21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

У гарадскiм пасёлку Хоцiмск учора адбыўся мiтынг, прысвечаны 65-годдзю вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкiх акупантаў. Ва ўрачыстасцях узялi ўдзел дэлегацыi з суседнiх раёнаў, а таксама госцi з прыгранiчных Клятнянскага i Суражскага раёнаў Расiйскай Федэрацыi.

40 ветэранаў працы з пацярпелага ў грузiна-асецiнскiм канфiкце горада Цхiнвалi прыедуць у Беларусь на санаторнае лячэнне. Курс аздараўлення — 21 дзень. Кошт пуцёўкi складае каля Br900 тыс. Госцi будуць адпачываць i лячыцца ў санаторыях "Бярэсце", "Алеся", "Асiлак".

У Клiмавiчах супрацоўнiкi мiлiцыi раскрылi разбойны напад на ўладальнiка аўтамашыны. Напад здзейснiў 17-гадовы навучэнец Крычаўскага агратэхнiчнага каледжа i двое непрацуючых з Крычаўскага раёна. Каля 20 гадзiн побач з вёскай Царковiшча Клiмавiцкага раёна яны, пагражаючы нажом, выкiнулi гаспадара "Фольксваген-Джэты", завалодалi аўтамабiлем i з’ехалi ў невядомым напрамку. Пасля звароту пацярпелага ў мiлiцыю быў уведзены план "Перахоп". Праз некаторы час машына была выяўлена каля iншай вёскi, падазроных апазнаў пацярпелы. Узбуджана крымiнальная справа.

Новая iтальянская лiнiя па вытворчасцi керамiчнай плiткi ўведзена ў строй у ААТ "Бярозабудматэрыялы". Магутнасць новай лiнii — 3 млн кв. метраў плiткi ў год.

Каля ўзбярэжжа Самалi, у нейтральных водах блiжэй да Кенii, пiраты захапiлi ўкраiнскае судна "Фаiна", на борце якога знаходзiўся 21 член экiпажа, у тым лiку 17 украiнскiх грамадзян, трое грамадзян Расii i адзiн латвiец.

Колькасць уладальнiкаў мабiльных тэлефонаў сёлета дасягнула чатырох мiльярдаў, паведамляе Мiжнародны саюз электрасувязi. Прычым 1,3 млрд з iх прыходзiцца на Бразiлiю, Расiю, Індыю i Кiтай. У апошнiя 8 гадоў падпiска на новыя тэлефоны расла штогод на чвэрць. Яшчэ ў 2000 годзе мабiльныя тэлефоны былi толькi ў 12 працэнтаў насельнiцтва, а да канца года яны будуць у 61 працэнта жыхароў планеты.

У Маскве выстаўлена на продаж сямiпавярховая кватэра за 76 млн еўра. Жыллё размешчана ў раёне Чыстых Прудоў, плошча кватэры — 1,3 тыс. квадратных метраў. У элiтным комплексе 6 такiх кватэр. Кожны паверх займае ўсяго адзiн "пакой": на першым — басейн i зона адпачынку, на другiм — гасцёўня, на трэцiм — пакой адпачынку, паверхам вышэй — дзiцячы пакой, пяты i шосты — дзве спальнi, на сёмым — кабiнет, вышэй iдзе зiмовы сад, а апошнi паверх займае тэраса з выглядам на Маскву. Паркiнг i iнжынерныя сiстэмы размешчаныя ў нiжнiх паверхах. Спецыялiсты прагназуюць з’яўленне на рынку яшчэ больш дарагiх кватэр, продаж якiх раней проста не афiшавалi.   ПОЎНЫ АБЗАЦ

У Латвii клiент аблiў афiцыянтку гарачай кавай за тое, што яна размаўляла з iм на рускай мове. За хулiганства ён быў аштрафаваны. Аднак ён патрабуе кампенсацыi i сцвярджае, што дзяўчына, якая прыехала з Украiны, сама яго справакавала, адмовiўшыся абслугоўваць на дзяржаўнай мове.

46-гадовы жыхар амерыканскага горада Боўлдэр (штат Каларада), якi рухаўся на веласiпедзе, двойчы за дзень быў шпiталiзаваны. Спачатку яго збiў аўтамабiль, а праз шэсць гадзiн ён трапiў пад цягнiк. З ранiцы на веласiпедыста наехаў вадзiцель легкавiка, якi знiк з месца здарэння. Праз пяць гадзiн пацярпелага з нязначнымi траўмамi выпiсалi з бальнiцы, i праз некаторы час палiцэйскiя выявiлi яго пад чыгуначным мостам — мужчына спрабаваў перасекчы яго ў недазволеным месцы i быў збiты чыгуначным саставам з вугалем. Цяпер бедалагу чакае штраф.   Жыхар Луiсвiля (ЗША) падаў iск супраць урача, якi ампутаваў яго дзетародны орган у ходзе запланаванай аперацыi абразання. Аперацыю 61-гадоваму пацыенту праводзiлi год таму, урач павiнен быў выканаць абразанне для лячэння запаленчага працэсу. Аднак у працэсе ўмяшання хiрург выявiў ракавую пухлiну хворага органа i прыняў рашэнне аб яго ампутацыi, не спытаўшы дазволу ў хворага цi яго жонкi. Па словах пацярпелага, пасля аперацыi ён адчуў шок, душэўныя пакуты, боль i страту iнтарэсу да жыцця. Адказчыкамi па справе, акрамя хiрурга, выступае анестэзiёлаг i клiнiка, у якой праходзiла аперацыя. Аналагiчны выпадак адбыўся ў 1997 г. у Індыянаполiсе, тады iстцу была выплачаная кампенсацыя ў памеры 2,3 млн. долараў.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гарадскiм пасёлку Хоцiмск учора адбыўся мiтынг, прысвечаны 65-годдзю вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкiх акупантаў. Ва ўрачыстасцях узялi ўдзел дэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика