Замежныя турысты за 7 месяцаў папоўнілi беларускую казну на $58,3 млн
Замежныя турысты за 7 месяцаў папоўнілi беларускую казну на $58,3 млн
Аб гэтым паведамiў дырэктар дэпартамента па турызму Мiнiстэрства спорту i турызму Беларусi Вiктар Янкавенка. У гэтым годзе захоўваецца тэндэнцыя павышэння тэмпу росту экспарту турыстычных паслуг — за сем месяцаў гэтага года ён склаў 191,3 працэнта да аналагiчнага перыяду мiнулага года, турыстычных паслуг аказана на Br171 млрд. У мiнулым годзе аб’ём паслуг, аказаных турыстычнымi арганiзацыямi, у паўтара раза перасягнуў аб’ём паслуг гасцiнiц. Гасцiнiчная гаспадарка iснуе ў краiне ўжо шмат гадоў, i калi даходы турарганiзацый перасягаюць даходы месцаў размяшчэння, якiх у нас больш як 300, то можна гаварыць аб тым, што галiна адбылася. Яшчэ тры гады таму ў Беларусi ўдзельная вага паслуг, аказаных турфiрмамi (без улiку грошай, пакiнутых у гасцiнiцах i рэстаранах), складала 0,5 працэнта. "Вiдаць, дзякуючы таму, што людзi сталi больш зарабляць, больш аб’ектаў паказу адрамантавана, больш пабудавана спартыўных аб’ектаў, сёння паказчык складае ўжо 2 працэнты", — адзначыў дырэктар дэпартамента. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў дырэктар дэпартамента па турызму Мiнiстэрства спорту i турызму Беларусi Вiктар Янкавенка.
|
|