Дэфект пачакае да вясны?
Дэфект пачакае да вясны?
Патлумачце, калi ласка, з якога тэрмiну будзе адлiчвацца гарантыя, якую даў магазiн на летнiя пантофлi, выстаўленыя на распродаж. Я набыла iх 20 верасня, але надвор’е ўжо наўрад цi дазволiць мне iх насiць. I што рабiць, калi раптам у iх знойдзецца нейкi дэфект? В. Кучынская, г. Чэрвень. г. Чэрвень.Для сезонных тавараў (адзення, вырабаў з футра i г.д.) гарантыйныя тэрмiны адлiчваюцца з моманту надыходу адпаведнага сезона: з 1 красавiка — для тавараў вяснова-летняга асартыменту i з 1 кастрычнiка — для тавараў восеньска-зiмовага асартыменту. Для абутку сезоннага прызначэння гарантыйныя тэрмiны носкi бяруць адлiк: для зiмовага — з 15 лiстапада, веснавога — з 1 сакавiка, восеньскага — з 15 верасня i летняга — з 1 мая. Прычым ход гарантыйнага тэрмiну спыняецца з надыходам сезона. Аднак трэба мець на ўвазе, што на мадэльны абутак гарантыя пачынае адлiк непасрэдна з моманту пакупкi. Як патлумачыла журналiсту "Звязды" старшыня Беларускага таварыства абароны спажыўцоў Ганна Суша, з 29 студзеня 2009 года ўступiць ў сiлу новая рэдакцыя Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб абароне правоў спажыўцоў". У новай рэдакцыi да выйшэпералiчанага парадку ўтрымлiваецца яшчэ адно ўдакладненне: "Калi ў сезонным тавары ў ходзе яго эксплуатацыi знойдуцца недахопы да наступлення адпаведнага сезона, гарантыйны тэрмiн будзе адлiчвацца з дня пачатку выкарыстання такога тавару, заяўленага спажыўцом". Гэта ўдакладненне значна спросцiць стасункi спажыўца i прадаўца ў тым выпадку, калi апошнi, каб не задавальняць прэтэнзii спажыўца, раптам заявiць, што адпаведны сезон яшчэ не наступiў. А лета, восень i зiма, як мы пераканалiся, у нас цяпер прыходзяць у любы час года...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патлумачце, калi ласка, з якога тэрмiну будзе адлiчвацца гарантыя, якую даў магазiн на летнiя пантофлi, выстаўленыя на распродаж. Я набыла iх 20 верас
|
|