Беларусь будзе рабiць усё, каб спынiць спробы развалiць сiстэму мiжнароднай бяспекi
Беларусь будзе рабiць усё, каб спынiць спробы развалiць сiстэму мiжнароднай бяспекi
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з мiнiстрам нацыянальнай абароны В’етнама генералам армii Фунг Куанг Тханем. "Мы вымушаны ўмацоўваць Узброеныя Сiлы, i гэта, перш за ўсё, звязана з тым, што дзеяннi блока НАТА вымушаюць нас гэта рабiць", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што, наведваючы В’етнам у красавiку гэтага года, ён быў уражаны вiдавочным прагрэсам у развiццi гэтай краiны з часу яго папярэдняга вiзiту. "Дружба нашых двух народаў заснавана на гiстарычным мiнулым, якое недалёка ад сучаснасцi, — лiчыць Прэзiдэнт. — У тыя часы мы былi разам, таму нядзiўна, што мы займаем адны i тыя ж пазiцыi па ключавых мiжнародных праблемах". Беларусь i В’етнам выступаюць за фармiраванне справядлiвага светапарадку, за прызнанне разнастайнасцi шляхоў прагрэсiўнага развiцця дзяржаў i супраць прымянення сiлы ў вырашэннi спрэчных пытанняў. Краiны актыўна супрацоўнiчаюць у рамках Руху недалучэння. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, для Беларусi важна супрацоўнiцтва з В’етнамам у ваеннай i ваенна-тэхнiчнай сферы з улiкам вялiкага вопыту гэтай краiны ў названай галiне. Прэзiдэнт падкрэслiў, што В’етнам адносiцца да лiку краiн, з якiмi ў Беларусi няма закрытых тэм. Мiнiстр нацыянальнай абароны В’етнама ў сваю чаргу заявiў, што в’етнамскi народ высока цэнiць мужнасць беларускага народа, якi выстаяў у гады Вялiкай Айчыннай вайны. Ён таксама адзначыў "вельмi добрыя тэмпы развiцця эканомiкi" Беларусi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з мiнiстрам нацыянальнай абароны В’етнама генералам армii Фунг Куанг Тханем. &qu |
|