Пракуратура "адшукала" 100 пустых кватэр
Пракуратура "адшукала" 100 пустых кватэр
Большасць жыхароў нашай краiны вырашае свае жыллёвыя праблемы самастойна, але ёсць пэўная катэгорыя сацыяльна неабароненых грамадзян, якiя маюць права атрымлiваць дзяржаўнае жыллё. Такое жыллё ў краiне будуецца, кватэры такога статусу ў гарадах iснуюць, але чыноўнiкi часам "забываюць" iх своечасова размяркоўваць... Генеральнай пракуратурай былi праведзены кантрольныя праверкi ў выканаўчых камiтэтах гарадоў наконт таго, як выконваюцца патрабаваннi жыллёвага заканадаўства, паведамiў журналiстам намеснiк начальнiка аддзела Генеральнай пракуратуры па наглядзе за захаваннем правоў i свабод грамадзян Павел Радзiвонаў. У вынiку прынятых органамi пракуратуры мераў, ва ўсiх населеных пунктах мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi была праведзена суцэльная iнвентарызацыя пустых жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду. Пасля праверак было выяўлена больш за 100 кватэр, якiя неабгрунтавана пуставалi даволi працяглы час (год i болей) i не размяркоўвалiся. Толькi пасля ўмяшання пракуратуры пустое жыллё атрымала гаспадароў з улiку тых, хто меў на яго права. Напрыклад, каля паўсотнi кватэр у горадзе Бабруйску ў адпаведнасцi з патрабаваннем пракурора былi выдзелены дзецям-сiротам i iнвалiдам. Менавiта гэта катэгорыя грамадзян даволi працяглы час не магла скарыстацца правам на атрыманне сацыяльнага жылля. Суразмоўца падкрэслiў, што гэтыя пустыя кватэры ўвесь час заставалiся на балансе гарадскiх службаў. З вiнаватых асобаў па гэтай справе будзе спагнана 26 мiльёнаў рублёў, якiя былi патрачаны на ўтрыманне неразмеркаваных кватэр. Былi выяўлены сур’ёзныя парушэннi ў дзейнасцi Бабруйскага гарадскога выканаўчага камiтэта. Генеральнай пракуратурай у вераснi была ўзбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да аднаго з былых службовых асобаў Бабруйскага гарвыканкама, якому iнкрымiнуецца злоўжыванне ўладай i службовымi паўнамоцтвамi пры размеркаваннi кватэр i ўмяшанне ў дзейнасць жыллёва-будаўнiчага кааператыва. У адпаведнасцi з патрабаваннем пракуратуры асобным грамадзянам неабходна будзе пералiчыць стаўкi па крэдытах, якiя былi атрыманы для набыцця жылля ў iльготным рэжыме. З сур’ёзнымi парушэннямi без правядзення аўкцыёну мясцовы чыноўнiк выдзелiў камерцыйнай арганiзацыi вялiкi зямельны ўчастак плошчай 1,5 гектара ў прэстыжным раёне Бабруйска для будаўнiцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра. Гэты лiквiдны ўчастак гарадской зямлi дастаўся камерцыйнай фiрме амаль бясплатна. Сёння, у адпаведнасцi з патрабаваннем пракуратуры, рашэнне аб выдзяленнi гэтага ўчастка адменена, а зямельны надзел цяпер выстаўлены на аўкцыён. Трэба заўважыць, што па iнфармацыi Паўла Радзiвонава, рынкавы кошт гэтай зямельнай нерухомасцi складае прыкладна мiльён долараў. Спецыялiст пракуратуры паведамiў, што ў Бабруйску былi ўскрыты парушэннi па выкарыстанні камунальнай уласнасцi. Так адно мясцовае прадпрыемства, якое займаецца iгральным бiзнэсам iстотна занiжала плацяжы па арэнднай плаце ў гарадскi бюджэт. Сёння гэтыя парушэннi ўжо выпраўлены. У адносiнах да кiраўнiка гэтага казiно ўзбуджана крымiнальная справа за сакрыццё ад уплаты падаткаў. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Большасць жыхароў нашай краiны вырашае свае жыллёвыя праблемы самастойна, але ёсць пэўная катэгорыя сацыяльна неабароненых грамадзян, якiя маюць права
|
|