Не так крыўдна было б, калі б грошы i час патрацiла, але справу зрабiла,
Не так крыўдна было б, калі б грошы i час патрацiла, але справу зрабiла,
пад такiм загалоўкам напрыканцы лiпеня быў змешчаны лiст Алены Бенядзiктаўны Катлярэнка з в. Васiльеўка Добрушсканга раёна. У iм жанчына досыць падрабязна пiсала пра тое, як праз шэсць месяцаў пасля смерцi мужа стала хадзiць i ездзiць па iнстанцыях, збiраць даведкi — пераафармляць (на сваё iмя) дом. Працэс гэты, паводле слоў заяўнiцы, яна распачала напрыканцы мiнулага года (прынамсi "Ведамасць тэхнiчных характарыстык" атрымала 6 снежня), але пашпарт на дом, як паведамляла жанчына, ёй не выдалi i ў лiпенi... Што, зразумела ж, крыўдна... Асаблiва калi з далёка не багатырскiм здароўем, у сталым веку, не адзiн i не два разы на грамадскiм транспарце з’ездзiць з Васiльеўкi ў Добруш. I калi заплацiць са сваёй калгаснай пенсii каля 400 тысяч рублёў за розныя зразумелыя i не вельмi паперы. Горш за тое, калi ў адной з iх (у той жа "Ведамасцi тэхнiчных характарыстык") прачытаць, што дом быў пабудаваны ў 1990 годзе (калi сям’я прапiсана з красавiка 1988-га...), хлевушкi — у 1995-м, калi нябожчык-муж згарусцiў iх адразу ж пасля засялення... "Умяне нiчога не пыталi, што хацелi, тое i пiсалi", — паведамляла заяўнiца ў сваiм лiсце ў рэдакцыю. Адказ на пытанне, як (i цi...) магчыма такое, рэдакцыя спадзявалася атрымаць з Добрушскага райвыканкама, куды гэты матэрыял i быў дасланы з надзеяй на кампетэнтны адказ. Аднак спачатку i досыць аператыўна ён прыйшоў з iншай iнстанцыi. Цытуем (з-за немагчымасцi перакладу) на мове арыгiнала: "Добрушским бюро Гомельского межгородского филиала РУП "Гомельское агентство по государственной регистрации и земельному кадастру" рассмотрен материал Котляренко Е.Б., опубликованный в газете "Звязда" 24.07.2008 года, — пiсала ў рэдакцыю начальнiк узгаданага бюро сп. Лапiцкая. — В результате рассмотрения выявлено, что действия работников бюро правильные (выдзелена рэд.) и соответствуют требаваниям Инструкции о порядке проведения технической инвентаризации и проверки характеристик капитальных строений (зданий, сооружений) незавершенных законсервированных капитальных строений, изолированных помещений", утвержденной постановлением Комитета па земельным ресурсам, геодезии и картографии при Совете Министров Республики Беларусь от 28 июля 2004 года № 39 ..." (назва дакумента скарочана, бо сутнасць жа не ў ёй)... Сутнасць (трэба разумець?!) у тым, што: "Техническая инвентаризация жилого дома № 8 (знакi прыпынку захаваныя. — Рэд.), по улице Полевой, в д. Васильевка 12.12.1991 года проводилась (? — Рэд.) заказу правления колхоза им. Гагарина. После приватизации жилого (?, — Рэд.) согласно Догавору купли от 18.07.1996 года проверка технических характеристик дома производилась только 10.12.2007 года при оформлении наследства после умершего Котляренко Григория Карповича, в ходе которой были выявлены незарегистрированные пастройки. Согласно абъяснительной записке техника бюро Тимошенко Аллы Петровны, производившей проверку характеристик дома, годы строительства пяти незарегистрированных сараев поставлены со слов Котляренко Елены Бенедиктовны. В случаях, если владельцы дома не дают сведений о дате строительства самовольных строений, на которые нет разрешения на строительство, в "Ведомости технических характеристик" в графе "год постройки" т. 4, п. 5 "Характеристика строений", пишется "не устрановлен". Вы што-небудзь зразумелi? Мы, на жаль, таксама... Давялося патэлефанаваць спадарынi Лапiцкай, спытаць, што ж па сутнасцi?.. Святлана Пятроўна папрасiла прабачэння за мякка скажам, неўразуменны дакумент, якi даслала ў рэдакцыю, i сказала, што поўны, афiцыйны адказ рэдакцыя абавязкова атрымае, ён ужо рыхтуецца Гомельскiм мiжгарадскiм фiлiялам... Потым яна сама тэлефанавала ў рэдакцыю, каб папрасiць прабачэння за затрымку i сказаць, што-такi (нарэшце!) пабывала ў вёсцы Васiльеўка, сустрэлася з заяўнiцай i патлумачыла ёй, што трэба зрабiць для таго, каб атрымаць запаветны пашпарт на дом. ...Мяркуючы па ўсiм (хоць прызнавацца ў гэтым i вельмi няёмка), у чытачкi з гэтым дакументам куды большыя праблемы, чым у рэдакцыi... З афiцыйным адказам на крытычнае выступленне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
пад такiм загалоўкам напрыканцы лiпеня быў змешчаны лiст Алены Бенядзiктаўны Катлярэнка з в. Васiльеўка Добрушсканга раёна. У iм жанчына досыць падраб |
|