Нарэшце мiнчане забудуць пра аўтобус № 33!
Нарэшце мiнчане забудуць пра аўтобус № 33!
Рэканструяваная станцыя "Кастрычнiцкая" мiнскага метрапалiтэна была адкрытая ўчора: з 14.45 на ёй пачалi спыняцца цягнiкi, а пасажыры змаглi ацанiць чатыры новыя эскалатары. Папярэдне планавалася адкрыць адрамантаваную станцыю 1 кастрычнiка, але паколькi будаўнiча-мантажныя i пусканаладачныя работы былi выкананыя трохi раней, то з адкрыццём вырашылi не марудзiць. Перасадачная станцыя "Кастрычнiцкая" была закрыта 9 чэрвеня на рэканструкцыю з мэтай замены трох старых эскалатараў, якiя не спраўлялiся з пасажырапатокам, на новыя чатыры. Для забеспячэння перасадкi пасажыраў з адной лiнii метро на другую быў пушчаны спецыяльны бясплатны аўтобус № 33. Новыя эскалатары вырабленыя ва Украiне, а манцiравалi iх расiяне разам з нашымi спецыялiстамi. Па словах намеснiка галоўнага канструктара Крукаўскага вагонабудаўнiчага завода Андрэя Гецьмана, тэрмiн службы новых эскалатараў складае 50 гадоў, а гарантыйнае абслугоўванне — два гады. Начальнiк службы руху КУП "Мiнскi метрапалiтэн" Рыгор Якiмкоў лiчыць, што праблема патоку пасажыраў вырашана: лiчыць, што праблема патоку пасажыраў вырашана:— У Мiнску такая рэканструкцыя адбылася ўпершыню. Калi пусцiлi станцыю ў 1984 годзе, то нiхто не мог падумаць, што будзе такi паток пасажыраў. Плюс яшчэ дадаўся перасадачны вузел. І была сур’ёзная праблема. А чатыры ленты ў значнай ступенi здымаюць яе. Да таго ж пасля пуску трэцяй лiнii метрапалiтэна з перасадачнымi станцыямi "плошча Ленiна" i "Фрунзенская", праблема будзе наогул вырашана. Павел БЕРАСНЕЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэканструяваная станцыя "Кастрычнiцкая" мiнскага метрапалiтэна была адкрытая ўчора: з 14.45 на ёй пачалi спыняцца цягнiкi, а пасажыры змаглi
|
|