Колькі будзем плацiць?
Колькі будзем плацiць?
У Беларусi памер усярэдненай платы за жыллёва-камунальныя паслугi ў двухпакаёвай кватэры з пачаткам ацяпляльнага сезона складзе каля Br142 тыс. (летам каля 93 тыс.). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi Мiкалай Лiпень. "Нiякiх рашэнняў у сувязi з павышэннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугi з пачаткам новага ацяпляльнага сезона не прымалася. Пытанне павышэння тарыфаў цяпер не разглядаецца", — адзначыў ён. Паводле яго звестак, аплата ЖКП у аднапакаёвай кватэры ў ацяпляльны перыяд складзе ў сярэднiм Br95 тыс. (летам каля Br61,9 тыс.), у трохпакаёвай — Br196,9 тыс. (Br126,4 тыс.). Паводле слоў намеснiка мiнiстра, сiстэма ЖКГ у цэлым гатовая да ацяпляльнага сезона. Рашэнне аб уключэннi ацяплення ў жылым фондзе будуць прымаць мясцовыя выканаўчыя органы зыходзячы з сярэдняй тэмпературы вонкавага паветра — на працягу пяцi сутак яна павiнна быць не вышэй за 8 градусаў цяпла. Сёлета тарыфы на аплату жыллёва-камунальных паслуг павялiчвалiся двойчы — з 1 студзеня i з 1 мая. Наталля ВЯРБІЦКАЯ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi памер усярэдненай платы за жыллёва-камунальныя паслугi ў двухпакаёвай кватэры з пачаткам ацяпляльнага сезона складзе каля Br142 тыс. (летам
|
|