21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аперацыя па выратаваннi лася праведзена ў Рагачоўскiм раёне

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аперацыя па выратаваннi лася праведзена ў Рагачоўскiм раёне

35-гадовая намеснiк дырэктара аднаго са сталiчных прыватных гандлёва-вытворчых прадпрыемстваў паабяцала сваю дапамогу iншай мiнчанцы ў вырашэннi "далiкатнага" жыллёвага пытання.

Вядучы кансультант таварыства з абмежаванай адказнасцю ўручыла падазронай 100 тысяч долараў ЗША, якiя апошняя бралася перадаць iншай адказнай асобе: маўляў, за гэтую суму можна будзе станоўча вырашыць пытанне наконт заключэння дагавора долевага будаўнiцтва кватэр у Мiнску. У дачыненнi да "памагатай" узбуджана крымiнальная справа.

Ігар ГРЫШЫН.

"Замiнiраваў" аэрапорты

У Мiнску ў мiнулую суботу невядомы патэлефанаваў па "106" у цэнтральнае агенцтва авiяцыйных зносiнаў i паведамiў, што ў аэрапорце знаходзiцца выбуховае прыстасаванне.

У гэтым выпадку праваахоўнiкам давялося праводзiць прадугледжаны комплекс мерапрыемстваў у двух аэрапортах — на тэрыторыях РУП "Нацыянальны аэрапорт "Мiнск" i Аэрапорт "Мiнск-1": iнфармацыя "бамбiста" не пацвердзiлася. А вось асобу "жартаўнiка" ўстанавiць удалося: як высветлiлася, такiм чынам "забаўляўся" 9-гадовы вучань 3-га класа адной з мiнскiх школ.

Дзмiтрый СТАНКОВIЧ.

Зладзей забраў $18 250

Пасля таго, як у кватэры 46-гадовай мiнчанкi пагасцяваў невядомы, у жанчыны знiклi 18 250 долараў ЗША.

Здарэнне адбылося каля а поўдня ў кватэры аднаго з дамоў па завулку Каржанеўскага, дзе пражывае пацярпелая. Незнаёмцу, якога так неабачлiва ўпусцiла ў жыллё гаспадыня, удалося адшукаць схованку i завалодаць вялiкай сумай грошай. Праваахоўнiкi цяпер вядуць яго пошук.

Iгар ГРЫШЫН.

Аперацыя па выратаваннi лася праведзена ў Рагачоўскiм раёне

Як расказаў мясцовы жыхар Юрый Немязанскi, лясны прыгажун трапiў у пастку, пастаўленую на кабана ля вёскi Азярышча. Каб вызвалiць лася са стальнога сiла i аказаць яму неабходную медыцынскуцю дапамогу, з горада вызвалi ветэрынара. Ён залячыў рану на назе, пасля чаго жывёлiна паспяхова рэцiравалася ў лес.

В. Аўраменка.

Няўдалая афера

Аддзелам папярэдняга расследавання УУС Мiнаблвыканкама ўзбуджана крымiнальная справа ў дачыненне да 45-гадовай былой адказнай асобы Магiлёўскага фiлiяла "БелАЗ" i 47-гадовага непрацуючага магiляўчанiна.

Паводле папярэдняй iнфармацыi, гэтыя дзялкi з мая мiнулага года па май гэтага спрабавалi махлярскiм шляхам завалодаць маёмасцю базы адпачынку "Чайка", што знаходзiцца ў Адэскай вобласцi i належыць прадпрыемству. Мiж iншым, агульны кошт "пiрага", на якi разявiлi рот падазроныя, ацэньваецца ў 397 тысяч долараў ЗША.

Iгар ГРЫШЫН.

Рухомага саставу на маршрутах пабольшае

З 1 кастрычнiка ў работу сталiчнага камунальнага пасажырскага транспарту будзе ўнесены шэраг змяненняў.

У прыватнасцi, змяняецца траса аўтобуснага маршрута № 17 "Сухарава-6 — ДС Кунцаўшчына" з рухам па вулiцах Панчанкi, Акадэмiка Фёдарава, Шаранговiча, Лабанка, Мазурава, Кунцаўшчына. Адначасова, паводле iнфармацыi КУП "Мiнсктранс", на маршруце будзе павялiчана колькасць рухомага саставу. Яго таксама стане больш на аўтобусным маршруце № 42 "ДС Кунцаўшчына — Сухарава-6" i тралейбуснага маршрута № 48 "ДС Сухарава — ДС Кунцаўшчына". А вось работа аўтобусных маршрутаў № 118 "Сухарава-6 — ДС Кунцаўшчына" i № 151 "ДС Уручча-4 — вул. Рагачоўская" з 1 кастрычнiка будзе адменена.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Не ўзгаднiлi свае дзеяннi i...

I чалавек загiнуў на месцы. А здарылася гэта ў Глушкевiчах на шчэбеневым камбiнаце. Там, як патлумачыў нам начальнiк Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Вячаслаў Ганчароў, двое рабочых праводзiлi рамонт абсталявання. Адзiн з iх уключыў яго, калi другi яшчэ быў заняты працай. У вынiку — трагедыя.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як расказаў мясцовы жыхар Юрый Немязанскi, лясны прыгажун трапiў у пастку, пастаўленую на кабана ля вёскi Азярышча. Каб вызвалiць лася са стальнога сi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика