21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У ТБМ кульгае дысцыпліна

26.08.2009 12:56 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

26 кастрычніка мае прайсці з’езд Таварыства беларускай мовы. Да гэтага мерапрыемства і свайго 20-гадовага юбілея, які будзе адзначацца ў наступным годзе, арганізацыя падыходзіць у цяжкой фінансавай сітуацыі ў выніку ўзняцца арэнднай платы ў дзесяць разоў. ТБМ нават папрасіла дапамогі ў прыязных да беларускай мовы.

У тым ліку з гэтай прычыны канкурэнцыі, па інфармацыі парталу “Мы”, на выбарах старшыні ТБМ не будзе. Ніхто не хоча. Няма асаблівага жадання, кажуць, і ў кіраўніка арганізацыі ад 1999 года Алега Трусава. Але, па ўсім, яму давядзецца ачольваць яе і далей. Між тым, песімісты ў шэрагах ТБМ гавораць, што не тое што неспрыянне, а абцяжарванне існавання Таварыства з боку дзяржавы можа прывесці праз колькі год нават да яго знікнення.

Адным з самых сур’ёзных пытанняў на з’ездзе будзе разбіральніцтва з дысцыплінай сяброў арганізацыі, якая намагаеца выконваць у тым ліку функцыі моўнай паліцыі, і з арганізацыяй збору ўнёскаў. Бо тысяча рублёў ад кожнага з 5 тысяч ТБМаўцаў - і праблемы з арэнднай платай няма.

Але ж калі б не было ў сваю чаргу праблемы фармальнага сяброўства ў арганізацыі, то не давялося б і звяртацца па дапамогу вонку. І наракаць на ігнараванне з боку бізнэсоўцаў, уладаў і апазіцыйных структур. Прычым неспрыяльнікаў беларускай мове, якія б, на думку кіраўніцтва ТБМ лёгка маглі б дапамагчы з грашыма, там называюць і персанальна. Маўляў, выбарцы маюць права ведаць і стаўленне тых альбо іншых палітыкаў да беларускай мовы.

З’езд ТБМ адбудзецца ў мінскім Палацы мастацтваў. “Дакладней, мяркуецца, што адбудзецца. Не выключана, што давядзецца збірацца і дзе-небудзь пад адкрытм небам”, - зазначае намеснік старшыні ТБМ Сяржук Кручкоў.





пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ: Все новости за день
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 кастрычніка мае прайсці з’езд Таварыства беларускай мовы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика