21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нармалiзацыя адносiнаў Беларусi з Захадам будзе ўкладам у скарбонку беларуска-расiйскiх адносiнаў

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нармалiзацыя адносiнаў Беларусi з Захадам будзе ўкладам у скарбонку беларуска-расiйскiх адносiнаў

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 28 верасня прыняў удзел у выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу. Пасля галасавання кiраўнiк дзяржавы адказаў на пытаннi прадстаўнiкоў беларускiх i замежных СМІ.

Гаворачы аб магчымых перспектывах развiцця адносiнаў Беларусi з Захадам пасля гэтых выбараў, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: "Тут ужо, напэўна, усё сказана. Нармальна пройдуць выбары — Захад гатовы прызнаць i ўбачыць Беларусь простым вокам, я з iх слоў гавару. Тут цяжка нешта дабавiць. Што датычыцца прызнання або непрызнання выбараў, лiчу, вельмi складана будзе каму-небудзь з заходнiх наглядальнiкаў не прызнаць iх. Не прызнаюць — гэта таксама вынiк, але я ўжо некалькi разоў гаварыў аб тым, што выбары мы праводзiм для сябе, для сваёй дзяржавы, для свайго народа, усё вырашаюць людзi".

Паводле слоў Прэзiдэнта, "той, хто аб’ектыўны i непрадузяты, бачыць, як праходзяць гэтыя выбары".

На пытанне аб тым, як у Расii могуць успрыняць нармалiзацыю адносiнаў Беларусi з Захадам, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Не думаю, што расiйскаму кiраўнiцтву патрэбны складанасцi Беларусi з Амерыкай i Захадам. Прынамсi, так заўсёды нам гаварылi афiцыйныя асобы Расiйскай Федэрацыi. Калi нам удасца нармалiзаваць адносiны з Захадам так, як мы лiчым гэта патрэбным, гэта будзе дастойны ўклад у адзiную скарбонку беларуска-расiйскiх адносiнаў. Лiчу, i расiяне, i беларусы ад гэтага толькi выйграюць".

Прэзiдэнт асаблiва падкрэслiў, што ў Беларусi з Расiяй "няма абсалютна нiякiх праблем". "I гэтыя выбары не маюць нiякiх адносiнаў да нашых узаемаадносiнаў з Расiяй. Перакананы, што расiяне не толькi прызнаюць, але i падтрымаюць вынiкi гэтых выбараў. Я бачу, як наглядальнiкi ад Расii ставяцца да гэтых выбараў i што гавораць па ходу выбарчай кампанii. Выбары ўжо iдуць пяты дзень, яны назiралi тут i да пачатку галасавання", — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ў беларускiм грамадстве, як i ў любым iншым, павiнна быць апазiцыя дзеючай уладзе. "Павiнен быць альтэрнатыўны пункт гледжання, апазiцыйны погляд — але я гавару гэта ў поўным сэнсе слова. Гэта павiнна быць не проста тая так званая апазiцыя, якая ёсць у нас (па велiчынi яна на ўзроўнi арыфметычнай хiбнасцi). Сапраўдная, канструктыўная апазiцыя, якая ўплывае на жыццё ў грамадстве, заўсёды патрэбна. Таму што калi няма апазiцыi, то гэта застой. Таму роля апазiцыi ў грамадстве заўсёды вялiкая, — заявiў кiраўнiк дзяржавы. — Але размова iдзе не пра тую апазiцыю, якая падкормлiваецца i фiнансуецца на 100 працэнтаў з-за мяжы. Зразумела, чыю пазiцыю яна будзе займаць i якi пункт гледжання адстойваць".

Прэзiдэнт перакананы, што "апазiцыя павiнна быць канструктыўная, якая жыве за кошт сваёй палiтычнай дзейнасцi, жыве так, як народ, паколькi народ яе не выбера, калi яна будзе iнакш жыць".

"У грамадстве яна патрэбна. Але штучна ствараць у Беларусi апазiцыю нiхто не будзе. Я, паверце, вельмi рэдка выказваю нейкiя прагнозы, але палiтычнае жыццё цяперашняй апазiцыi, асаблiва яе вярхоў, якiя сябе пазiцыянуюць вялiкiмi дэмакратамi, недаўгавечнае, — лiчыць Аляксандр Лукашэнка. — Ёй засталося лiтаральна, можа, некалькi месяцаў або гадоў, i на нашай памяцi яна знiкне. Знiкне таму, што яна не апазiцыя, яны прадстаўляюць толькi самi сябе. Я нават больш скажу: калi ў iх зайшла гаворка, хто мае шанц выбiрацца на парламенцкiх выбарах, дык яны — гэтыя вярхi — нiкога акрамя сябе ў парламенце не бачаць. Яны нават не вылучылi "не засвечаных" людзей. Але гэтыя сябе ўжо абясцэнiлi настолькi, што людзi шарахаюцца толькi ад прозвiшча, прапiсанага ў бюлетэнi. Таму трэба было даваць даўно дарогу новым людзям, маладым, якiя ў дрэнных справах не заўважаны, калi такiя ў iх ёсць", — дадаў Прэзiдэнт.

Адказваючы на пытаннi прадстаўнiкоў украiнскiх СМI, кiраўнiк дзяржавы заклiкаў не здзiўляцца таму, што многiя беларусы, якiх апытваюць на вулiцах, не ведаюць усiх кандыдатаў у дэпутаты.

"Гэта зразумела. Сёння каля 300 кандыдатаў у дэпутаты — усiх не запомнiш, нават у адной акрузе. Таму не здзiўляйцеся, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — Выбары ў Беларусi — сам выбарчы працэс i падрыхтоўка — гэта не вулiчныя акцыi i не дэманстрацыi. Гэта ў асноўным работа на месцах i ў працоўных калектывах. Так iшла i агiтацыя кандыдатаў у дэпутаты. Гэта не прэзiдэнцкiя выбары — там ўсёабдымна, там усе будуць аб гэтым ведаць".

Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы выказаў перакананасць у тым, што ўкраiнскi варыянт вядзення палiтычных кампанiй Беларусi не патрэбны.

"Нам не хацелася б вопыту Ўкраiны, ды i ўкраiнцам гэта ўжо надакучыла. Баранi Божа нас ад украiнскiх варыянтаў", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Не менш у нас дэмакратыi, чым ва Украiне i Расii разам узятых, можна сюды яшчэ i Захад запiсаць", — сказаў Прэзiдэнт, дадаўшы, што "дэмакратыя тады i там, дзе нармальна жыве народ, а не кучка апазiцыянераў".

У размове з журналiстамi Аляксандр Лукашэнка выказаў думку, што ў рабоце новага складу парламента павiнна захоўвацца пераемнасць. "Вы ведаеце мой пункт гледжання наконт пераемнасцi: пажадана каля адной трэцi захаваць у новым парламенце дэпутатаў з папярэдняга склiкання. Хацелася б, каб новы парламент быў працавiты, з "жаночым тварам". Я маю на ўвазе, каб у нас прадстаўнiцтва жанчын было недзе блiзкае да 30 працэнтаў", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусi "мы ўсе разам намацалi (а не выдумалi, не навучылiся ў iншых) той курс, па якiм павiнны iсцi".

"Парламентарыi, я так лiчу, павiнны прытрымлiвацца гэтага шляху, i мы яго павiнны рэалiзаваць як мiнiмум у блiжэйшую пяцiгодку. Мы завершым рэалiзацыю грандыёзных планаў, уключаючы праграмы адраджэння вёскi i развiцця малых гарадоў. Ператварыць краiну ў квiтнеючы край — вось гэтага курсу павiнны прытрымлiвацца нашы парламентарыi, у гэтым уся iдэя. I, вядома, свабода нашага грамадства, спакой, паколькi ў нас гэта ёсць, поўная незалежнасць нашай дзяржавы — вось стратэгiчны курс", — дадаў Прэзiдэнт.

Пасля галасавання Аляксандр Лукашэнка азнаёмiўся з работай выбарчага ўчастка № 449 Старавiленскай выбарчай акругi № 105, а таксама паразмаўляў з мiжнароднымi наглядальнiкамi.

Паводле ацэнкi мiжнароднага наглядальнiка, прадстаўнiка ПА АБСЕ, члена нямецкага парламента Георга Шырмбека, Беларусь рухаецца ў правiльным напрамку. Ён пазiтыўна ацанiў ход парламенцкай выбарчай кампанii ў Беларусi.

Знамянальна, што замежны наглядальнiк раней бываў у Беларусi ў перыяд правядзення выбарчых кампанiй i даваў вельмi негатыўны водзыў аб убачаным. Больш таго, Шырмбек быў уключаны ў спiс асобаў, з’яўленне якiх у нашай краiне непажадана. Аднак на гэтыя выбары яго ўпусцiлi ў Беларусь. Наглядальнiк адзначае значны прагрэс ва ўнутрыпалiтычным жыццi краiны.

Георг Шырмбек лiчыць, што гэта выбарчая кампанiя праходзiць намнога лепш, чым папярэдняя. Разам з тым наглядальнiк выказаў некаторыя пажаданнi. Так, напрыклад, ён лiчыць, што на наступных выбарах кожны кандыдат ад апазiцыi павiнен мець магчымасць выступаць па 2—4 гадзiны па тэлебачаннi. На што Аляксандр Лукашэнка заўважыў: "Калi ёсць што слухаць, то людзi i за 10 мiнут пачуюць, аб чым гаворыць кандыдат".

Прэзiдэнт у гутарцы з наглядальнiкам сказаў, што беларуская апазiцыя баiцца iсцi да людзей i размаўляць з iмi. "Галоўнае ў перадвыбарнай кампанii — размова з людзьмi, а не выступленне па тэлевiзары", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэслiў, што ў савецкiя часы выбаршчыкi твар у твар сустракалiся з кандыдатамi ў дэпутаты. "Прыходзьце, выступайце, гаварыце з людзьмi. Але ўся праблема ў тым, што наша апазiцыя баiцца iсцi да людзей. Некаторых апазiцыянераў даводзiлася лiтаральна за руку прыводзiць да выбаршчыкаў", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Мiжнародны наглядальнiк адзначыў у сваю чаргу, што ў ходзе перадвыбарных кампанiй у Германii таксама iснуюць некаторыя падобныя праблемы. "Вы недалёка пайшлi ад нас, мы — ад вас", — дадаў Георг Шырмбек.

У час наведвання выбарчага ўчастка Прэзiдэнт таксама паразмаўляў з людзьмi, якiя прыйшлi на галасаванне, цiкавiўся ўмовамi, створанымi для выбаршчыкаў.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 28 верасня прыняў удзел у выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу. Пасля галасавання кiраў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика