Выпісваю "Звязду", каб ведаць беларускую мову
Выпісваю "Звязду", каб ведаць беларускую мову
Адзiн, два, тры, чатыры, пяць... адлiчвалi мы ўручаныя па вынiках падпiскi на ІII квартал i II паўгоддзе тэлевiзары "Вiцязь". Так што ў кожнай вобласцi i сталiцы цяпер будзе iсцi на адзiн "звяздоўскi" тэлевiзар больш. Супрацоўнiкi пошты, якiя звычайна былi на цырымонiях уручэння нашымi прыемнымi спадарожнiкамi, здзiўлялiся такой шчодрасцi: нi адна газета не праводзiць розыгрышу для кожнай вобласцi асобна. А мы гэта робiм не таму, што грошы лiшнiя, проста хочацца яшчэ раз парадаваць нашых падпiсчыкаў у кожным кутку Беларусi. Бо гэта, па словах тых жа паштавiкоў, самыя шчырыя i адданыя прыхiльнiкi нашай газеты. З нашым сталiчным шчаслiўчыкам Iванам Гаральчуком мы сустрэлiся ў 92-м аддзяленнi паштовай сувязi г. Мiнска ў аўторак. I не проста сустрэлiся, а наладзiлi ўрачыстае, з шарыкамi i каляндарыкамi, уручэнне чарговага, шостага па лiку тэлевiзара. Наведвальнiкi пошты, якiя ў асноўным ажыццяўлялi фiнансавыя аперацыi, з недаверам назiралi за працэсам: дастаўкай i распакоўкай тэлевiзара, перадачай дакументаў уладальнiку, фотасесiяй. Толькi шчырыя вясёлыя словы начальнiцы аддзялення Алены Маркевiч: "Выпiсвайце "Звязду" i таксама зможаце выйграць тэлевiзар" унеслi яснасць i разрадзiлi напружаную абстаноўку. Алена Мiхайлаўна ўжо 12 гадоў ўзначальвае 92-i АПС, а аператар сувязi па дастаўцы Святлана Тарасёнак, якая таксама брала актыўны ўдзел у нашым маленькiм свяце, працуе тут усе 19... i за ўсе гэтыя гады не было нiводнага выпадку выйгрышу буйнога прыза на паштовым аддзяленнi. Так што жанчыны шчыра радавалiся ўдачы свайго падпiсчыка. Што ж датычыцца самога Iвана Iванавiча, то ён сказаў нам па сакрэту, што загадаў сабе тэлевiзар у якасцi прыза, калi запаўняў картку ўдзельнiка: — Якраз нам тэлевiзар у кватэру вельмi спатрэбiўся. Бо стары мы сыну-студэнту ў пакой аддалi. Вось як, аказваецца, трэба хацець i верыць i быць упэўненым ва ўдачы, каб жаданнi спаўнялiся. — А "Звязду" я выпiсваю ўжо гадоў 12, — расказаў нам Iван Гаральчук, — удзельнiчаў на старонках газеты ў палемiчных абмеркаваннях беларускамоўнага навучання. Мне вельмi падабаецца неабыякавае стаўленне рэдакцыi да вострых сацыяльных пытанняў i яе аб’ектыўны погляд. Выпiсваю газету, яшчэ i каб беларускую мову ведаць, бо, на жаль, пачуць яе можна ўсё радзей i радзей. Дарэчы, пляменнiка свайго з газетай вашай пазнаёмiў. А ён цяпер актыўна ўдзельнiчае ў вашым конкурсе апавяданняў i нават другое месца заняў. — А як пляменнiка завуць? — Генадзь Мiшчук, жыве на Брэстчыне, прапаршчык МНС, пiша вершы, апавяданнi, iм уся наша сям’я ганарыцца. Ён вельмi любiць i паважае "Звязду", а я радуюся, што стаў пасрэднiкам у такiм шчырым сяброўстве. Таццяна Ляўковiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн, два, тры, чатыры, пяць... адлiчвалi мы ўручаныя па вынiках падпiскi на ІII квартал i II паўгоддзе тэлевiзары "Вiцязь". Так што ў кожн |
|