I немагчымае — магчыма!
I немагчымае — магчыма!
"БАТЭ" шакiраваў "Ювентус" — гэта не перл айчынных журналiстаў, а загаловак iтальянскага карэспандэнта ў справаздачы з матча, размешчанай на афiцыйным сайце УЕФА. "У поўным падзей паядынку з грандамi з Турына сцiплыя гаспадары ледзь не здзейснiлi сенсацыю, здзiвiўшы сапернiка сваiмi смелымi дзеяннямi ў атацы. Ганчарэнка i яго каманда атрымалi выдатную — i чарговую! — нагоду ганарыцца сабой", — гаворыцца ў матэрыяле. Нiчыя (2:2) у хатнiм матчы барысаўскага клуба з турынскай камандай стала сенсацыяй не столькi для айчынных балельшчыкаў, якiя ў глыбiнi душы на яе разлiчвалi, колькi для еўрапейскiх, улiчваючы тое, што першыя паўгадзiны матча беларускi клуб вёў з лiкам 2:0. "БАТЭ" шакiраваў "Ювентус" — гэта не перл айчынных журналiстаў, а загаловак iтальянскага карэспандэнта ў справаздачы з матча, размешчанай на афiцыйным сайце УЕФА. "У поўным падзей паядынку з грандамi з Турына сцiплыя гаспадары ледзь не здзейснiлi сенсацыю, здзiвiўшы сапернiка сваiмi смелымi дзеяннямi ў атацы. Ганчарэнка i яго каманда атрымалi выдатную — i чарговую! — нагоду ганарыцца сабой", — гаворыцца ў матэрыяле. Нiчыя (2:2) у хатнiм матчы барысаўскага клуба з турынскай камандай стала сенсацыяй не столькi для айчынных балельшчыкаў, якiя ў глыбiнi душы на яе разлiчвалi, колькi для еўрапейскiх, улiчваючы тое, што першыя паўгадзiны матча беларускi клуб вёў з лiкам 2:0.Насуперак неаптымiстычным прагнозам наконт запаўняльнасцi трыбун у святле таго, што ў касах бiлеты прадавалiся ўсяго адзiн дзень, а большая iх частка рэалiзоўвалася па калектыўных заяўках, у аўторак "Дынама" быў запоўнена цалкам. Пуставала толькi частка сектара, прызначаная для iтальянскiх "тыфозi". Замест запланаваных 800 прыхiльнiкаў "Юве" на стадыён прыехала ўсяго 25. Затое за гадзiну да матча шматтысячны натоўп беларускiх балельшчыкаў акружаў подступы да "Дынама", да турнiкетаў вялi чэргi ў некалькi соцень чалавек. Нават каля асобнага ўвахода для прэсы ўтварылася чарга з прадстаўнiкоў СМI — агляд супрацоўнiкамi мiлiцыi не стаў выключэннем нi для каго. У VIР-ложы салiраваў Анатоль Капскi. Накiнуўшы шалiк з сiмволiкай уласнага клуба, на правах гаспадара ён вiтаў i рассаджваў гасцей — мiнiстра спорту i турызму Аляксандра Грыгарава i памочнiка прэзiдэнта па справах спорту i турызму Генадзя Аляксеенку, старшыню федэрацыi футбола Генадзя Нявыгласа з намеснiкам Леанiдам Дзмiтранiцай, галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Бернда Штанге з памочнiкам Харальдам Iрмшэрам... Нават прадстаўнiк непрымiрымага сапернiка ў нацыянальным першынстве, старшыня назiральнага савета ФК "Дынама" Юрый Чыж быў тут жа сярод высокiх гасцей. Бернд Штанге, дарэчы, настроены быў аптымiстычна — карыстаючыся суседствам VIР-ложы з ложай прэсы, жэстамi паказаў "возьмем адно ачко" — i аказалася, што не памылiўся. Пасля матча пераадольваючы адлегласць ад ложы прэсы да мiкст-зоны, адчуўшы чыюсьцi руку на плячы, заўважаю побач Бернда Штанге. "Всё карашо?" — ад душы весялiцца нямецкi спецыялiст i знiкае разам з Iрмшэрам. Яны старанна ахоўваюцца амонаўцамi ад натоўпу балельшчыкаў, якiя пакiдаюць стадыён. Учора галоўны трэнер нацыянальнай каманды пракаментаваў гульню: "Такога я яшчэ не бачыў у выкананнi беларускiх камандаў. Я тут толькi год i не ведаю, магчыма, i балельшчыкi такога не бачылi. У першыя 20 хвiлiн БАТЭ аказваў такi прэсiнг, дэманстраваў гульню ў адзiн датык, i славуты "Ювентус" не ведаў, што з гэтым рабiць! У асобных гульнях мы ўмеем добра гуляць. Калi б у футбалiстаў было больш вопыту, i яны здолелi забiць трэцi гол, мяркую, "Ювентус" не адыграўся б. Але я бачу больш, чым простыя балельшчыкi — нашым камандам не хапае стабiльнасцi... Праўда, учора нашы футбалiсты былi на вышынi. Цяпер будзем чакаць ад БАТЭ ўсё большага i большага". ...