21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чаму беларусам выгадна хварэць?

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чаму беларусам выгадна хварэць?

Сталiчныя медыкi выйшлi з прапанвоай аб змяншэннi аплаты кароткатэрмiновых лiсткоў працаздольнасцi

Рашэнне аб устанаўленнi штомесячных даплат да акладаў работнiкаў устаноў аховы здароўя, падведамасных Мiнгарвыканкаму, прыняў напрыканцы мiнулага тыдня Мiнгарсавет.

Агульнавядома, што 80 працэнтаў усiх пацыентаў распачынаюць i завяршаюць сваё лячэнне ў амбулаторна-полiклiнiчных установах, але менавiта першаснае звяно з’яўляецца самым слабым месцам у сталiчнай сiстэме аховы здароўя ў плане кадравай забяспечанасцi. Мы выходзiлi ў гарсавет з прапановай аб павышэннi заработных плат неаднойчы, але нам тлумачылi, што толькi матэрыяльнае стымуляванне не прынясе чаканага эфекту, калi не будзе рэалiзаваны ўвесь комплекс мераў, ад якiх напрамую залежыць кадравая палiтыка. Прафесiйная матывацыя ўключае i магчымасцi атрымання паслядыпломнай падрыхтоўкi, i iнтэнсiўнасць перааснашчэння ўстаноў аховы здароўя, калi ўрач будзе "ўзброены" не адным толькi фанендаскопам. Важнае значэнне мае таксама дэбюракратызацыя i знiжэнне працоўных нагрузак. А ў нас сёння на кожнага жыхара прыпадае 12 наведванняў палiклiнiк у год, без улiку ведамаснай медыцыны i недзяржаўных медыцынскiх устаноў — гэта вельмi i вельмi многа. Да таго ж мы выдаём 2 млн даведак у год. З гэтым таксама трэба штосьцi рабiць, i мы ўжо разглядаем шляхi магчымага вырашэння праблемы.

На думку кiраўнiка сталiчнай сiстэмы аховы здароўя, пры дзеючай на сёння сiстэме, беларусам проста выгадна хварэць, таму што седзячы дома на канапе чалавек атрымлiвае сваю сярэднямесячную зарплату. Пры гэтым можна не выконваць прадпiсаннi ўрача, не захоўваць хатнi рэжым, асаблiва гэта датычыцца вострых рэспiраторных захворванняў. У немалой ступенi павышэнню нагрузак на ўрачоў спрыяе i алкагалiзацыя насельнiцтва. У гэтай сувязi Камiтэт па ахове здароўя выйшаў ва ўрад з прапановай перагледзець падставы для выдачы лiсткоў непрацаздольнасцi i зрабiць больш жорсткiмi ўмовы знаходжання чалавека на бальнiчным. "Калi чалавек i сапраўды хварэе i яму патрабуецца ложкавы рэжым, значыць, ён не павiнен наведваць бiблiятэкi цi iншыя грамадскiя месцы, а перамяшчацца ён можа толькi з дома ў бальнiчную ўстанову i назад, — патлумачыў сваю думку Дзмiтрый Пiневiч. — Да таго ж трэба адмовiцца ад 100-працэнтнай аплаты лiстка непрацаздольнасцi ў першыя 10 дзён захворвання, калi, зразумела, размова не iдзе пра цяжкiя хваробы цi траўмы. Хоць, пагадзiцеся, што траўма таксама можа быць атрымана ў стадыi алкагольнага ап’янення. Толькi калi будуць задзейнiчаны эканамiчныя рычагi, хворы будзе iмкнуцца да выздараўлення. І, наадварот, працадаўцам трэба эканамiчна стымуляваць сваiх работнiкаў, якiя не хварэюць i не сядзяць на бальнiчных. Я хачу заўважыць, што нi ў адной заходняй краiне пацыент не дыктуе ўрачу свае ўмовы. I толькi ў нас урач прыходзiць дамоў да пацыента, а не наадварот. Прычым падставы для выклiку ўрача ў нас нiчым не абмежаваныя, як i падставы для выклiку службы хуткай дапамогi. Фактычна ўрача можна выклiкаць з любой нагоды".

