Мiжнародныя назiральнiкi прэтэнзiй не выказалi
Мiжнародныя назiральнiкi прэтэнзiй не выказалi
На ўчастку № 13 Гродзенскай цэнтральнай выбарчай акругi № 50, якi размяшчаўся ў адным з карпусоў дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Янкi Купалы, на давер выбаршчыкаў разлiчвалi тры кандыдаты. У фае — звесткi аб iх, праграмы прэтэндэнтаў i iншая прадугледжаная заканадаўствам iнфармацыя, у тым лiку i для маладых выбаршчыкаў. Паводле слоў старшынi ўчастковай выбарчай камiсii Аляксандра Карэўскага, у размяшчэннi адпаведных матэрыялаў нiкому з давераных асобаў кандыдатаў у дэпутаты адмоўлена не было. А вось просьбаў аб арганiзацыi сустрэч са сваiм электаратам з боку кандыдатаў ва ўчастковую выбарчую камiсiю не паступала. Верагодна, лiчыць Аляксандр Карэўскi, гэтыя пытаннi вырашалiся з акруговай камiсiяй. Прыкладна ў 11 гадзiн, калi карэспандэнт "Звязды" пабываў на гэтым выбарчым участку, назiральнiкаў там не было. Што ж датычыцца датэрмiновага галасавання, то нейкiх парушэнняў яны не заўважылi. Адпаведны запiс, у прыватнасцi, зрабiла назiральнiк ад РПА "Беларускi хельсiнкскi камiтэт" Святлана Рудкоўская. А вось перадвыбарная агiтацыя з боку кандыдатаў у парламентарыi i iх давераных асобаў магла быць i больш актыўнай. — Я спадзявалася, што запросяць на сустрэчу, азнаёмяць са сваiмi поглядамi, пацiкавяцца меркаваннямi выбаршчыкаў, — гаворыць пенсiянерка Марыя Вiктараўна. — Гэта ж зусiм iншая справа, чым проста лiстоўка ў паштовай скрынцы. Мажлiва, такiя сустрэчы недзе i праходзiлi, аднак асабiста мяне, ды i, наколькi ведаю, суседзяў па пад’ездзе нiхто не запрашаў. Увогуле кандыдатамi ў дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу ў 13 акругах Гродзенскай вобласцi былi зарэгiстраваны 25 чалавек, з iх 16 — беспартыйных i 9 — члены пяцi палiтычных партый. У далейшым тры кандыдаты добраахвотна адмовiлiся ад удзелу ў выбарчай кампанii, матываваўшы гэта рашэннем сваiх партый, прычым адзiн выбыў ужо ў перыяд датэрмiновага галасавання. Такiм чынам, у дзень выбараў у сямi акругах галасаванне было безальтэрнатыўным, а ўвогуле за месца ў парламенце змагалiся 22 прэтэндэнты. І нават у тых акругах, дзе было па два-тры кандыдаты, вынiк засведчыў бясспрэчнае лiдарства аднаго з iх. Упэўнена перамаглi, у прыватнасцi, старшыня Гродзенскага гарвыканкама Аляксандр Антоненка, урач Марына Рэмша, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў, былы рэктар Гродзенскага дзяржунiверсiтэта iмя Янкi Купалы Сяргей Маскевiч, старшыня Слонiмскага райвыканкама Мечыслаў Касцюк. Паводле ацэнкi старшынi Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, першага намеснiка кiраўнiка абласной каардынацыйна-кансультатыўнай групы па правядзенню выбараў Аркадзя Карпуця, у вобласцi было зроблена ўсё, каб гэта кампанiя прайшла дэмакратычна, у поўнай адпаведнасцi з выбарчым заканадаўствам. Органы ўлады прадаставiлi выбарчым камiсiям памяшканнi, забяспечылi iх ахову, бесперабойную сувязь, санiтарную i пажарную бяспеку, выязны гандаль. Камiсiям была аказана тэхнiчная дапамога ў складаннi спiсаў выбаршчыкаў, прадастаўлены транспарт, забяспечана друкаванне дакументаў i матэрыялаў у мясцовай прэсе. Усе неабходныя ўмовы былi створаны i для работы шматлiкiх назiральнiкаў, 40 з якiх прадстаўлялi АБСЕ i 23 — мiсiю СНД. Згодна з iнфармацыяй Аркадзя Карпуця, мiжнародныя назiральнiкi пiсьмова засведчылi свае станоўчыя ўражаннi аб ходзе выбараў у Дзятлаўскiм, Навагрудскiм i iншых раёнах, нiводнай прэтэнзii яны афiцыйна не выказалi. Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўчастку № 13 Гродзенскай цэнтральнай выбарчай акругi № 50, якi размяшчаўся ў адным з карпусоў дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Янкi Купалы, на давер вы |
|