21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Паважаныя працаўнікi машынабудаўнiчай галiны Рэспублiкi Беларусь!

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паважаныя працаўнікi машынабудаўнiчай галiны Рэспублiкi Беларусь!

Дазвольце ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь павiншаваць вас з прафесiйным святам — Днём машынабудаўнiкоў.

Беларускае машынабудаванне з’яўляецца вядучай галiной эканомiкi нашай краiны, адной з галоўных крынiц яе нацыянальнага даходу. На прадпрыемствах машынабудаўнiчага комплексу вырабляецца значная частка валавога ўнутранага прадукту, забяспечваецца рост нацыянальнага дабрабыту. Тут працуюць высокаквалiфiкаваныя спецыялiсты, засяроджаны значны iнтэлектуальны патэнцыял рэспублiкi.

Машынабудаванне — лiдар нацыянальнай эканомiкi па многiх пазiцыях. Яго адрознiвае высокая доля новай i навукаёмiстай прадукцыi. Першарадная ўвага на прадпрыемствах галiны надаецца iх тэхнiчнаму пераўзбраенню, укараненню энерга- i рэсурсазберагальных тэхналогiй, павышэнню якасцi i канкурэнтаздольнасцi выпускаемай прадукцыi.

Далёка за межамi рэспублiкi вядомыя маркi МАЗа, БелАЗа, Атланта, БелАМА, Гомсельмаша, Мiнскага трактарнага i маторнага заводаў, Магiлёўскага завода лiфтавага машынабудавання, Мiнскага электратэхнiчнага завода iмя В.I. Казлова, Барысаўскага завода "Аўтагiдраўзмацняльнiк", БАТЭ i iншых арганiзацый галiны. У многiх краiнах надзейна працуюць беларускiя аўтамабiлi, трактары, станкi i iншая тэхнiка. Прадукцыя буйнейшых машынабудаўнiчых прадпрыемстваў рэспублiкi па праву стала вiзiтнай карткай нашай краiны.

Такi давер да нашай прадукцыi забяспечаны добрасумленнай працай беларускiх машынабудаўнiкоў.

Упэўнены, што працаўнiкi машынабудаўнiчага комплексу рэспублiкi захаваюць за сабой лiдзiруючую ролю, годна справяцца з даведзенымi паказчыкамi сацыяльна-эканамiчнага развiцця.

Вiншуючы ўсiх машынабудаўнiкоў рэспублiкi, ветэранаў галiны з прафесiйным святам, жадаю Вам i вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых працоўных поспехаў.

Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.С. Сiдорскi

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дазвольце ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь павiншаваць вас з прафесiйным святам — Днём машынабудаўнiкоў. Беларускае машынабудаванне з’яўляецца вядуча
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика