21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выбар робяць свядома...

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выбар робяць свядома...

Па Мiнскай вобласцi працавала 1125 выбарчых участкаў, у тым лiку ў Стаўбцоўскiм раёне — 43, на некаторыя з iх у нядзелю завiтаў карэспандэнт "ЗВЯЗДЫ".

Гадзiн каля дзесяцi я ўжо быў на выбарчым участку № 4 горада Стоўбцы. На першым паверсе будынка, адразу каля ўвахода месцiўся буфет з прысмакамi. За прылаўкамi сядзела i сумавала прадавачка, ды вось народу з грашамi ў руках i жаданнем у вачах расстацца з iмi не назiралася. Людзi праходзiлi мiма — вiдаць, скрынi для галасавання вабiлi больш. Дый i назад таксама праходзiлi мiма. Так што, напэўна, справа ў тым, што часы савецкага дэфiцыту прайшлi, i цяпер у святочна-выбарчых буфетах ляжыць тое ж самае, што i ў будзённа-рэгулярных крамах.

Падымаюся на другi паверх. Пазнаёмiўся са старшынёй выбарчай камiсii Аляксеем Быкавым, якi i расказаў пра становiшча на выбарчым "фронце":

— Людзi з 8 гадзiн прыходзяць галасаваць, у абед — актыўнасць вышэйшая, бо пакуль усе прачнуцца... Ранiцай, па вынiках датэрмiновага галасавання, ужо прагаласавала 22 працэнты, так што, мяркую, выбары ў нас адбудуцца (так i атрымалася. — Аўт.). Парушэнняў i заўваг не зафiксавалi.

Пацвердзiла словы Аляксея Яўгенавiча пра "ўсёнармальнасць" i назiральнiца ад ГА "Белая Русь" Святлана Грыгаровiч. Нармальна дык нармальна. Вырашыў народ трохi папытаць, з якiм настроем на выбары iдуць ды чаго ад iх чакаюць.

Першая жанчына-суразмоўца сваё iмя для гiсторыi газетнага радка не пакiнула, аднак сказала, што ёй кандыдаты не вельмi падабаюцца, i што на мiнулых выбарах кандыдаты былi больш мiлыя сэрцу. Сказала — i знiкла ў дзвярах.

Другая жанчына паскардзiлася на малы выбар — усяго два кандыдаты. Ёй хацелася б болей. Дый не палiтыкаў, якiя, паводле яе меркавання, далёка ад народа, а напрыклад, настаўнiка якога...

Наступны мой суразмоўца — малады чалавек Валерый. Ён прыйшоў на выбары разам з сынам Арцёмам:

— З якiм настроем iду? З выдатным. Гэта вельмi адказны грамадскi крок. Адказнасць за дзяцей, за iх будучыню. Мы самi разбяромся, а iм яшчэ жыць! Вось i малога прывёў, растлумачыў яму ўсё.

Арцёмка на выбары iшоў таксама з добрым настроем. Першы раз у жыццi. Праўда, як ён разумее, што такое выбары, ён хацеў расказаць, але не змог. Правiльна, перад дыктафонам i дарослыя людзi часам двух слоў сказаць не могуць, а тут — дзiця. Разгубiўся. Аднак паперку з бацькавым выбарам ва урну закiнуў з задавальненнем.

Тут мне падумалася, што цiкава было б пагутарыць з назiральнiкамi ад АБСЕ. Яны ўжо дык дакладна скажуць, як iдзе выбарчы працэс. Высветлiў, што яны зараз на 3-м выбарчым участку i паехаў туды.

...На жаль, з машынай з чырвонымi дыпламатычнымi нумарамi мы размiнулiся. Старшыня выбарчага участка № 3 Ірына Прыстаўка толькi-толькi iх правяла:

— Толькi што з’ехалi. Яны якраз патрапiлi на прыток людзей у нас. Нiякiх заўваг, прынамсi, мне нiчога яны не сказалi... Ну а так пакрысе народ галасуе. Заходзяць на выбарчы ўчастак з жартамi, усмешкамi, усё вельмi спакойна, карэктна, культурна. Датэрмiнова ў нас прагаласавала 15 працэнтаў.

Паехаў я далей, на 7-ы ўчастак у стаўбцоўскай бальнiцы, дзе i знайшоў назiральнiкаў ад АБСЕ. Яны гутарылi са старшынёй выбарчай камiсii, занатоўвалi нейкiя лiчбы i працэнты. Ну, думаю, зараз "злаўлю" iх на выхадзе, i яны мне ўсю праўду-матку раскажуць! Злавiў. Расчараваўся:

— Мы не можам нiчога сказаць, звяртайцеся ў цэнтральны офiс АБСЕ...

I ўсё. Ноў комэнт. Выглядалi яны напружанымi i, як мне падалося, трохi незадаволенымi. Цi то пабачылi шмат парушэнняў, а iм начальства загадала выбары прызнаць, цi то шукалi парушэннi, а iх не было...

Давялося шукаць назiральнiкаў ад СНД з надзеяй, што яны будуць больш гаварлiвымi. У пошуках заехаў у вёску Дзераўная. Там iх i напаткаў Дзмiтрый Вуткiн i Алена Шырына прыехалi назiраць за нашымi выбарамi з Екацерынбургу i згадзiлiся падзялiцца ўражаннямi:

— Агульнае ўражанне — што вельмi арганiзавана насельнiцтва галасуе, што высокае датэрмiновае галасаванне, бо людзi плануюць свой вольны час i намагаюцца нядзелю як-небудзь вызвалiць. Народ свядомы, такое ўражанне, што адказнае стаўленне насельнiцтва да выбараў склалася на працягу доўгiх гадоў. Выбаршчыкi дысцыплiнаваныя, мы звярталi ўвагу, што ведаюць кандыдатаў, выбар робяць свядома. У суботу мы аб’ехалi шмат участкаў, назiралi за датэрмiновым галасаваннем, нiякiх парушэнняў не знайшлi. Прысутнiчаць будзем i на падлiку галасоў. Ранiцай сутыкнулiся з калегамi ад АБСЕ, пасядзелi побач на ўчастку. Не думаем, што ў iх будзе якое-небудзь iншае ўражанне ад выбараў.

Напрыканцы сваёй вандроўкi па Стаўбцоўскiм раёне я пагутарыў з Iрынай Баляславаўнай, якая прыйшла разам з чатырохгадовай дачушкай Аксанай на выбары. Iрына Баляславаўна прагаласавала, аднак ёй хацелася б, каб кандыдаты ў дэпутаты былi маладзейшыя, з iмi яна звязвае болей надзей. Бо, як прызналася Iрына Баляславаўна, асаблiвай турботы за сваiх выбаршчыкаў ад дэпутатаў яна не адчувае.

Дарэчы, па папярэднiх даных, агучаных Цэнтрвыбаркамам ноччу ў нядзелю, пераможцам па 77-й выбарчай акрузе быў названы Iван Мiкалаевiч Багатка, галоўны рэдактар мясцовай раёнкi "Прамень".

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па Мiнскай вобласцi працавала 1125 выбарчых участкаў, у тым лiку ў Стаўбцоўскiм раёне — 43, на некаторыя з iх у нядзелю завiтаў карэспандэнт "ЗВЯ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика