21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Малых — на прышчэпкі!

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Малых — на прышчэпкі!

Трохмесячных малых у Мiнску будуць бясплатна прышчэплiваць адразу супраць чатырох iнфекцый — дыфтэрыi, коклюшу, слупняку i ХІБ-iнфекцыi.

Для вакцынацыi медыкi выкарыстаюць камбiнаваную 4-кампанентную вакцыну. Ёю ўжо прышчэплены больш за дзве тысячы дзяцей, нiякiх ускладненняў пасля прышчэпкi не зарэгiстравана, паведамiла загадчыца аддзялення iмунапрафiлактыкi Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Iрына Глiнская. Гэта камбiнаваная вакцына занесена ў Гарадскi каляндар прафiлактычных прышчэпак. У адпаведнасцi з iм мiнчане атрымлiваюць абарону яшчэ ад 10 iнфекцый: вiрусных гепатытаў А i В, дыфтэрыi, коклюшу, адру, краснухi, полiямiэлiту, слупняку, туберкулёзу, эпiдэмiчнага паратыту — свiнкi. Таксама ў сталiцы працягваецца iмунiзацыя супраць ХIБ-iнфекцыi дзяцей ва ўзросце ад паўгода да 2 гадоў. З лiпеня гэтага года супраць ХIБ-iнфекцыi прышчэплены больш за 10 тысяч дзяцей. Вакцынацыя працягнецца да канца кастрычнiка. Запланавана прышчапiць яшчэ 16 тысяч маленькiх мiнчан.

Вольга ГРЫГОР’ЕВА, "Мiнск — Навiны".

"Мiнск — Навiны". З удзячнасцю

З 1 па 10 кастрычнiка ў Мiнску пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Мiжнароднага дня пажылых людзей.

Як паведамiла намеснiк старшынi Камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама Святлана Лiцвiнка, на працягу тыдня сацыяльныя работнiкi наведаюць дома i ў стацыянарных лячэбных установах мiнчан пажылога ўзросту, якiя з-за дрэннага здароўя не змогуць прысутнiчаць на святочных мерапрыемствах, i ўручаць сувенiры i падарункi. У гэтыя днi ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва для пажылых людзей будуць арганiзаваны канцэрты, конкурсы, чаяпiцце. У горадзе таксама адбудуцца дабрачынныя спектаклi, кiнасеансы, вечары адпачынку. Мiжнародны дзень пажылых людзей адзначаецца 1 кастрычнiка. На ўлiку ў органах сацыяльнай абароны сталiцы знаходзяцца больш за 360 тысяч атрымальнiкаў пенсii. Па вынiках абследаванняў матэрыяльна-бытавых умоў жыцця пажылых гараджан выяўлена 19 224 адзiнокiя i 54 976 адзiнока пражываючых пенсiянераў. Усе яны знаходзяцца на ўлiку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання Мiнска.

Надзея IЛЬЯШУК, "Мiнск—Навiны".

"Мiнск—Навiны".

 

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трохмесячных малых у Мiнску будуць бясплатна прышчэплiваць адразу супраць чатырох iнфекцый — дыфтэрыi, коклюшу, слупняку i ХІБ-iнфекцыi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика