21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На мушцы карабiна быў чалавек

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На мушцы карабiна быў чалавек

Адзiн гамяльчанiн, знаходзячыся на балконе сваёй кватэры, пачуў сварку суседзяў з кватэр нiжэйшых паверхаў, якая ўшчэнт яго раззлавала. У грубай форме ён даў каманду спынiць яе. Гэта ў сваю чаргу абразiла мужчыну, якi скандалiў з дзвюма жанчынамi, i той накiраваўся да ўказчыка, каб высветлiць з iм адносiны.

Нiякай размовы не адбылося, бо той, раззлаваны, вырашыў правучыць таго, раздражнёнага. Калi апошнi пачаў тузаць ручку дзвярэй, першы з цiкавасцю сачыў за iм праз дзвярное вочка. Потым узяў карабiн, прыцэлiўся, i куля прашыла дзверы. Раздражнёнаму пашанцавала, бо яна праляцела за некалькi сантыметраў ад яго галавы.

Суд устанавiў, што гаспадар карабiна раней быў паляўнiчым, ды запiў да такой ступенi, што нiдзе не працаваў, i жонка замыкала яго ў кватэры, iдучы на працу. У суседа ён страляў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення. Застаецца спадзявацца, што за тры гады знаходжання ў папраўча-працоўнай калонii ўзмоцненага рэжыму ў яго жыццi наступiць пералом.

Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.     Кiлер для кампаньёна-канкурэнта   У гэтай крымiнальнай справе, як паведамiлi нам у прэс-службе ўпраўлення КДБ Беларусi па Гомельскай вобласцi, асаблiвасцю з’яўляецца тое, што тут фiгуруе пiсталет як частка аплаты за аказанне паслугi: расправiцца са "здраднiкам". Быў ён кампаньёнам, стаў канкурэнтам. Прэч яго з дарогi! Але па парадку.

У 2006 годзе Пётр А. i Мiхаiл В. заснавалi фiрму па вытворчасцi армiруючага профiлю для пластыкавых вокнаў. Абсталяванне належала Пятру, а вытворчыя плошчы — Мiхаiлу. Мужыкi-прадпрымальнiкi працавалi дружна i зладжана, сумленна дзялiлi прыбытак. Але вось Пётр разведаў, што яго партнёр пачаў выраб указанай прадукцыi, так сказаць, нелегальна. За яго спiнай фактычна стаў канкурэнтам. Здраднiк, ды i толькi, якi можа падвесцi ў любы момант i па iншай справе. Скандал, адным словам, вынiкам якога стаў гаспадарчы суд, якi яшчэ не вынес свайго рашэння.

У адказ на гэта Мiхаiл вырашыў да канца iсцi на "ворага". А менавiта: фiзiчна знiшчыць яго, для чаго i пачаў пошукi, хто б узяўся за гэту справу. Знайшоў нарэшце. Спартсмен, якi ў свой час трапiў за краты за рабаўнiцтва, а цяпер меў фiнансавыя цяжкасцi, калi выйшаў на волю. Дамовiлiся аб аплаце за забойства: пасля выканання работы — 600 долараў ЗША, а папярэднi аванс — пiсталет ТТ i патрон да яго.

Кiлера гэта поўнасцю задавальняла. І ён, як гаворыцца, гатовы быў прыступiць да справы. Але тут Мiхаiл перадумаў i ўнёс новую прапанову: трэба збiць канкурэнта на горкi яблык, i праiнструктаваў, як ажыццявiць расправу. "Аперацыя" была прадумана да дробязяў. Указаны час, месца i спосаб збiвання. Нiхто не здагадаецца, хто гэта зрабiў, бо i сам заказчык, i выканаўца быццам бы ў гэты момант будуць знаходзiцца за межамi Беларусi.

Але задуманае правалiлася, бо ажыццяўленню злачыннага плана перашкодзiлi аператыўнiкi УКДБ па Гомельскай вобласцi. Мiхаiла арыштавалi, i неўзабаве ён сядзе на лаву падсудных.   Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

Адпомсцiў Пiнская мiлiцыя завяла крымiнальную справу на падставе факта падпалу дзвярэй у кватэры аднаго з дамоў па вулiцы Фядотава. Дзверы загарэлiся днём i гаспадар не ведаў, што i думаць. А мiлiцыя доўга не шукала, бо падпал зрабiў сусед.   Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн гамяльчанiн, знаходзячыся на балконе сваёй кватэры, пачуў сварку суседзяў з кватэр нiжэйшых паверхаў, якая ўшчэнт яго раззлавала. У грубай форме
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика