Аднадушная думка назіральнiкаў у Гомелi: выбары прайшлi ў адпаведнасцi з законам
Аднадушная думка назіральнiкаў у Гомелi: выбары прайшлi ў адпаведнасцi з законам
Каля 100 замежных i 3500 унутраных назiральнiкаў працавалi на Гомельшчыне. — Гэта былi ўзорныя выбары. Мы можам пераймаць у вас вопыт, — адзначыў на прэс-канферэнцыi ў Гомелi незалежны назiральнiк Франц Масер (Германiя). — Усе прынцыпы, якiя прад’яўляюцца да мiжнароднага выбарчага права, былi выкананы ў вашай краiне: гэта прынцыпы агульнага выбарчага права, аднолькавага выбарчага права, а таксама свабоднае, прамое i тайнае галасаванне. Перавага вашай сiстэмы ў тым, што выбары ў краiне прамыя, што выбаршчыкi галасуюць за канкрэтных дэпутатаў. Мы ў Германii галасуем за партыi, за якiмi часам канкрэтныя людзi не бачныя. У нашай краiне толькi 5 працэнтаў выбаршчыкаў вераць таму, што яны могуць аказаць уплыў на палiтыку дзяржавы. Я павiнен сказаць пра тое, што на Беларусi ёсць невялiкая колькасць грамадзян, якая выступае ў якасцi апазiцыi. І iдэйна, i фiнансава яна падтрымлiваецца пэўнымi зацiкаўленымi коламi". — Выбары прайшлi ў добразычлiвай, спакойнай атмасферы. У нас у Расii больш нервовасцi, калi праходзяць выбары, — адзначыў прадстаўнiк Расii Мiхаiл Падабедаў. — Я не пачуў нiводнай заўвагi. У нас на сакавiк наступнага года намечаны выбары ў мясцовыя органы ўлады. Мы хочам для сябе ўзяць тое станоўчае, што пабачылi ў вас. Назiральнiк ад Рэспублiкi Казахстан Булбул Бакiнава звярнула ўвагу на актыўнасць выбаршчыкаў, а таксама ўсiх назiральнiкаў — ад грамадскiх арганiзацый i партый. — Я пабываў на 26 выбарчых участках i спецыяльна выкарыстоўваў такiя ж бланкi, як назiральнiкi АБСЕ, — гаворыць дырэктар Мюнхенскага радыялагiчнага iнстытута iмя Ота Хуга, прафесар Эдмунд Лянгфельдэр, якi даўно супрацоўнiчае з Гомельскiмi медыкамi. — Паўсюль было дастаткова iнфармацыi аб кандыдатах, усе кандыдаты былi прадстаўленыя ў роўнай ступенi. Такiм чынам, у выбаршчыка была адна задача — вызначыцца з тым, каму ён давярае". Прадстаўнiк Мiсii назiральнiкаў СНД Iван Катлабай падкрэслiў: "Мы наведалi 17 акруг i ў дзень галасавання я не пачуў нiводнай заўвагi аб правядзеннi выбараў". В. Аўраменка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 100 замежных i 3500 унутраных назiральнiкаў працавалi на Гомельшчыне. — Гэта былi ўзорныя выбары. Мы можам пераймаць у вас вопыт, — адзначыў на |
|