Kаltеnbеrg у Беларусі!
Kаltеnbеrg у Беларусі!
"Каралеўская баварская якасць у Беларусi можа быць i ўжо ёсць. У чым змаглi ўпэўнiцца ўсе аматары добрага i смачнага пiва" У гасцiнiцы "Еўропа" прайшла прэс-канферэнцыя пад назвай "Кальтэнберг — каралеўскае баварскае пiва ў Беларусi" пры ўдзеле прынца Баварскага Люiтпольда фон Баерна. Гэта сустрэча насiла зусiм не выпадковы характар. Справа ў тым, што ў 2005 годзе быў заключаны лiцэнзiйны дагавор памiж кампанiяй "Кёнiг Людвiг Інтэрнэшнл" i беларускай "Крынiцай" аб вытворчасцi "Кальтэнбергу" ў Беларусi. З таго часу аматары якаснага пiва атрымалi добрую магчымасць пакаштаваць сапраўднае баварскае пiва, лепшае ў Еўропе. Гэты статус быў пацверджаны ў чэрвенi ў Англii на Wоrld Bееr Сuр — у намiнацыi Wоrld’s Bеst Рrеmium Lаgеr першы прыз атрымала пiва Kаltеnbеrg Sресiаl. I гэта не дзiўна! Бо ў самым сэрцы Баварыi, за 40 км ад Мюнхена, стаiць цудоўны замак Kаltеnbеrg, рэзiдэнцыя яго каралеўскай Высокасцi прынца Баварскага Люiтпольда, у сценах якой знаходзiцца адна з апошнiх сапраўдных пiваварняў. Прынц асабiста кiруе пiўным заводам i сочыць за якасцю пiва, зваранага па старых рэцэптах яго сям’i. Гiсторыя каралеўскага баварскага пiва налiчвае больш за 800 гадоў. Kаltеnbеrg вядомы сваiм характэрным пiўным пахам i лёгкiм араматам хмелю, трошкi гаркаватым прысмакам i ўтрыманнем алкаголю не менш за 4,5 % — усё гэта з’яўляецца неад’емнай часткай баварскага гатунку Рils. Увесь працэс стварэння праходзiць пад якасным кантролем высокаквалiфiкаваных пiвавараў кампанii Kоnig Ludwig Intеrnаtiоnаl. Таму пiва атрымлiваецца не проста смачным, а яшчэ i карысным. Паляпшае абмен рэчываў, супакойвае i ўзнiмае настрой, умацоўвае сардэчную мышцу i косцi. На прэс-канферэнцыi прынц фон Баерн адзначыў паспяховае супрацоўнiцтва з беларускiм заводам "Крынiца". Таксама выказаўся аб магчымасцi далейшага ўкаранення баварскага пiва "Кальтэнберг" на наш рынак, бо прызнанне сапраўдных аматараў працягвае расцi i адчуваецца ў павелiчэннi аб’ёмаў продажаў на 56 працэнтаў у параўнаннi з леташнiм годам! Хочацца пажадаць поспехаў у такiм цiкавым супрацоўнiцтве i спадзявацца, што дэвiз "Праца без межаў" сябе апраўдае! Дзiяна Арыпава.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гасцiнiцы "Еўропа" прайшла прэс-канферэнцыя пад назвай "Кальтэнберг — каралеўскае баварскае пiва ў Беларусi" пры ўдзеле прынца Б
|
|