Першымi раздзявальнi пакiдалi iтальянскiя футбалiсты, i выгляд мелi, нягледзячы на рэгламент Лiгi чэмпiёнаў, цалкам дэмакратычны. Дзелавы чорны касцюм у спалучэннi з красоўкамi, замест гальштукаў — цёплыя вязаныя шалiкi плюс спартыўныя вязаныя шапкi. У беларускiх футбалiстаў усё куды больш кансерватыўна — шэрыя дзелавыя касцюмы, белыя кашулi, шэрыя клятчатыя гальштукi ў тон касцюмаў. Пасля гульнi футбалiсты расселiся па аўтобусах. Хтосьцi раздаў аўтографы балельшчыкам — вялiкiм поспехам карыстаўся Павел Недвед i Алясандра Дэль П’ера. Iгар Стасевiч убаку размаўляў з дзяўчынай, Сяргей Крывец пакiдаў стадыён самастойна, у кампанii сваякоў. Вiктар Ганчарэнка не абмiнуў натоўп аматараў, якiя ахвяравалi паездкай на метро дзеля магчымасцi ўзяць аўтограф i да гадзiны ночы чакалi сваiх кумiраў. За выключэннем гэтых неўтаймоўных у гадзiну ночы цэнтр Мiнска быў пусты — нi машын, нi людзей. Хоць нагода не спаць усё ж была... Варатар "Ювентуса" Алекс Манiнгер, адзiн з нямногiх футбалiстаў клуба, якi валодае англiйскай, падзялiўся з журналiстамi сваiмi ўражаннямi пасля матча: "Мы пачалi дрэнна. Першыя 20 хвiлiн падарылi БАТЭ. Але сапернiк iграў выдатна i разбудзiў нас. Адзiны станоўчы момант першага тайма — тое, што яго лiк 2:2. У другiм тайме мы маглi забiць i мелi некалькi добрых момантаў. Нельга сказаць, што я засмучаны вынiкам. Нiчога страшнага не адбылося — адно ачко — таксама нядрэнна, улiчваючы, што сёння камандзе прыйшлося складана. Не магу гэтага сказаць пра сябе, у мяне работы было не надта многа. Цi не было ў нас недаацэнкi сапернiка? Не. Мы праглядалi шмат матчаў БАТЭ i ведалi, што гэта добрая, працалюбiвая каманда". Паўтараў галкiпера i галоўны трэнер "Старой сеньёры" Клаўдзiа Раньеры. На пасляматчавай прэс-канферэнцыi ён заявiў, што першыя паўгадзiны выдалiся для яго каманды надзвычай складанымi. "Недаацэнкi сапернiка з нашага боку не было, але першыя паўгадзiны прывялi нас у некаторае замяшанне. Мы не паспявалi за сапернiкам — гэта мой камплiмент БАТЭ. З лiку 2:0 складана перастроiцца, i я задаволены, што нам гэта ўдалося. БАТЭ паказаў выдатную гульню, дзякуй Богу, што нашы гульцы здолелi адрэагаваць, бо сiтуацыя здавалася безнадзейнай", — пракаментаваў паядынак Клаўдзiа Раньеры. — Мы пасаромелi ўсiх скептыкаў, якiя лiчылi, што ў нас на групавым этапе будзе нуль ачкоў. I даказалi, што немагчымае — магчыма. Мы маем права ганарыцца нашай камандай. Нават нiчыя — добры вынiк. Калi iшоў у прэс-цэнтр, чуў незадаволеныя выклiкi, што ўпусцiлi перамогу. З-за недахопу вопыту. У канцы першага тайма Юрэвiч паспяшаўся з уводам мяча. Калi б працягнулi час, другога мяча магло б i не быць... Калi б такiх гульняў было больш, маглi б, напэўна, i выйграць, — заявiў Вiктар Ганчарэнка. Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"БАТЭ" шакiраваў "Ювентус" — гэта не перл айчынных журналiстаў, а загаловак iтальянскага карэспандэнта ў справаздачы з матча, разм
|
|