Самы даступны элiксiр бессмяротнасцi
Самы даступны элiксiр бессмяротнасцi
Кiтайцам прыпiсваюць прымаўку, паводле якой сапраўдным элiксiрам бессмяротнасцi можна лiчыць... сем кубкаў чаю штодня. У лiсцях чайнага дрэва ўтрымлiваецца звыш 300 розных карысных рэчываў. Любiмы многiмi напой павышае гемаглабiн, актывiзуе работу печанi, селязёнкi, узбагачае арганiзм вiтамiнам С, выводзiць з яго таксiны. Вельмi моцны i салодкi свежы чай з малаком дапамагае пры атручэннях алкаголем, лекавымi прэпаратамi, а проста салодкi чай можа выратаваць пры галаўных болях напружання. Ахалоджаны настой сумесi зялёнага i чорнага чаю з дабаўленнем невялiкай колькасцi вiнаграднага сухога вiна (1 чайная лыжка на 1 шклянку) — сродак ад кан’юнктывiту. Расцёрты ў парашок сухi чай дапамагае пры лячэннi апёкаў. Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiтайцам прыпiсваюць прымаўку, паводле якой сапраўдным элiксiрам бессмяротнасцi можна лiчыць... сем кубкаў чаю штодня. |
|