У Палонцы хочуць няшмат...
У Палонцы хочуць няшмат...
Званок у карпункт
На гэты раз у дарогу паклiкаў тэлефоны званок з в. Палонка. Старшыня Савета ветэранаў працы Аляксей Шчэрбацэвiч паведамiў, што 23 верасня павiнен разглядацца адказ на лiст-скаргу i сказаў, што добра было б, каб карэспандэнт "Звязды" на той сустрэчы папрысутнiчаў. Хоць Палонка далекавата, за ёй канчаецца асфальт, а там, за лесам ужо Гродзеншчына, але як да чытачоў газеты не паехаць? На гэты раз у дарогу паклiкаў тэлефоны званок з в. Палонка. Старшыня Савета ветэранаў працы Аляксей Шчэрбацэвiч паведамiў, што 23 верасня павiнен разглядацца адказ на лiст-скаргу i сказаў, што добра было б, каб карэспандэнт "Звязды" на той сустрэчы папрысутнiчаў. Хоць Палонка далекавата, за ёй канчаецца асфальт, а там, за лесам ужо Гродзеншчына, але як да чытачоў газеты не паехаць?Мяне чакала расчараванне, бо па нейкай там прычыне сустрэчу адмянiлi i нiхто з райвыканкама не прыехаў. Але Савет ветэранскай арганiзацыi ўсё ж сабраўся i разгледзеў пытанне аб правядзеннi "Агеньчыка", прысвечанага Сусветнаму дню састарэлых людзей. Са 155 удзельнiкаў арганiзацыi на вечар выказала жаданне прыйсцi палова. Кожны ўносiць па 10 тысяч, накрываюцца сталы, дзецi мясцовай школы даюць невялiкi канцэрт, адным словам, пенсiянеры самi стараюцца клапацiцца пра свой адпачынак. Здараецца i павiншаваць тыя сем’i, дзе муж i жонка пражылi 50 гадоў цi больш. Адзначу, што падобныя ветэранскiя арганiзацыi ў нашых вёсках рэдкасць, а ў Палонцы пенсiянеры разам ужо больш за 20 гадоў. І гэта сiла, з якой на мясцовым узроўнi даводзiцца лiчыцца. А чаго хочуць жыхары Палонкi? Праблемы ў тым, што вёска даволi старадаўняя i для яе больш падыходзiць назва нават не пасёлак, а мястэчка. Тут два магазiны, дзiцячы садок, турбаза, ляснiцтва, царква i касцёл, сярэдняя школа... Некалi, пасля вайны, была бальнiца — адкрылi, калi наўкол беднасць i разруха стаялi. Затым бальнiцу замянiлi амбулаторыяй, а цяпер тут працуе ФАП. Для населенага пункта, у якiм пражывае каля 800 чалавек, а яшчэ ФАП абслугоўвае 4 блiжэйшыя, няхай i неперспектыўныя вёскi, гэтага мала. А галоўнае, што да Баранавiчаў — 25 кiламетраў. Ёсць амбулаторыя ў пас. Жамчужным за 12 км, але там свае пацыенты. Тэма для "Звязды" не новая, да гэтай праблемы даводзiцца вяртацца пастаянна, бо людзi скардзяцца. У Палонцы хочуць не многа: каб пры ФАПе было некалькi ложкаў дзённага стацыянару, каб пасля нейкiх там працэдур стары чалавек мог перадыхнуць, каб быў свой цi хоць бы з горада прыязджаў часцей доктар. Раз у два тыднi — гэта мала. Ды i калi прыязджае, то ўсiх абысцi i прыняць яму няпроста. А што чалавеку рабiць, калi ў яго ўзнiкае патрэба ў той жа кропельнiцы? Акрамя пенсiянераў, у Палонцы шмат дзяцей. Калi малое сур’ёзна захварэла, то можна выклiкаць "хуткую дапамогу". Інакш трэба везцi дзiця за 25 км у горад. А калi ўзнiкае неабходнасць, каб дзiця было пад наглядам доктара пэўны перыяд, то што рабiць бацькам?Быў адпраўлены лiст у Мiнiстэрства аховы здароў’я, пасля чаго ў Палонку прыязджалi некалькi чалавек з Баранавiчаў, атрыманы адказ за подпiсам галоўнага ўрача Баранавiцкай цэнтральнай палiклiнiкi А. Стэцко (5 лютага 2007 г. № 840), у якiм гаворыцца, што ў адпаведнасцi з праграмай адраджэння i развiцця вёскi ў 2009 годзе Палонка стане аграгарадком i пытанне аб амбулаторыi будзе вырашана. Такi адказ жыхары сустрэлi аптымiстычна — не толькi з’явiцца амбулаторыя, але i яшчэ нешта будзе зроблена. А неўзабаве прайшла чутка, што Палонка аграгарадком не стане, i тады людзi адправiлi лiст у райвыканкам, каб там растлумачылi наконт