У Беларусi дадзены старт галасаванню... датэрмiноваму
У Беларусi дадзены старт галасаванню... датэрмiноваму
Першыя бюлетэнi апусцiлiся ўчора ў ўрны для галасавання. Некаторыя грамадзяне ўжо скарысталiся правам прагаласаваць датэрмiнова i зрабiлi свой унёсак у фармiраванне беларускага парламента. Аб арганiзацыйным боку працэдуры даведваемся ў Мiкалая Лазавiка — сакратара Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў: — Сёння мы атрымаем усю iнфармацыю аб першым днi датэрмiновага галасавання. Пакуль жа магу сказаць аб вынiках праверкi, якая праводзiлася напярэдаднi. Мы запыталi iнфармацыю аб змадэляванай яўцы на 10.00 i аб змадэляваных вынiках на 12.00. Iнфармацыя перадавалася па ўстаноўленых лiнiях сувязi ад участковай камiсii ў акруговую, з акругi — у вобласць, адтуль у Цэнтрвыбаркам, а з ЦВК — у Палац Рэспублiкi, дзе арганiзаваны iнфармацыйны цэнтр. Генеральная праверка сувязi прайшла паспяхова. Усе ўчастковыя камiсii далi справаздачу своечасова. Апроч выпрабавання лiнiй сувязi, былi правераныя таксама гатоўнасць памяшканняў, наяўнасць неабходнага абсталявання, аргтэхнiкi, дакументаў — у тым лiку бюлетэняў. Усе ўчасткi былi гатовы i ўчора ў 10 гадзiн адкрыты для галасавання. Сакратар Цэнтральнай камiсii нагадаў, што выбаршчыкi маюць магчымасць галасаваць на ўчастках з 10 да 14 гадзiн, а таксама з 16 да 19 гадзiн — у прысутнасцi не менш чым двух членаў выбарчай камiсii. Падчас датэрмiновага галасавання на ўчастку могуць знаходзiцца мiжнародныя i ўнутраныя назiральнiкi, ход галасавання маюць магчымасць асвятляць прадстаўнiкi СМI. — Пакуль што нiякiх сiгналаў аб зрывах галасавання ў Цэнтральную камiсiю не паступала, — падкрэслiў Мiкалай Лазавiк. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першыя бюлетэнi апусцiлiся ўчора ў ўрны для галасавання. Некаторыя грамадзяне ўжо скарысталiся правам прагаласаваць датэрмiнова i зрабiлi свой унёсак |
|