Назіральная мiсiя СНД: несумненная легiтымнасць
Назіральная мiсiя СНД: несумненная легiтымнасць
Вынiковы дакумент ужо гатовы. Высновамi, да якiх прыйшлi назiральнiкi, падчас сустрэчы з журналiстамi падзялiўся кiраўнiк мiсii, старшыня Выканаўчага камiтэта — Выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Ён паведамiў, што ў рабоце на парламенцкiх выбарах у Беларусi было задзейнiчана 410 назiральнiкаў, у тым лiку 40 — на доўгатэрмiновай аснове. Як заўважыў кiраўнiк мiсii, назiральнiкi ад СНД наведалi 3327 выбарчых участкаў ва ўсiх 110 выбарчых акругах. — Мы адзначаем, што ў Беларусi былi створаны неабходныя прававыя i арганiзацыйна-тэхнiчныя ўмовы для назiрання як за падрыхтоўкай да выбараў, так i за працэсам галасавання. Назiральнiкi ад СНД мелi магчымасць свабодна знаёмiцца з работай выбарчых камiсiй усiх узроўняў i атрымлiвалi ад iх неабходную iнфармацыю. Мiсiя, безумоўна, пазiтыўна ацэньвае той факт, што ў Беларусi пачатыя працэдуры па далучэннi да прынятай у рамках СНД Канвенцыi аб стандартах дэмакратычных выбараў. Назiральнiкi адзначылi, што для ўсiх прэтэндэнтаў былi створаныя роўныя ўмовы, у тым лiку i роўны доступ да СМІ. Выяўленыя мiсiяй недахопы, як заўважыў Сяргей Лебедзеў, насiлi пераважна чыста тэхнiчны, арганiзацыйны характар, i нi ў якiм разе не ўплывалi нейкiм чынам на свабоду волевыяўлення грамадзян. Ён дадаткова адзначыў, што ў шэрагу выбарчых акруг выкарыстоўвалiся празрыстыя урны. — Паводле меркавання нашых назiральнiкаў, галасаванне праходзiла ў адпаведнасцi з нормамi выбарчага заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i агульнапрызнанымi мiжнароднымi нормамi правядзення дэмакратычных выбараў. Ён падкрэслiў таксама, што члены мiсii назiралi за працэсам падлiку галасоў: — Паводле ацэнак нашых назiральнiкаў, на тых участках, дзе яны прысутнiчалi, была адзначана празрыстасць гэтай працэдуры. Мне прыемна канстатаваць, што спадарыня Ан-Мары Лiзэн таксама прызнала працэдуру падлiку галасоў там, дзе яна назiрала за гэтым, нармальнай, аб’ектыўнай, якая не выклiкае нiякiх заўваг. Мiсiя прыйшла да высновы, што выбары былi праведзеныя на высокiм арганiзацыйным узроўнi, у адпаведнасцi з дзеючым у краiне заканадаўствам i агульнапрынятымi мiжнароднымi нормамi правядзення дэмакратычных выбараў. Яна прызнае iх свабоднымi, адкрытымi, галоснымi i канстатуе, што гэтыя выбары з’явiлiся важным фактарам далейшай дэмакратызацыi грамадскага жыцця ў Беларусi. — Мiсiя СНД не выявiла фактаў, што ставяць пад сумненне легiтымнасць i дэмакратычнасць выбараў, якiя адбылiся, — рэзюмаваў Сяргей Лебедзеў. Адказваючы на пытанне журналiстаў аб адсутнасцi апазiцыi ў новым парламенце, Сяргей Лебедзеў падкрэслiў, што расчараваны гэтым фактам. А дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзiн дадаў, што беларуская апазiцыя не прапануе нiчога канструктыўнага. "На жаль, гэта праўда, сам вёў перамовы з вашымi апазiцыянерамi". А iстотную колькасць прадстаўнiкоў вертыкалi ўлады ў парламенце Сяргей Лебедзеў назваў натуральным працэсам, а таксама выказаў меркаванне, што такiя члены парламента "будуць больш граматна i, мабыць, больш умела выкарыстоўваць падчас дэпутацтва той вопыт, якi яны набылi на дзяржаўнай службе". Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынiковы дакумент ужо гатовы. Высновамi, да якiх прыйшлi назiральнiкi, падчас сустрэчы з журналiстамi падзялiўся кiраўнiк мiсii, старшыня Выканаўчага |
|