аграгарадка i медыцынскага абслугоўвання. I з адказу, падпiсанага намеснiкам старшынi райвыканкама А. Грынкевiчам (18.09.2008 г. 04-18/4) выходзiць, што аграгарадка, як i амбулаторыi, у Палонцы не будзе. "Пералiк упарадкаваных аграгарадкоў у Баранавiцкiм раёне зменены i зацверджаны на падставе пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь... адкрыццё ўрачэбнай амбулаторыi на базе ФАПа не ўяўляецца магчымым..." Кiванне на сталiцу на мясцовым узроўнi стала даволi папулярным. Гэта там вырашаюць, цi будуць у Палонцы асфальт без ямаў, пафарбаваныя агароджы i ўвогуле, гэта сталiчныя начальнiкi не далi магчымасцi Палонцы ператварыцца ў аграгарадок... А мiж тым на справе ў кожным канкрэтным раёне вырашалася, якi населены пункт падлягае аднаўленню. Палонку, як вёску аддаленую, пакiнулi на потым, а ўзялiся ператварыць у аграгарадкi населеныя пункты нават з меншай колькасцю жыхароў, па сваiм меркаваннi. Захацела б мясцовая ўлада, i Палонка даўно была б аграгарадком. Але людзi цяпер не настойваюць на аграгарадку, бо ў iх ёсць аптэка, лазня, пральня, стаматалагiчны кабiнет i тое, што было пералiчана вышэй — яны хочуць, каб у вёсцы стаялi 2-3 ложкi дзённага стацыянару ды быў доктар, а гэта дробязь у параўнаннi з затратамi на аграгарадок. Жылi людзi без яго i будуць жыць далей, бо ў вёсцы нават газ праведзены. I калi браць па вялiкiм рахунку, то статус аграгарадка для Палонкi — з’ява фармальная. Аб’явiце аграгарадком, адкрыйце амбулаторыю, i праблема будзе знятая. I ўсё ж, што прапаноўваецца жыхарам Палонкi: "На базе гарадской палiклiнiкi № 3 (г. Баранавiчы) функцыянуе дзённы стацыянар на 6 ложкаў, якi працуе ў дзве змены i чаргi на шпiталiзацыю няма. З мэтай забеспячэння даступнасцi амбулаторна-полiклiнiчнай дапамогi ў рэгiстратуры палiклiнiкi праводзiцца папярэднi запiс на прыём да ўсiх спецыялiстаў", — напiсана ў лiсце-адказе. — Я нiводнага разу не была на бюлетэнi — тэмпература пад 40 градусаў, а iду на працу, бо як да таго горада дабрацца? I невядома, цi яшчэ дадуць бальнiчны лiст, — кажа Святлана Пранчак. Дзённы стацыянар у горадзе для жыхароў Палонкi — гэта жарт? Чалавек, нават не састарэлы, паляжаў удзень на тым стацыянары, а затым iдзi на вакзал i едзь дадому? Наступiла ранiца — i назад, у горад? А што такое папярэднi запiс у рэгiстратуру? Чалавек ведае, што праз тры днi захварэе i будзе тэлефанаваць, каб паставiлi на чаргу да доктара? У чарговы раз вяртаюся да думкi, што не ўсё залежыць ад кiраўнiка на месцы, але яго грамадзянская i прафесiйная пазiцыя, неабыякавасць вырашаюць многае. Мясцовая ўлада абавязана адстойваць iнтарэсы сваiх грамадзян i перад тым, як узводзiць нейкi аб’ект, пажадана паглядзець, цi патрэбна тая будоўля. А можа, за лепшае будзе вырашыць набалелыя праблемы з медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва? Калi захацець i падысцi па-гаспадарску, то многае можна вырашыць. Але вернемся ў Палонку. I хто гэта сказаў, што такая вёска не падпадае пад мiнiмальныя сацыяльныя стандарты? А магчыма, у такiм выпадку, можна падвесцi вёску пад максiмальныя? Тысяча чалавек — i не ў тых стандартах!? Людзi павiнны жыць у нармальных умовах. Хоць у Палонцы на ўмовы ў цэлым не наракаюць, а просяць арганiзаваць адпаведнае медыцынскае абслугоўванне. I не трэба спяшацца з адмоўнымi адказамi, а за лепшае будзе вырашыць праблему станоўча. Цi хоць бы паспрабаваць зрабiць гэта на месцы. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэты раз у дарогу паклiкаў тэлефоны званок з в. Палонка. Старшыня Савета ветэранаў працы Аляксей Шчэрбацэвiч паведамiў, што 23 верасня павiнен разг |
|