21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Перад сур’ёзным матчам — грунтоўны агляд

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Перад сур’ёзным матчам — грунтоўны агляд

Пропуск балельшчыкаў на матч Лiгi чэмпiёнаў па футболе, якi адбудзецца на стадыёне "Дынама" 30 верасня, будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з мiжнароднымi патрабаваннямi.

Начальнiк галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку i прафiлактыкi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Яўген ПОЛУДЗЕНЬ заклiкае балельшчыкаў не спазняцца i прыходзiць на стадыён загадзя, паколькi запуск пачнецца за 2,5 гадзiны i будзе суправаджацца сур’ёзным аглядам з металадэтэктарамi. Не рэкамендуецца браць з сабой вялiкiя рэчы, для якiх, праўда, на ўсякi выпадак прадугледжаны камеры захоўвання. Не дазволяць пранесцi на стадыён i бутэлькi з вадой. Пакiнуць пры сабе можна будзе толькi парасон.

Мяркуецца, што на матч Лiгi могуць прыехаць да 3 тысяч замежных балельшчыкаў. Колькi б гасцей нi прыехала на гульню, органы аховы правапарадку поўнасцю гатовыя забяспечыць належны парадак як на самiм стадыёне, так i на блiзкай да яго тэрыторыi.

Што датычыцца забеспячэння парадку на выбарчых участках, то мiлiцыя працуе цяпер ва ўзмоцненых умовах нясення службы. Наша задача — забяспечыць захоўванне бюлетэняў у сейфах, а таксама парадак i бяспеку ў грамадскiх месцах, кажа Яўген Полудзень. У месцах масавага збiрання людзей могуць прымяняцца для агляду металадэтэктары.   Муслін у "Дынама"

З пятнiцы ў сталiчным "Дынама" новы трэнер. Гэта сербскi спецыялiст Славалюб Муслiн. Як паведамляе прэс-служба мiнскага "Дынама", 55-гадовы сербскi трэнер заключыў з беларускiм клубам пагадненне на два гады. Лепшы трэнер Беларусi Ігар Крыушэнка працаваў з камандай усяго дзевяць месяцаў.

БАТЭ — лiдар

25 верасня падапечныя Вiктара Ганчарэнкi перамаглi ў гасцях "Гомель" з лiкам 2:0. Блiжэйшы праследавацель, мiнскi МТЗ-РIПА, згуляў у гасцях са "Смаргонню" ўнiчыю 1:1. Сталiчнае "Дынама" ўзяло верх над гродзенскiм "Нёманам" — 1:0. Салiгорскi "Шахцёр" саступiў на сваiм полi магiлёўскаму "Савiту" — 3:4, прайграючы да 25-й хвiлiны 0:3. "Гранiт" (Мiкашэвiчы) — "Дынама" (Брэст) — 2:2, "Тарпеда" (Жодзiна) — "Дарыда" (Ждановiчы) — 2:0, "Днепр" (Магiлёў) — "Вiцебск" — 1:1, "Нафтан" (Наваполацк) — "Лакаматыў" (Мiнск) — 2:1.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пропуск балельшчыкаў на матч Лiгi чэмпiёнаў па футболе, якi адбудзецца на стадыёне "Дынама" 30 верасня, будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика