Удалiся з першай спробы
Удалiся з першай спробы
Правамоцны парламент абраны ў поўным складзе 8.00: месца сустрэчы змянiць нельга Правамоцны парламент абраны ў поўным складзеСамыя адказныя грамадзяне, каб не адкладваць у доўгую скрыню, галасуюць зранку. І з пачуццём выкананага абавязку едуць на летнiк, збiраюцца ў госцi цi займаюцца хатнiмi справамi ў гэты апошнi выхадны тыдня. Сярод iх апынулася i я, адна з тых шчаслiўчыкаў, для каго гэта нядзеля стала рабочай. I ведаеце, на ўчастку ў маёй роднай школе, дзе сумленна адсядзела за партай дзевяць класаў, ужо на адкрыццi даволi ажыўлена. Большасць з наведвальнiкаў, па ўсiм вiдаць, вызначаецца з выбарам непасрэдна перад уваходам на ўчастак. Хтосьцi ацэньвае па фотаздымку, нехта ўчытваецца ў бiяграфiю, куды менш выбаршчыкаў абмяркоўваюць выступленнi кандыдата ў эфiры. Нейкай забаўляльнай праграмы — танцоўшчыкаў цi музыкантаў, якiх потым убачыла на iншых участках горада — у школе не застала, затое ўпэўнiлася, што ўчастак для галасавання па-ранейшаму застаецца месцам сустрэч старых знаёмых, былых аднакласнiкаў, настаўнiкаў i вучняў. Калi ж яшчэ ўбачышся, пагутарыш, абмяняешся навiнамi? Згадаеш, як некалi, зусiм яшчэ малымi, з задавальненнем хадзiлi на выбары разам з бацькамi, частавалiся ў буфеце — куды ж без яго, а сёння нехта з тых аднагодкаў на выбарах ужо са сваiмi дзецьмi... 10.00: у цэнтры падзей Пачынае працу iнфармацыйны цэнтр пры ЦВК, дзе акумулююцца самыя гарачыя навiны. Тут акрэдытаваныя 617 прадстаўнiкоў мас-медыя, прычым большасць з iх — замежныя. "Для журналiстаў у iнфармацыйным цэнтры створаныя ўсе ўмовы", — пастаянна паўтаралi арганiзатары. I сапраўды, нават бесправадны доступ у iнтэрнэт (Wi-fi) забяспечылi. Усе паслугi сувязi — платныя (скажам, гадзiна злучэння па Wi-fi, каштуе 1600 рублёў). 11.00: выбаршчыкаў мала, назiральнiкаў — многа Першыя навiны з "франтоў" паведамляе старшыня Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiя Ярмошына: — Ноч перад выбарамi прайшла спакойна. Выбарчыя ўчасткi не былi пашкоджаны, не было таксама i несанкцыянаваных пранiкненняў — усё знаходзiцца ў стане захаванасцi. У 8 гадзiн ранiцы ўчасткi адкрылiся ў штатным рэжыме. Там, дзе былi назiральнiкi, у iх прысутнасцi перад пачаткам галасавання былi апячатаныя скрынi. У Цэнтрвыбаркам паступiлi ўжо звесткi аб тым, колькi беларусаў наведала выбарчыя ўчасткi да 10.00. У галасаваннi на гэту хвiлiну ўзялi ўдзел 29,9 працэнта выбаршчыкаў (а дакладней 3,6 працэнта, бо астатнiя 26,3 працэнта — гэта "датэрмiноўшчыкi", дарэчы, самым запатрабаваным аказалася папярэдняе галасаванне на Вiцебшчыне, а ў сталiцы яно было найменш папулярным). Старшыня ЦВК адзначае, што яўка ў гэтыя ранiшнiя гадзiны нядзелi, натуральна, невялiкая. Пры гэтым яна робiць акцэнт на тым, што павялiчылася колькасць назiральнiкаў: — На гэты момант акрэдытавана i прысутнiчае на выбарчых участках 21 426 нацыянальных назiральнiкаў. 802 з iх прадстаўляюць палiтычныя партыi. Больш за ўсё прадстаўнiкоў Кампартыi Беларусi — 479 чалавек, на другiм месцы — Рэспублiканская партыя працы i справядлiвасцi — 105 чалавек. Назiральнiкаў ад грамадскiх аб’яднанняў — 15 тысяч. Больш за ўсё назiральнiкаў — 5 тысяч — ад БРСМ. Акрамя таго, ёсць 925 мiжнародных назiральнiкаў. Падкрэслiўшы, што сур’ёзных праблем няма, яна ўсё ж прыгадвае "непрыемныя выпадкi": паводле iнфармацыi Цэнтральнай камiсii, у суботу мiжнародныя назiральнiкi на адным з участкаў Бабруйска вырашылi праверыць урну на моц — павалiлi яе на падлогу, сталi штурхаць нагамi, спрабавалi дастаць выбарчыя бюлетэнi. "Усё гэта гаворыць аб тым, што далёка не ўсе назiральнiкi гатовы канструктыўна супрацоўнiчаць i быць аб’ектыўнымi", — каментуе сiтуацыю старшыня Цэнтрвыбаркама. — На жаль, мы атрымалi i iншую iнфармацыю аб тым, што адзiн з мiжнародных назiральнiкаў, якi таксама прадстаўляе мiсiю АБСЕ, даў iнструкцыю дамаўляцца з выбаршчыкамi, каб яны не апускалi бюлетэнi ў скрынi, а прадстаўлялi мiжнароднаму назiральнiку, а ў скрыню апускалi пустыя лiсты паперы. Усё гэта вельмi непрыемна, я спадзяюся, што гэта будуць адзiнкавыя выпадкi, якiя нiяк не паўплываюць на ўзаемаадносiны мiжнародных назiральнiкаў i выбарчых камiсiй. Да слова, гэта датычыцца толькi мiсii АБСЕ, што да мiсii СНД, то нiякiх праблем i спрэчак не ўзнiкае. Астатняя частка назiральнiкаў мiсii АБСЕ таксама працуе ў адпаведнасцi з мiжнароднымi стандартамi, — рэзюмуе Лiдзiя Ярмошына. Расказала яна i пра тэлефонны званок са 106-й выбарчай акругi — "акругi, па якой балатуецца дастаткова вядомая фiгура — спадар Калякiн". Цэнтрвыбаркаму паведамiлi, што мiжнародныя назiральнiкi — зноў жа ад АБСЕ — забiраюць у выбарчых камiсiй спiсы выбаршчыкаў i самi здзяйсняюць зверку i вылiчэннi, колькi выбаршчыкаў прагаласавала. "Хачу яшчэ раз падкрэслiць, што нiчога браць на стале назiральнiк не мае права, ён можа запытацца i атрымаць адказ". Ад МЗС паступiла iнфармацыя аб галасаваннi нашых суайчыннiкаў за мяжой. Самымi нераўнадушнымi да палiтычнага лёсу краiны аказалiся беларусы ў гарадах Нью-Ёрк, Талiн i Бяла-Падляска. Адказваючы на пытаннi журналiстаў, спадарыня Ярмошына адзначае, што конкурс у сярэднiм 2,4 дэпутата на адзiн мандат — i сапраўды невялiкi. "Аднак гэта звязана з самiмi кандыдатамi, — дадае яна. — Тут пытанне не ў iнтарэсе, — я думаю, iнтарэс да выбараў вялiкi — а ў тым, што не кожны кандыдат змог вылучыцца. У нас было зарэгiстравана больш за 400 iнiцыятыўных груп. Тысячу подпiсаў змаглi сабраць i прадаставiць у Цэнтральную камiсiю толькi 360 груп, 80 кандыдатам адмоўлена ў рэгiстрацыi, частка знялася добраахвотна, прычым перш за ўсё кандыдаты ад апазiцыйных палiтычных партый. У знак пратэсту супраць таго, што ва ўчастковыя выбарчыя камiсii ўвайшло мала iх прадстаўнiкоў. Аднак неаб’ектыўная лiчба — ёсць акругi, дзе 7 чалавек на месца, а ёсць i ўвогуле безальтэрнатыўныя акругi. Разбежка вялiкая, таму ўсярэднена цяжка аб нечым казаць". Не ўтрымлiваюцца журналiсты i ад пытанняў пра датэрмiновае галасаванне: 26,3 працэнта галасоў, аддадзеных за кандыдатаў яшчэ да пачатку выбараў, — гэта не жарт. Як каментуюць сiтуацыю ў ЦВК? — Мы не лiчым гэта высокiм працэнтам, — адзначае старшыня Цэнтральнай камiсii, — на прэзiдэнцкiх выбарах датэрмiнова прагаласавала больш як 30 працэнтаў выбаршчыкаў. Гэта звыклая форма галасавання, якая карыстаецца вялiкiм попытам у Рэспублiцы Беларусь. Прычым сярод тых грамадзян, якiх нiчога не вымушае галасаваць датэрмiнова — яны могуць зрабiць гэта i сёння. Вельмi актыўныя i любяць гэты працэс галасавання пенсiянеры. Напрыклад, мая 90-гадовая мама прыйшла i прагаласавала датэрмiнова, проста таму што яна баiцца, што ў натоўпе яе ў гэты дзень выбараў проста заштурхаюць. Проста да гэтай формы галасавання насельнiцтва прызвычаiлася. Пытанне не ў тым, мала цi многа выбаршчыкаў прагаласавала датэрмiнова. Пытанне ў тым, каб гэта было свабодна. Доказаў таго, што гэта было несвабодна — выбаршчыкаў нехта прымушаў галасаваць датэрмiнова — няма. Ну i "камень перашкоды" — слабая прадстаўленасць апазiцыйных палiтычных сiлаў ва ўчастковых камiсiях: — Давайце не будзем забывацца, што 83 працэнты выбаршчыкаў давяраюць ЦВК, а ўчастковым камiсiям — i таго больш, — iнфармуе Л. Ярмошына. — Гэта з-за таго, што ў нас у камiсii ўваходзяць найбольш аўтарытэтныя людзi. Часта тыя прадстаўнiкi, якiх накiроўвалi палiтычныя партыi, не адпавядалi гэтым патрабаванням. Па сваiм маральным аблiччы, наяўнасцi адмiнiстрацыйных спагнанняў, многiя з iх з’яўлялiся беспрацоўнымi, часцяком накiроўвалiся тыя асобы, якiя ўжо не пражываюць на тэрыторыi Беларусi... Тут няма сiстэмы, быў iндывiдуальны падыход у кожным выпадку. Гэта працоўны калектыў, i там павiнны знаходзiцца людзi, якiя могуць гарманiчна спалучацца адзiн з адным. 15.00: самыя палiтычна актыўныя — вiцябчане У нашым штабе — звесткi аб маштабах галасавання на 14 гадзiн. Прагаласавала ўжо больш як 50 працэнтаў выбаршчыкаў па краiне. I зноў жа ў парадку змяншэння, актыўнасць выбаршчыкаў па абласцях выглядае так: Вiцебская вобласць — 60,7 працэнта, Гомельшчына — 53,2, Магiлёўшчына — 52,7, Мiншчына — 51,1, Гродзеншчына — 49,5, Брэстчына — 47,4. У сталiцы па-ранейшаму найменшая электаральная актыўнасць — 40,7 працэнта... — Скончыліся галасаванне i нават падлiк галасоў амаль на ўсiх закрытых выбарчых участках — у бальнiцах, вайсковых часцях, — iнфармуе старшыня Цэнтрвыбаркама. — На частцы ўчасткаў былi мiжнародныя назiральнiкi. Скаргаў, паводле слоў Лiдзii Ярмошынай, у Цэнтральную камiсiю паступае вельмi нязначная колькасць, i далёка не ўсе яны прытым звязаныя з працэдурай галасавання. Тым не менш два такiя паведамленнi ад АГП былi. У першым выпадку скардзiлiся на тое, што быў укiнуты бюлетэнь — гэта iнфармацыя праверана i абвергнута МУС. У другiм назiральнiк сцвярджае, што урна для галасавання была ўскрыта. Да такой высновы ён прыйшоў, параўнаўшы два зробленыя iм фотаздымкi, на якiх адбiткi пячацi на скрынi адрознiваюцца. — Усё гэта на ўзроўнi здагадак, — каментуе сiтуацыю Л. Ярмошына. — Тым больш, што ён (заяўнiк. — Аўт.) не эксперт-крымiналiст, каб рабiць заключэннi па фотаздымках, зробленых мабiльным тэлефонам. Мы ўвогуле не ведаем, калi яны былi зробленыя. Дарэчы былi пытаннi i аб тым, якiм чынам абароненыя бюлетэнi. Высветлiлася, што адзiны прыём супраць "лому" — подпiсы двух членаў участковай выбарчай камiсii. 17.00: Без незаконнай агiтацыi У iнфармацыйным цэнтры — назiральнiкi ад Парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii. Яны, дарэчы, пасля выбараў падрыхтуюць свой вынiковы дакумент, аўтаномны ад iншых мiсiй. А пакуль жа знаёмяць аўдыторыю з уражаннямi ад ходу выбарчай кампанii. Анатоль Локаць, член Камiтэта Дзяржаўнай Думы па пытаннях мясцовага самакiравання, член Падлiковай камiсii Дзяржаўнай Думы, член Камiсii Парламенцкага сходу па эканамiчнай палiтыцы: — Мяркую, я выкажу агульную пазiцыю нашай мiсii, падзякаваўшы беларускi бок за ўмовы, створаныя для нашай работы. Любыя прапановы адносна сустрэч, выбараў акруг, забеспячэння транспартам — усё гэта было прадастаўлена. Акрамя таго, я адзначыў бы чатыры асаблiвасцi сёлетнiх выбараў. Па-першае, мабыць, гэта традыцыйна для вас, аднак гэта важная асаблiвасць — высокая актыўнасць выбаршчыкаў. Па-другое, добразычлiвае i ўважлiвае стаўленне да выбаршчыкаў на ўчастках, былi забяспечаны ўсе ўмовы для галасавання. Кожнаму выбаршчыку была прадастаўлена магчымасць азнаёмiцца з iнфармацыяй, атрымаць бюлетэнь, тайна прагаласаваць, апусцiць бюлетэнь у урну. Усе назiральнiкi, а iх было даволi шмат, мелi магчымасць працаваць. Гэта калегi з мiсii СНД, АБСЕ, прадстаўнiкi палiтычных партый, грамадскiх аб’яднанняў. Па-трэцяе, няма ўласцiвых Расii канфлiктаў падчас выбарчага працэсу. Мы не адзначылi нiводнага выпадку незаконнай агiтацыi сёння, у дзень галасавання. У Расii мы, на жаль, часта з гэтым сутыкаемся. Па-чацвёртае, мы спецыяльна звярталiся да нашых калег, да ўсiх назiральнiкаў, у тым лiку i да калег з АБСЕ, каб высветлiць, якiя парушэннi адзначаныя iмi, кiдаюцца ў вочы на ўчастках падчас галасавання. Падкрэслю, ва ўсiх склалася аднолькавае меркаванне, што iстотных заўваг, парушэнняў мы для сябе не адзначылi. Анатоль Локаць робiць акцэнт на тым, што выбары iдуць у поўнай адпаведнасцi з беларускiм заканадаўствам. "Я лiчу, што гэтыя выбары — яшчэ адзiн крок Беларусi да развiцця палiтычнай сiстэмы, паколькi больш як 30 працэнтаў кандыдатаў сёння — гэта прадстаўнiкi палiтычных партый", — рэзюмаваў ён. 22.00: бюлетэнь за цешчу Дзве гадзiны таму выбары завершаныя, ужо iдзе падлiк галасоў. Пакуль можна меркаваць толькi аб электаральнай актыўнасцi. — Яўка выбаршчыкаў аказалася дастаткова высокай для парламенцкiх выбараў i склала 75,3 працэнта, — паведамляе Лiдзiя Ярмошына. Самымi палiтызаванымi аказалiся жыхары Вiцебшчыны — 86,8 працэнта выбаршчыкаў з’явiлiся на ўчасткi. Далей рэйтынг грамадзянскай свядомасцi выкрышталiзаваўся такiм чынам: Гомельская вобласць — 78,7, Гродзенская — 78,5, Мiнская — 78,4, Магiлёўская — 76,8, Брэсцкая — 70,7. Найменш актыўны ўдзел узялi ў выбарах мiнчане — 61,8 працэнта выбаршчыкаў. Ва ўсiх выбарчых акругах выбары адбылiся — прыйшла дастатковая колькасць выбаршчыкаў. Аднак пэўная амплiтуда ўсё ж ёсць. Менш за ўсё наведвальнiкаў было ў сталiчных акругах Свiслацкая 94 i Шабаноўская 91 (57 i 58,6 працэнта выбаршчыкаў адпаведна), а таксама ў Барысаўскай гарадской акрузе — 58,7 працэнта. А вось Вiцебская сельская акруга, Палеская акруга № 43 i Любанская акруга, наадварот "далi жару": 94 працэнты, 94,5 i 93,9 працэнта выбаршчыкаў адпаведна. За асноўны дзень выбараў у Цэнтральную камiсiю, як высветлiлася, паступiлi 22 пiсьмовыя скаргi. З iх, паводле слоў Лідзii Ярмошынай, толькi восем звязаныя з галасаваннем. Чатыры — адносяцца да акрэдытацыi назiральнiкаў, яшчэ па дзве — да правядзення перадвыбарнай агiтацыi i датэрмiновага галасавання, растлумачэння выбарчага заканадаўства i адна — адносна работы выбарчых камiсiй. Дзве скаргi наогул не былi звязаныя з падрыхтоўкай i правядзеннем выбараў. — Званкоў было больш, — дзелiцца ўражаннямi старшыня ЦВК. — Мы разбiралiся з iмi ў вуснай форме, усе яны разгледжаны сёння. Толькi сем з iх звязаныя з выбарамi. Пры гэтым скарга кандыдата Навасяда i яго давераных асобаў (iншыя скаргi па адной акрузе — Свiслацкай) праверана з выездам на месца. Яна датычылася расстаноўкi урнаў для галасавання, i менавiта на гэтым участку быў зафiксаваны факт, калi аднаму выбаршчыку нiбыта выдалi бюлетэнь i за цешчу. Па гэтай скарзе разбiралiся асабiста мы, таму што гэта ў горадзе Мiнску. У астатнiх населеных пунктах па нашай просьбе высвятленнем спрэчных пытанняў займаюцца акруговыя выбарчыя камiсii. Пакуль што гаварыць аб сур’ёзных скаргах не даводзiцца — такiх у Цэнтральную камiсiю за дзень выбараў не паступiла. Яна ў чарговы раз нагадвае: назiральнiкi маюць права прысутнiчаць пры падлiку галасоў, i званкоў аб тым, што кагосьцi не дапусцiлi да гэтага працэсу, у Цэнтральную камiсiю на паступала. 01.30: Апазiцыi — нуль Самыя першыя звесткi аб вынiках выбараў сталi вядомымi яшчэ ўначы. Зранку яны дапоўнiлiся. Што мы, такiм чынам, маем? Яўка выбаршчыкаў аказалася нiжэйшая за прыведзеную ў вынiках сацапытання, аднак вышэйшая за тую, што прагназаваў Цэнтрвыбаркам. Лiдзiя Ярмошына выказала меркаванне, што на яўку выбаршчыкаў адмоўна паўплывала зняцце кандыдатаў у дэпутаты напярэдаднi выбараў. Асаблiва там, дзе ўтварылiся безальтэрнатыўныя акругi. Своеасаблiвым тэстам яна назвала звесткі па галасаваннi за мяжой. Маўляў, хочаш нешта праверыць — паглядзi на невялiкi ўчастак. Там у выбарах узялi ўдзел 70,8 працэнта нашых суайчыннiкаў. Старшыня ЦВК зрабiла акцэнт на тым, што выбары прайшлi спакойна, скаргаў i прэтэнзiй наконт iх вынiкаў пакуль не паступала. — Выбарчая кампанiя прайшла ў адпаведнасцi з законам, — канстатавала Лiдзiя Ярмошына. — Парушэнняў, якiя маглi б паўплываць на ход выбараў, не ўстаноўлена. Прадстаўнiкоў палiтычных партый сярод кандыдатаў — 81 (30 працэнтаў ад агульнай колькасцi прэтэндэнтаў), прычым 56 з iх — ад апазiцыйных палiтычных сiлаў. Iх прадстаўленасць у новым парламенце — нуль. Пры гэтым старшыня Цэнтральнай камiсii падкрэслiла, што рознiца ў колькасцi галасоў памiж лiдарамi галасавання i прадстаўнiкамi апазiцыi вельмi iстотная. На думку Лiдзii Ярмошынай, справа не ў слабай агiтацыi, прычына ў другiм. Як адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама, хоць выбаршчык i любiць пакрытыкаваць уладу, аднак да апазiцыi ён ставiцца яшчэ больш насцярожана: "Выбаршчык баiцца страцiць тое, што мае". I дадала, што выбаршчык не жадае рэзка змяняць сваё жыццё. Асцерагаецца, што калi прыйдуць людзi, якiя адносяцца да апазiцыi, такiя змены адбудуцца. А гэта, магчыма, парушыць яго камфортнае, спакойнае iснаванне. Усё гэта, на думку старшынi ЦВК, i прывяло да такога вынiку выбараў. Яна таксама адзначыла, што "апазiцыйнасць напярэдаднi выбараў у Рэспублiцы Беларусь стала нямоднай, i некаторыя кандыдаты выходзiлi з партыi, каб у выбарчых бюлетэнях не стаяла спасылка на партыйнасць. Таму казаць, што гэта быў сцяг, i пад iм горда iшлi ў парламент, не даводзiцца". Адказваючы на пытанне журналiстаў аб магчымым уплыве вынiкаў галасавання на заключэнне мiсii БДIПЧ АБСЕ, старшыня Цэнтрвыбаркама адзначыла: "Я думаю, што для АБСЕ галоўным чынам мае значэнне працэс выбараў, як яны прайшлi — свабодна, адкрыта, справядлiва. А вынiк выбараў, прынамсi для сур’ёзных i аб’ектыўных наглядальнiкаў, не павiнен мець значэння. Калi гэта мае значэнне, значыць, мiсiя мае не назiральную, а палiтычную мэту". Сярод новых дэпутатаў ёсць 31 прадстаўнiк трэцяга склiкання. А яшчэ тром дзеючым дэпутатам, якiя балатавалiся, — Вользе Абрамавай, Вiктару Кучынскаму (у яго акрузе, дарэчы, народны абраннiк змянiўся ўпершыню за 15 гадоў) i Аляксандру Гудкову — не хапiла галасоў выбаршчыкаў. Iстотная доля ў новым складзе i кiраўнiцтва выканкамаў розных узроўняў. Членаў палiтычных партый — 24. Большасць народных прадстаўнiкоў — ужо ў шаноўным узросце. Новы парламент прыступiць да работы не пазней за 25 кастрычнiка. Прычым склiкаць яго i праводзiць пасяджэнне да выбрання старшынi ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй будзе менавiта ЦВК. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Правамоцны парламент абраны ў поўным складзе. Самыя адказныя грамадзяне, каб не адкладваць у доўгую скрыню, галасуюць зранку. І з пачуццём выкананага
|
|