21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Два гады на развітанне з чэргамi

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Два гады на развітанне з чэргамi

Колькасць пенсiянераў i iнвалiдаў, якiя атрымлiваюць сацыяльныя паслугi дома, дасягнула амаль 80 тысяч чалавек. Але не сакрэт: "хатнi варыянт" дапамогi падыходзiць далёка не кожнаму i не заўсёды. Сёння ў традыцыйных дамах-iнтэрнатах стала пражывае 16,8 тысячы грамадзян краiны, і гэты паказчык паступова ўзрастае.

У аўтсайдарах — сталiца

Як канстатуюць у Мiнiстэрстве працы i сацабароны, на сёння цалкам лiквiдавана чарга на змяшчэнне ў "звычайныя" дамы-iнтэрнаты для ветэранаў i iнвалiдаў. Іншая справа — спецыялiзаваныя ўстановы для псiханеўралагiчных хворых. Сёння агульная чарга людзей, якiм з-за дрэннага здароўя неабходныя асаблiвыя ўмовы пражывання, складае каля 800 чалавек. Пры гэтым найбольш вострай праблема "недахопу плошчаў" ужо традыцыйна застаецца ў сталiцы.

— Каб зняць усе пытаннi з улiкам як выхаду на санiтарныя нормы пражывання ў 7 квадратных метраў на чалавека, так i магчымага павелiчэння патрэбы, у Мiнску неабходна мець прынамсi 1000 дадатковых iнтэрнатных месцаў, — кажа начальнiк упраўлення стацыянарных устаноў, iнвестыцый i капiтальнага будаўнiцтва Марыя Гарбацэвiч. — Так, на сёння сталiца прадставiла свае прапановы па пашырэннi сеткi сацыяльных устаноў, пакуль гаворка iдзе аб стварэннi 4 новых аб’ектаў. Пры гэтым галоўная задача тут застаецца ранейшай — ва ўсiх без выключэння рэгiёнах Беларусi чэргi ў дамы-iнтэрнаты павiнны знiкнуць да канца 2010 года.

Хто i калi заплацiць грошы?

Вялiкiя праблемы са здароўем або паважны ўзрост пры адсутнасцi блiзкiх працаздольных сваякоў — галоўныя ўмовы для пражывання ў iнтэрнаце бясплатна. Iншыя могуць атрымаць месца... за грошы. Такiя прыклады ўжо ёсць, у прыватнасцi, у Рэспублiканскiм iнтэрнаце ветэранаў вайны i працы налiчваецца больш за два дзясяткi "платнiкаў". Поўны кошт складае 744 тыс. рублёў, штомесяц гэта сума iндэксуецца на 0,5 працэнта. Што ж да крынiц аплаты, то iх дзве — пенсiя плюс сродкi дзяцей.

Варта заўважыць, што аплата дзяцей за пражыванне бацькоў у дамах iнтэрнатах актыўна выкарыстоўваецца амаль ва ўсiм свеце, дзе-нiдзе гэта нават з’яўляецца своеасаблiвым бiзнэсам. Аднак для таго, каб такая практыка атрымала пашырэнне ў Беларусi, адной прапановы недастаткова. Неабходны належныя ўмовы. За апошнiя гады ў беларускiх iнтэрнатах адбылiся рамонты, на крайнi выпадак тут устаноўленыя аўтаматычныя пажарныя сiгналiзацыi i апавяшчальнiкi, многiя сацыяльныя ўстановы "выйшлi" на санiтарныя нормы па плошчы — 7 квадратных метраў на чалавека. Плюс да таго, у большасцi рэгiёнаў знiклi некалi хранiчныя цяжкасцi з забеспячэннем адзеннем i абуткам. Праўда, на думку мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiра Патупчыка, гэтага ўжо недастаткова — жыхары iнтэрнатаў павiнны мець не толькi неабходную колькасць рэчаў, але i магчымасць апранацца сучасна.

Стаўка на сваё

Тым часам галоўная тэма на сёння — падрыхтоўка iнтэрнатаў да зiмы. Яна практычна закончылася, у сацыяльных установах заменены састарэлыя камунiкацыi, створаныя неабходныя запасы палiва. Пытанне застаецца з адным — коштам апошняга. У прыватнасцi, пакуль у трох дамах-iнтэрнатах на Гомельшчыне i ў Мiнску, а таксама санаторыi для iнвалiдаў "Вяжуцi" працягваюць выкарыстоўваць дарагое пячное бытавое палiва. Таму, зазначыла Марыя Гарбацэвiч, кацельнi гэтых устаноў неабходна перавесцi на больш танныя газ i мясцовыя крынiцы ацяплення — чакаецца, што такi пераход павiнен адбыцца да канца 2010 года.

Сяргей ГРЫБ.

Мiнскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць пенсiянераў i iнвалiдаў, якiя атрымлiваюць сацыяльныя паслугi дома, дасягнула амаль 80 тысяч чалавек. Але не сакрэт: "хатнi варыянт&quo
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика