Транспарту на маршрутах пабольшае
Транспарту на маршрутах пабольшае
З 1 кастрычнiка ў работу сталiчнага камунальнага пасажырскага транспарту будзе ўнесены шэраг змяненняў. У прыватнасцi, змяняецца траса аўтобуснага маршрута № 17 "Сухарава-6 — ДС Кунцаўшчына" з рухам па вулiцах Панчанкi, Акадэмiка Фёдарава, Шаранговiча, Лабанка, Мазурава, Кунцаўшчына. Адначасова, паводле iнфармацыi КУП "Мiнсктранс", на маршруце будзе павялiчана колькасць рухомага саставу. Яго таксама стане больш на аўтобусным маршруце № 42 "ДС Кунцаўшчына — Сухарава-6" i тралейбуснага маршрута № 48 "ДС Сухарава — ДС Кунцаўшчына". А вось работа аўтобусных маршрутаў № 118 "Сухарава-6 — ДС Кунцаўшчына" i № 151 "ДС Уручча-4 — вул. Рагачоўская" з 1 кастрычнiка будзе адменена. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 кастрычнiка ў работу сталiчнага камунальнага пасажырскага транспарту будзе ўнесены шэраг змяненняў. |
|