21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь гатова ў бліжэйшай будучынi ажыццявiць дзiўны па магутнасцi i iмклiвасцi тэхналагiчны рывок

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь гатова ў бліжэйшай будучынi ажыццявiць дзiўны па магутнасцi i iмклiвасцi тэхналагiчны рывок

Такую думку выказаў памочнiк Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — начальнiк галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Усевалад Янчэўскi.

Паводле яго слоў, беларускi "Парк высокiх тэхналогiй — гэта толькi першы крок нашай краiны на шляху да таго, што ў свеце называюць эканомiкай ведаў".

Усевалад Янчэўскi падкрэслiў, што ўжо даўно прыцiхлi тыя, хто спрабаваў гаварыць пра Беларусь як пра астравок застою, якi застаўся ва ўчарашнiм днi. "Сёння такiх размоў i разваг больш няма", — падкрэслiў памочнiк Прэзiдэнта. Паводле яго слоў, тая каласальная падтрымка, якую Прэзiдэнт Беларусi аказаў Парку высокiх тэхналогiй, дакладна гаворыць аб тым, што ў Беларусi стаўка сапраўды зроблена на iнтэлект, а самае галоўнае — на iнiцыятыву, умелую i свабодную творчасць людзей. "Я абсалютна ўпэўнены, што сёння наша краiна мае ўсе перадумовы для таго, каб у самай блiжэйшай будучынi ажыццявiць дзiўны па сваёй магутнасцi i iмклiвасцi тэхналагiчны рывок", — адзначыў Усевалад Янчэўскi.

Рэзiдэнты Парка высокiх тэхналогiй плануюць абсталяваць некалькi камп’ютарных класаў у беларускiх сярэднiх школах. Першы такi клас адкрыўся ў СШ № 2 у Мар’iнай Горцы (Пухавiцкi раён).

Як адзначыў на ўрачыстым адкрыццi класа дырэктар адмiнiстрацыi Парка высокiх тэхналогiй Валерый Цапкала, ІТ-галiна ў Беларусi развiваецца беспрэцэдэнтнымi тэмпамi не толькi для краiн СНД, але i для еўрапейскiх. Так, аб’ём вытворчасцi праграмных прадуктаў кампанii рэзiдэнтаў ПВТ i аб’ём экспарту штогод узрастаюць больш чым у 2 разы, з пачатку сёлетняга года ў парку створана больш за 700 працоўных месцаў.

БЕЛТА.

.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку выказаў памочнiк Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — начальнiк галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Усевалад Янчэўскi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика