсе палiтычныя i эканамiчныя пературбацыi ў краiне, гаспадарка выстаяла i сёння адна з вядучых не толькi ў вобласцi, але i ў краiне.

"Ляхавiцкi" быў уключаны ў вядомую групу перспектыўных гаспадарак Беларусi, i нават сярод 60 самых моцных ён знаходзiцца на дзявятым месцы. Хоць у калгас, а затым СВК нiколi вялiкага фiнансавага ўлiцця дзяржава не рабiла: падтрымка была, але не болей за гэта.

Мне даводзiлася пра СВК "Ляхавiцкi" i яго кiраўнiцтва пiсаць некалькi разоў i пры кожнай сустрэчы з А. Вiтко лавiў сабе на думцы, што ўсё завязана на чалавеку. Якая б эканамiчная сiстэма нi была — ёй патрэбен гаспадар.

Пасланцоў на дажынкi з "Ляхавiцкага" я застаў перад ад’ездам i спытаў у Аляксандра Iванавiча наконт настрою.

— Што казаць: гуляць — не працаваць, але тры днi ў маiм узросце ўжо мнагавата, — усмiхнуўся ён.

Маладыя ж, наадварот — не супраць адпачыць i павесялiцца.

А чаму б i не — заслужылi!

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо якi год СВК "Ляхавiцкi" не здае свае пазiцыi. Сёлета на рэспублiканскiм свяце "Дажынкi-2008" гаспадарка будзе прадстаўляць Брэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика