21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выбар Магілёўшчыны

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выбар Магілёўшчыны

Парламенцкiя выбары 28 верасня адбылiся на ўсiх 839 участках 13 акругаў Магiлёўскай вобласцi, усе дэпутаты выбраны ў першым туры галасавання.

На выбарчым участку № 55 горада Магiлёва налiчваецца каля 1,5 тысячы выбаршчыкаў. У нядзелю ранiцай пры адкрыццi ўчастка на iм прысутнiчалi чатыры назiральнiкi з розных арганiзацый. Нiякiх заўваг яны не выказвалi.

— Выбаршчыкi, як правiла, падыходзяць да iнфармацыйнага стэнда, дзе знаходзяцца анкеты пяцi кандыдатаў у дэпутаты. І толькi потым бяруць бюлетэнi, — пракаментавала ход галасавання старшыня ўчастковай выбарчай камiсii Алена Белiсава. — Людзi адзначаюць, што сёлета кандыдаты ў дэпутаты не вельмi актыўна прапагандавалi свае праграмы, паскупiлiся на сустрэчы з выбаршчыкамi, дадатковую iнфармацыю аб сабе.

На ўчастку № 42 размешчана шмат студэнцкiх iнтэрнатаў. Маладыя людзi, якiя на выхадныя днi ездзiлi з Магiлёва дадому, актыўна скарысталiся сваiм правам датэрмiновага галасавання.

— У час датэрмiновых выбараў i ў асноўны дзень галасавання наш участак наведалi мiжнародныя назiральнiкi Парламенцкай Асамблеi АБСЕ, СНД, парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii, i нiхто не выказаў заўваг. Наадварот: на словах падзякавалi за дакладную i спакойную арганiзацыю выбараў, — заявiла старшыня камiсii Юлiя Патыка.

На кожнай з выбарчых акруг вобласцi грамадзянам давялося выбiраць дэпутата парламента з некалькiх кандыдатаў. Па аператыўных даных, яўка склала 76,8 працэнта выбаршчыкаў.

Згодна з папярэдняй iнфармацыяй, Магiлёўскую вобласць у Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу прадставяць: намеснiк галоўнага ўрача Бабруйскай цэнтральнай бальнiцы Алена Шамаль, галоўны iнжынер завода масавых шын ААТ "Белшына" Уладзiмiр Карпяк, намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Анатоль Глаз, начальнiк аддзела па iдэалагiчнай рабоце дзяржаўнай установы матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Тамара Белкiна. А таксама начальнiк аддзела па мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы ААТ "Магiлёўхiмвалакно" Уладзiмiр Васiленка, начальнiк упраўлення па iдэалагiчнай рабоце i рабоце з персаналам ААТ "Магiлёўхiмвалакно" Яўген Мельнiкаў, намеснiк старшынi Магiлёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Iсачэнка, старшыня Магiлёўскага райвыканкама Аляксандр Разганаў, старшыня Клiчаўскага райвыканкама Сяргей Крыжэвiч, старшыня Шклоўскага райвыканкама Валерый Iваноў, дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Таццяна Асмалоўская, Алег Сакадынец, Аляксандр Юшкевiч.

Алена КАЗЛОВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парламенцкiя выбары 28 верасня адбылiся на ўсiх 839 участках 13 акругаў Магiлёўскай вобласцi, усе дэпутаты выбраны ў першым туры галасавання. На вы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика