Кiраўнiк Пентагона прыгразiў Расii
Кiраўнiк Пентагона прыгразiў Расii
Мiнiстр абароны ЗША Роберт Гейтс заявiў, што Расiя сутыкнецца з сiлавым адказам
з боку ЗША, калi нападзе на Грузiю пасля яе ўступлення ў НАТА.
Гейтс адзначыў, што пяты артыкул статута НАТА азначае абавязак iсцi на дапамогу саюзнiкам, у якiх узнiкаюць ваенныя праблемы. Разам з тым Роберт Гейтс заклiкаў НАТА устрымацца ад правакацыйных дзеянняў у адказ на расiйскiя дзеяннi ў дачыненнi Грузii. Глава Пентагона заявiў, што не бачыць прыкмет пачатку новай "халоднай вайны". Мiнiстр абароны ЗША лiчыць, што ў доўгатэрмiновай перспектыве перамога Расii над Грузiяй апынецца "пiравай". Заява главы Пентагона прагучала перад пачаткам нефармальнай сустрэчы мiнiстраў абароны краiн НАТА ў Лондане. У Германii выбухнула бомбаБомба часоў Другой сусветнай вайны падарвалася ўчора ў час будаўнiчых работ у Гетынгене на захадзе Германii, у прамысловым рэгiёне Рур. 250-кiлаграмовая бомба здэтанавала, калi яе выняў з зямлi коўш экскаватара. У вынiку выбуху 15 чалавек атрымалi лёгкiя раненнi або знаходзяцца ў шоку. Машынiсту экскаватара толькi парэзала рукi. Ад выбуху вылецелi вокны ў двух размешчаных па суседстве прамысловых будынках. Сенатар-дэбашыркаСенатар штата Аляска Лесiл Макгуайр закацiла скандал у самалёце. Супрацоўнiкi авiякампанii сцвярджаюць, што сенатар не захацела прыбраць свой камунiкатар, хоць бортправаднiкi папрасiлi пасажыраў выключыць iх. Макгуайр працягвала набiраць тэкставае паведамленне, i пiлоту давялося спынiць кiраванне самалёта. Як сцвярджаюць вiдавочцы, сенатар абражала пiлотаў i супрацоўнiкаў авiякампанii i паводзiла сябе па-грубiянску. Пазней яна вылiла шклянку вады на бортправаднiка, якi адмовiўся падаваць ёй спiртное. Сама сенатар кажа, што вада пралiлася выпадкова. Макгуайр не будуць прад’яўленыя абвiнавачваннi. У 2006 годзе яна была абраная на трэцi тэрмiн у сенат штата Аляска. Футбол... у мiнi-спаднiцахКiраўнiкi галандскага футбола прынялi рэвалюцыйнае новаўвядзенне: зараз футбалiсткi гэтай краiны будуць гуляць не ў шортах, як гэта робяць iх калегi ва ўсiм свеце, а ў мiнi-спаднiцах. Прынята такое рашэнне было пад цiскам самiх футбалiстак. Дзяўчаты заявiлi, што не стануць больш насiць шорты, а будуць гуляць у больш зручных кароткiх спаднiцах. З вялiкай доляй верагоднасцi можна выказаць здагадку, што дадзенае новаўвядзенне на "ўра" сустрэне мужчынская частка аматараў футбола, колькасць гледачоў на трыбунах прыкметна павялiчыцца (зноў жа, за кошт мужчынскай часткi балельшчыкаў), гэтак жа як i цiкавасць з боку тэлебачання. Гэтая навiна вiдавочна спадабаецца прэзiдэнту ФIФА Зэпу Блатэру. Ён яшчэ ў 2004 годзе прапанаваў футбалiсткам апранаць больш аблягаючыя шорты i футболкi, за што, дарэчы, быў раскрытыкаваны грамадскасцю. У Італіi арыштаваны паралiзаваны мафiёзiIтальянская палiцыя арыштавала боса калабрыйскай мафii, якi развязаў шматгадовае крывавае супрацьстаянне крымiнальных кланаў. 32-гадовы Франчэска Пеле быў арыштаваны ў клiнiцы горада Павiя, размешчаным на поўначы Iталii, у ноч на чацвер. Пасля няўдалага замаху на яго ў 2006 годзе яго ногi разбiў паралiч. Франчэска Пеле па мянушцы Малы Пакiстан з’яўляецца адным з кiраўнiкоў злачыннага клана Пеле-Ватары, аб якiм увесь свет даведаўся пасля бойнi, якая адбылася ў жнiўнi 2007 года ў нямецкiм мястэчку Дуйсбург. Тады каля iтальянскай пiцэрыi кiлеры расстралялi шэсць членаў гэтай "сям’i". Самаму малодшаму было 16 гадоў. Як высветлiлася падчас сумеснага расследавання iтальянскiх i нямецкiх палiцэйскiх, гэтая акцыя стала вендэтай з боку клана Нiрта-Странжыо, з якiм супернiчае клан Пеле-Ватары. Зрэшты, вайна памiж двума кланамi мае i больш старажытныя каранi, чым каляднае забойства. Па некаторых даных, пачатак варожасцi быў пакладзены ў 1991 годзе, калi на карнавале ў Сан-Луку аднаго з мафiёзi закiдалi яйкамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстр абароны ЗША Роберт Гейтс заявiў, што Расiя сутыкнецца з сiлавым адказам з боку ЗША, калi нападзе на Грузiю пасля яе ўступлення ў НАТА.
|
|