21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Якім хваробам спрыяюць пластмасавыя вырабы?

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Якім хваробам спрыяюць пластмасавыя вырабы?

Як сцвярджаюць брытанскiя даследчыкi, высокiя ўзроўнi бiсфенолу — хiмiчнага складу, якi звычайна выкарыстоўваецца падчас вырабу пластмасавай упакоўкi для ежы i напояў, звязаны з сардэчна-сасудзiстай хваробай, дыябетам другога тыпу i адхiленнем ферменту печанi.

Бiсфенол — адзiн з самых распаўсюджаных хiмiкатаў у свеце. Неверагодная колькасць спажывецкiх тавараў з пластмасы ўтрымлiвае бiсфенол. Акрамя таго, рэчыва трапляе ў наш арганiзм з ежай i пiтной вадой, праз зубныя пломбы, крэмы для скуры i хатнi пыл.

Моцнае ўздзеянне рэчыва прыводзiць да развiцця хранiчных захворванняў, кажуць спецыялiсты, якiя даследавалi каля паўтары тысячы чалавек. Аказалася, што нават сярэднiя канцэнтрацыi бiсфенолу павышалi верагоднасць сардэчна-сасудзiстых парушэнняў i дыябету. Высокiя ўзроўнi павялiчвалi небяспеку ў тры разы. Таксама хiмiкат адмоўна адбiваецца на рабоце некаторых ферментаў печанi.

Холадна з-за... адзiноты

У псiхалагiчным эксперыменце канадскiя спецыялiсты падзялiлi ўдзельнiкаў на дзве групы: у першай добраахвотнiкам прапаноўвалася прыгадаць выпадкi, у якiх яны былi выдалены з групы, клуба цi любога iншага аб’яднання, а ў другой людзi, наадварот, узгадвалi тыя моманты, калi iх прынялi ў сацыяльную групу. Пасля ўсiх папрасiлi ацанiць тэмпературу ў пакоi, дзе яны знаходзiлiся. Тыя, хто ўзгадваў негатыўны вопыт iзаляцыi, сказалi аб больш нiзкай тэмпературы. Па меркаваннi псiхолагаў, адмоўныя ўспамiны аб адзiноце прымусiлi людзей успрыняць клiмат памяшкання як халодны i нават перажыць дрыжыкi.

У другiм эксперыменце ўдзельнiкi гулялi ў камп’ютарную гульню — кiданне мяча. Гульня была распрацавана так, кааб некаторым шар кiдалi некалькi разоў, а iншыя рэдка атрымлiвалi пас.

Пасля гэтага людзям далi на выбар гарачую каву, кока-колу з лёдам, яблык або суп. Тыя, хто быў абдзелены ўвагай у гульнi, аддалi перавагу гарачаму напою або супу. Эксперты зноў звязалi такiя вынiкi з фiзiчным адчуваннем холаду пасля сацыяльнага выдалення i палiчылi, што гэта адкрывае новыя магчымасцi ў вывучэннi ўзаемадзеяння памiж навакольным асяроддзем i псiхалогiяй.

Чыстка зубоў дзеля чыстых сасудаў?

Дрэнныя зубы, хворыя дзясны i недастатковая гiгiена ротавай поласцi даводзяць да сардэчнай хваробы.

Падчас карыесу, хваробаў дзяснаў i нерэгулярнай чыстцы зубоў у кроў трапляе каля 700 розных тыпаў бактэрый, што iстотна павышае рызыку сардэчнага прыступу, кажуць брытанскiя i iрландскiя мiкрабiёлагi.

Калi бактэрыi трапляюць у кроў, яны сутыкаюцца з фрагментамi, названымi пласцiнкамi, якiя згусаюць кроў. Такiм чынам, бактэрыi i пласцiнкi часткова блакуюць сасуды. Урачы нагадваюць аб неабходнасцi рэгулярнага наведвання стаматолага i ўважлiвага стаўлення да стану зубоў.

Падрыхтавала Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як сцвярджаюць брытанскiя даследчыкi, высокiя ўзроўнi бiсфенолу — хiмiчнага складу, якi звычайна выкарыстоўваецца падчас вырабу пластмасавай упакоўкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика