Подых перамен. АБСЕ пра парламенцкія выбары ў Беларусi
Подых перамен. АБСЕ пра парламенцкія выбары ў Беларусi
Мiсiя па назiраннi за выбарамi АБСЕ — гэта больш як 320 кароткатэрмiновых назiральнiкаў, 58 экспертаў i доўгатэрмiновых назiральнiкаў ад Бюро па дэмакратычных iнстытутах i правах чалавека, а таксама 66 парламентарыяў i супрацоўнiкаў Парламенцкай Асамблеi АБСЕ — усяго каля 450 мiжнародных назiральнiкаў з 43 краiн. Вынiковы дакумент гэтай мiсii будзе гатовы праз два месяцы, а пакуль што зроблена толькi папярэдняя заява. Як адзначыла ў сваiм выступленнi Ан-Мары Лiзэн, вiцэ-прэзiдэнт Парламенцкай асамблеi АБСЕ i Спецыяльны каардынатар кароткатэрмiновых назiральнiкаў АБСЕ, улады Беларусi зацiкаўленыя ў тым, каб палепшыць выбарчы працэс. "Мы бачылi некалькi выразных знакаў", — адзначыла яна. Каб стаць на шлях дэмакратызацыi выбарчага працэсу, Беларусi трэба ажыццявiць рэкамендацыi АБСЕ — падкрэслiла спадарыня Лiзэн. Пры гэтым яна заўважыла, што "галасаванне ў цэлым прайшло нармальна". Аднак, на яе думку, працэс пагоршыўся падчас падлiку галасоў... Пасол Герт Арэнс, кiраўнiк мiсii БДІПЧ АБСЕ, адзначыў, што ён адначасова поўны надзей i расчараваны. "Поўны надзей, паколькi, калi мы сюды прыбылi, здавалася, што ў выбарчым асяроддзi назiраецца некаторы вецер перамен. А расчараваны, паколькi мы не змаглi ўбачыць вырашэння даўняй праблемы ў назiраннi за выбарамi ў гэтай краiне, а менавiта — непразрыстасцi падлiку галасоў. Аднак мы спадзяёмся, што паляпшэнне супрацоўнiцтва, якое мела месца падчас гэтых выбараў, можа быць асновай для сапраўднага дыялогу аб укараненнi нашых рэкамендацый". Спадар Арэнс назваў тыя змены, якiя адбылiся ў выбарчым працэсе, подыхам перамен, i выразiў спадзяванне, што яны перарастуць у больш буйныя змены. Да станоўчых зменаў у заяве мiсii аднесены некалькi большы доступ прадстаўнiкоў апазiцыi ў выбарчыя камiсii, рашэнне паўтарыць пяцiхвiлiнныя выступленнi кандыдатаў у прайм-тайм, а таксама рэкамендацыi заклейваць прарэзы ў урнах для галасавання на ноч у перыяд датэрмiновага галасавання. У заяве згадваецца таксама, што некаторыя апазiцыйныя кандыдаты адзначылi прагрэс у магчымасцi бесперашкоднага правядзення сустрэч з выбаршчыкамi ў дазволеных месцах. Каментуючы па просьбе журналiстаў два iнцыдэнты з удзелам назiральнiкаў мiсii БДIПЧ АБСЕ на выбарчых участках у Бабруйску i Мiнску, Герт Арэнс падкрэслiў, што мiсiя БДIПЧ АБСЕ прытрымлiваецца дакладнага кодэксу паводзiнаў. "Мы ведаем аб гэтых выпадках з СМI. У абодвух з iх мы выказалi вымову... Паводле яго iнфармацыi, у Бабруйску назiральнiкаў АБСЕ абвiнавацiлi ў тым, што яны упусцiлi ўрну. Спадар Арэнс запэўнiў, што ў абодвух выпадках дэталёва разбяруцца i прарэагуюць на iх. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiсiя па назiраннi за выбарамi АБСЕ — гэта больш як 320 кароткатэрмiновых назiральнiкаў, 58 экспертаў i доўгатэрмiновых назiральнiкаў ад Бюро па дэм
|
|