Па меркаваннi Дзмiтрыя Пiневiча, нельга павялiчваць набор у медыцынскiя навучальныя ўстановы бясконца, таму што магчымасцi навучальных устаноў абмежаваныя. Да таго ж ад гэтага пацерпiць i эфектыўнасць навучальнага працэсу. Важна не тое, колькi студэнтаў выпусцiць мед-унiверсiтэт, а колькi з iх застануцца працаваць у дзяржаўнай сiстэме аховы здароўя. Адна з мераў, якая будзе спрыяць замацаванню кадраў у галiне, — гэта вырашэнне жыллёвага пытання. Да канца года горад абяцае выдзелiць медыкам, якiя стаяць у чарзе на паляпшэнне умоў жылля, 100 кватэр, i яшчэ каля 100 кватэр, як спадзяюцца ў камiтэце, выдзеляць раённыя адмiнiстрацыi. Яшчэ адно выйсце — прадастаўленне месцаў у iнтэрнатах. Так, у наступным годзе павiнна распачацца будаўнiцтва ў сталiцы iнтэрната сямейнага тыпу для медыцынскiх работнiкаў. Да таго ж некалькi месяцаў таму было прынята рашэнне аб выдзяленнi медыкам 200 месцаў у iнтэрнаце ў Шабанах, якi будаваўся ў 80-я гады для транспартнiкаў.

Улiчваючы ўвесь комплекс мераў, скiраваных на павышэнне статусу медыцынскiх работнiкаў, Мiнгарсавет даў нарэшце дазвол i на ўстанаўленне даплат, якiя цяпер могуць аказацца асаблiва эфектыўныя. У прыватнасцi, урачы i сярэднi медперсанал устаноў аховы здароўя будуць атрымлiваць дадаткова да акладаў дзве базавыя велiчынi. Малодшы персанал — 1 базавую велiчыню. Фармацэўты i правiзары — 3 базавыя велiчынi. Урачы хуткай медыцынскай дапамогi, участковыя ўрачы i ўрачы агульнай практыкi — 4 базавыя велiчынi.

— Акрамя ўстанаўлення базавых надбавак мы пайшлi таксама на дыферэнцыяцыю надбавак. Павышаныя надбаўкi было вырашана выплачваць тым спецыялiстам, якiя ўносяць самы важкi ўклад у знiжэнне смяротнасцi — гэта кардыёлагi i анколагi, — падкрэслiў Дзмiтрый Пiневiч. — У прыватнасцi ад 9 да 12 базавых велiчынь (у залежнасцi ад катэгорыi) будуць атрымлiваць дадаткова ўрачы-кардыяхiрургi аддзяленняў рэнтгена-эндаваскулярнай хiрургii. Ва ўрачоў-кардыёлагаў гарадскога кардыядыспансэра i раённых кардыялагiчных цэнтраў надбаўкi будуць складаць ад 5 да 7 базавых велiчынь (5 велiчынь — без катэгорыi i 7 — з катэгорыяй). Ва ўрачоў-кардыёлагаў, што працуюць у стацыянарах, наша рашэнне можа выклiкаць незадаволенасць, але мы прытрымлiваемся той пазiцыi, што вырашальнае значэнне для знiжэння сардэчна-сасудзiстай захваральнасцi маюць яе прафiлактыка i дашпiтальны ўзровень. На другiм месцы сярод прычын смяротнасцi мiнчан знаходзяцца анкалагiчныя захворваннi (19 працэнтаў у структуры), прычым у сувязi са старэннем насельнiцтва гэты паказчык будзе ў далейшым толькi расцi. Анкалогiя — гэта збой у iмуннай сiстэме, а з узростам павялiчваецца i рызыка "паломак" у iмуннай сiстэме. Таму не абышлi ўвагай гарадскiя ўлады i анкалагiчную службу. Персаналу гарадскога клiнiчнага анкалагiчнага дыспансэра i хоспiса ўстаноўлены наступныя даплаты: 6 базавых велiчынь — урачам, 5 базавых — сярэдняму медыцынскаму персаналу i 3 базавыя велiчынi — iнжынерна-тэхнiчнаму персаналу. Такiм чынам з 1 кастрычнiка даплаты да акладаў будуць атрымлiваць у сталiцы 770 анколагаў, каля 100 кардыёлагаў i 1300 спецыялiстаў першаснага звяна. З гарадскога бюджэту на выплату даплат сталiчным медработнiкам будзе выдзяляцца штогод 30,1 млрд рублёў.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталiчныя медыкi выйшлi з прапанвоай аб змяншэннi аплаты кароткатэрмiновых лiсткоў працаздольнасцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика